“Які ж хлопчык не любіць хуткай язды,” — хочацца перафразаваць словы класіка, калі назіраеш, як юныя картынгісты праносяцца міма па трэку. Пах паленай рызіны, вецер у твар, адчуванне скорасці і еднасці з дарогай… Той, хто хоць раз ганяў на карце, не забудзе гэтага адчування ніколі. Напэўна, таму гэты напрамак тэхнічных відаў спорту не губляе сваёй актуальнасці дзесяцігоддзямі. Упарты і апантаны Штогод ... Падрабязней »
Усходняя мудрасць на шахматнай дошцы
Па знешнім выглядзе гэтая гульня нагадвае шашкі. Пакуль не пазнаёмішся з ёй бліжэй. Даведаўшыся правілы, разумееш, што перад табой незвычайныя, але шахматы, у якіх разыгрываецца баталія дзвюх армій фігурак. Коні, гарматы і бітвы мацнейшых Сёння гэтая гульня з’яўляецца адной з самых папулярных у свеце. У Беларусі сянцы, а менавіта так называюцца кітайскія шахматы, пакуль яшчэ новы спартыўны кірунак. Але толькі ... Падрабязней »
За адчуваннем драйва
Андрэй Новікаў — выдатны прыклад таго, як з уласнага захаплення нараджаецца прафесія. Ужо ў 15 гадоў у яго быў мапед, потым — матацыкл, пазней — яшчэ адзін. А цяпер у педагога — гурткі “Драйв-парк” і “Драйв-парк плюс”. У парк не на пікнік Калі Андрэй Яўгенавіч убачыў, што ў Маскве пачалі прадаваць дзіцячыя квадрацыклы і матацыклы, вырашыў набыць і сабе. Свае ... Падрабязней »
Героі на картках
У Аляксандра Глінскага — таксама свой гурток па кіберспорце. Але педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна вырашыў прысвяціць яго канкрэтнай гульні — Hearthstone. “Дзецям заўсёды цікава пагуляць, таму ініцыятыва стварыць гурток ішла і ад іх, і ад мяне, — прыгадвае педагог. — Мы спыніліся на Hearthstone, бо нашы камп’ютары не для ўсяго падыдуць. У сваім сегменце гэта самая ... Падрабязней »
Там, дзе цябе разумеюць
Пакуль адны бачаць у камп’ютарных гульнях пагрозу, другія выкарыстоўваюць іх, каб развіваць у дзецях лагічнае мысленне, мультызадачнасць, хуткасць рэакцыі і інш. Такім шляхам ідзе Максім Скарадзёнак, які ўжо чацвёрты год кіруе гуртком па кіберспорце ў Ваўкавыскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Сусветны ўзровень “Калі я толькі прыйшоў у цэнтр, хацеў зрабіць гурток, які зацікавіў бы сучасных дзяцей. Кіберспорт ... Падрабязней »
Трэнажор для мозгу
Хуткасць, з якой шчоўкаюць гранямі кубікі Рубіка ў руках чалавека, — лепшы тэст на логіку, спрытнасць рук і матэматычны склад розуму. Пакуль афіцыйна спідкубінг не называюць відам спорту, але тое, што гэта відовішчнае мастацтва, бясспрэчна. Чым падкупляе кубізм і мільгаценне каляровых граняў? Разбіраемся разам з самімі куберамі. Мастацтва ў кубе Хаця напачатку спідкубінг амаль заўсёды спорт: калі ўзяць кубік Рубіка ... Падрабязней »
“Чыстыя” прабежкі
Плогінг — гэта міжнародная ініцыятыва, сутнасць якой заключаецца ў зборы смецця падчас прабежкі. Стартаваў рух у Швецыі ў 2016 годзе, да яго далучыліся больш за 40 краін, у тым ліку і Беларусь. Сярод актывістаў і навучэнцы Мокраўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Плогінг для многіх новае слова, але ў вёсцы Мокрае яно вядома амаль кожнаму жыхару. ... Падрабязней »
Фітнес па-скандынаўску
Жыхары аграгарадка Верцялішкі, што ў Гродзенскім раёне, — выдатны прыклад натхнёных спортам аматараў здаровага ладу жыцця. Яны праводзяць вольны час на спартыўным корце, у конна-спартыўным клубе, а летам — на пляцоўцы для пляжнага валейбола. А апошнім часам тут набыла папулярнасць скандынаўская хадзьба. Галоўным яе ініцыятарам стаў Міхаіл Харытанюк, кіраўнік клуба аматараў скандынаўскай хадзьбы Nordic-start “Прагрэс-Верцялішкі”. У многіх са скандынаўскай хадзьбой ... Падрабязней »
“Арэна” юных артыстаў
У 2006 годзе ў Мазыры быў адкрыты цэнтр цыркавога мастацтва “Арэна”. За 15 гадоў юныя артысты аб’ехалі паўсвету, сталі ўдзельнікамі больш як 70 конкурсаў і заваявалі некалькі дзясяткаў прэстыжных міжнародных узнагарод. Чаму ідэя стварэння такога цэнра ўзнікла менавіта на Палессі і чым цыркавое мастацтва прываблівае юных мазыран — абмяркуем разам з кіраўніком “Арэны”. Цыркавая “фабрыка” “Арэна” — гэта дзецішча сям’і Кузняцовых: Марыя Мікалаеўна — мастацкі кіраўнік цэнтра, ... Падрабязней »
“Ранак” запрашае!
Выраз “дзень адкрытых дзвярэй” для навучэнцаў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ранак” Маскоўскага раёна Мінска набыў новае значэнне. За час маштабнай рэканструкцыі ўстановы па дзіцячых галасах і звонкім смеху тут паспелі засумаваць. І вось 9 верасня ў межах Рэспубліканскага тыдня “Ранак” нарэшце адчыніў свае дзверы. Чырвоную стужку на ўваходзе перарэзалі кіраўнік справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Іваноў, старшыня Мінгарвыканкама ... Падрабязней »