Любоў да Радзімы — праз любоў да сям’і

Бобравіцкі дзіцячы сад — сярэдняя школа Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці працуе над рэалізацыяй інавацыйнага праекта па ўкараненні мадэлі развіцця псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў. Наша работа будуецца на адкрытасці школы для сям’і. Мы ўлічваем, што ўстанова адукацыі размешчана ў сельскай мясцовасці, а яе ўзаемадзеянне з бацькамі пачынаецца не ў 1 класе, а значна раней — калі дзіця ўпершыню прыводзяць у дзіцячы сад. ... Падрабязней »

Школе патрэбны бацькі

Каб выхаванне асобы было гарманічным, а адукацыйны працэс — паспяховым, трэба, каб сям’я і школа працавалі ўзгоднена. І менавіта педагогі як спецыялісты ў адукацыі павінны ініцыіраваць узаемадзеянне з бацькамі, будаваць зносіны з улікам іх запытаў, ступені актыўнасці і ўзроўню псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці. Настаўнікі мусяць развіваць і вучыць бацькоў. Праблема ў тым, што на пытанні пра работу з бацькамі гатовых адказаў няма. ... Падрабязней »

Тураў у Юравічах?

У сучаснай Беларусі шмат увагі ўдзяляецца вывучэнню айчыннай гісторыі як з боку спецыялістаў, так і аматараў. І такая ўвага прыносіць плён. Апошнім часам было выяўлена шмат белых плям у мінулым нашай краіны. А некаторыя атрыманыя факты ўвогуле можна параўнаць з адкрыццём Terra incognita. Гаворка ідзе пра ўнікальныя вынікі археалагічных даследаванняў гарадзішча ў вёсцы Юравічы Калінкавіцкага раёна. Вёска Юравічы вядома тым, ... Падрабязней »

Любімчыкі гродзенскай дзетвары

Гродзенскі заапарк найстарэйшы ў Беларусі. Штогод ён прымае тысячы гасцей, і не толькі жыхароў нашай краіны, але і з-за мяжы. Пераважная частка наведвальнікаў — гэта, вядома ж, дзеці, самыя адданыя і адначасова патрабавальныя сябры заапарка. Яны хочуць бачыць яго прыгожым, квітнеючым, абавязкова ў ім павінен жыць і радаваць наведвальнікаў галоўны жыхар — слон. Для іх ён разумны, сціплы і абавязкова ... Падрабязней »

Выхоўваем творчыя таленты

Якімі якасцямі, ведамі, вопытам неабходна валодаць сучаснаму педагогу, працуючы з адоранымі дзецьмі? Як выбраць аптымальныя метады іх навучання і выхавання? На чым рабіць акцэнты? Менавіта пра гэта ішла размова ў межах рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Падтрымка адораных дзяцей праз раскрыццё і рэалізацыю творчага патэнцыялу ў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці”, ... Падрабязней »

Пейзажы з водарам бярозавага гаю

Мой дзядуля некалі казаў, што галоўнае для чалавека — не страціць сувязь з прыродай і, нават жывучы сярод праспектаў, знаходзіць магчымасць слухаць шэпт лісця, набірацца энергіі дрэў ад іх ствалоў. Сённяшняя наша гераіня гэтую сувязь не страчвае ўжо 16 гадоў, пераносячы хараство і водар бярозавага гаю ў свае пейзажы. Вясковыя краявіды з утульнымі хатамі і садамі, заснежаныя снегіры і белакрылыя ... Падрабязней »

Скачок на п’едэстал

15—16 кастрычніка ў Мінску праходзіў IV этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда”. У спаборніцтвах прымалі ўдзел навучэнцы 5—6 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія ўваходзяць у склад зборных каманд свайго рэгіёна. Кожная каманда складалася з 15 хлопчыкаў і 15 дзяўчынак. 15—16 кастрычніка ў Мінску праходзіў IV этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па лёгкай ... Падрабязней »

Рэха геленджыкскага лета

У мінулую суботу па-восеньску задуменную цішыню аздараўленча-адукацыйнага цэнтра “Лідар”, што пад Мінскам, парушылі больш за 100 валанцёраў Рэспубліканскай маладзёжнай грамадскай арганізацыі “Ліга добраахвотнай працы моладзі”. Таму тут па-летняму плавіўся асфальт, пякло сонца, музыка набірала біт, і, здавалася, быў нават чуваць шум мора. Family fest стаў фінальным акордам сёлетняга геленджыкскага сезона студэнцкага валанцёрскага атрада “Resпубліка”. Творчы ўік-энд сёлета аб’яднаў не толькі ... Падрабязней »

Пачатковае мадэляванне

Пачатковае тэхнічнае мадэляванне — цікавы і даступны від дзейнасці. Ён прадугледжвае стварэнне дзецьмі макетаў і мадэлей тэхнічных аб’ектаў самай простай канструкцыі, узбагачае малодшых школьнікаў агульнатэхнічнымі ведамі, уменнямі і дае магчымасць развіцця іх творчых здольнасцей. У Горацкім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі юныя мадэлісты ўвасабляюць мару ў рэальнасць, ствараюць свае першыя мадэлі тэхнікі. Нават далёкі ад тэхнікі чалавек, трапляючы ў ... Падрабязней »

Сустрэча праз 85 гадоў

У калейдаскопе дзён не заўсёды хапае часу, каб спыніцца і ўсвядоміць асаблівасць нейкага імгнення. Так здарылася, што жыхары Новадзявяткавіч Слонімскага раёна, школьнікі і настаўнікі сталі сведкамі важнай падзеі — сустрэчы з графам Альфрэдам Слізнем, сынам апошняга ўладальніка нашай мясцовасці са славутага роду, адзіным яго нашчадкам. Пан Альфрэд прыехаў да нас з дачкой і трыма ўнукамі, каб праз 85 гадоў наведаць ... Падрабязней »