Каб захаваць жыццё пад лёдам

Напрыканцы кожнага года нашы дзеці чакаюць сапрадную зіму — са снегам і маразамі. Асабліва ў вёсках, калі галоўныя падзеі на зімовых канікулах і выхадных праходзяць не ў тэатрах і забаўляльных цэнтрах, а на мясцовых лядовых арэнах. А калі іх надзеі на сіноптыкаў аказваюцца недарэмнымі, вёскі ажываюць — пракладваецца па скрыпучым снезе лыжня, скрыгочуць па замерзлых рэках канькі і санкі, там з ... Падрабязней »

“Марозны” анонс зімовых канікул

Многім дзецям майго пакалення часцей у дом прыносілі свята і падарункі таты ў чырвоных футрах і з белымі бародамі. У школу падарункі прыносілі фізрукі (гэта выдавалі кеды пад іх футрам), настаўнікі працоўнага навучання, а навучэнцы школ, дзе мужчыны-педагогі — рэдкасць, на штучна басавітае прывітанне “дзеда” адказвалі: “Добры дзень, Марыя Іванаўна!” Ці то барада так маскіравала, ці то мы такія даверлівыя ... Падрабязней »

Было сола — стане хор!

Напэўна, у кожнай установе адукацыі стараюцца зрабіць шосты школьны дзень запамінальным, незабыўным. Хочацца, каб дзеці ў гэты дзень ішлі ў школу з радасцю, нягледзячы на маразы і завеі. У нашай установе адукацыі функцыянуюць спартыўныя секцыі, праводзяцца дадатковыя заняткі, дзе кожнае дзіця можа знайсці сабе справу па душы. Аднак зараз хочацца расказаць пра тыя заняткі, якія на працягу года аб’ядноўваюць нашых ... Падрабязней »

Ёлка-квест

Музыкальная заставка: “Появление Деда Мороза”. Мультимедиа: заставка “Ёлка-квест — 2016”, футажи снежинок, снежных вихрей и т.д. Свет: УФ, мультимедиа. Ход мероприятия (Под музыкальное сопровождение появляется Дед Мороз, который несёт на плече ёлочку. Ставит ёлочку по центру сцены. Звонит мобильный телефон. Дед Мороз отвечает на звонок. Пистолет высвечивает Деда Мороза.) Дед Мороз: Слушаю! Да-да, Дед Мороз! Нет, Дед Мороз! Будьте уверены, ... Падрабязней »

У пошуках навагодняга настрою

(Гучыць навагодняя музыка. На экране — вёскі Віцебскага раёна. Харэаграфічны малюнак, у фінале якога выходзяць Дзед Мароз і Снягурка.) Дзед Мароз. З Новым годам, з Новым годам! // З новай песняй, з новай казкай! // Зачаруем мімаходам // Навагодняй думкай-краскай! Снягурка. З Новым годам, што крыніцай // У новым прыйдзе да нас годзе, // Беларуская зямліца! // Беларускі наш народзе! ... Падрабязней »

Zimowe krajobrazy

Велічны Вавель, брукаваныя вулачкі Любліна і Кракава — гэта яшчэ што! Поле, зімовае польскае поле… Задуменнае, з бясконцымі ўзгоркамі, незвычайнымі геаметрычнымі ўзорамі і незлічонымі статкамі казуль. Польскім полем хочацца любавацца, яго хочацца фатаграфаваць, хочацца, каб аўтобус бясконца вёз цябе сярод маляўнічых даляглядаў. Поле, зімовае беларускае поле… Хіба ты менш маляўнічае? Хіба твая прыгажосць і дагледжанасць не варты самых узвышаных слоў? ... Падрабязней »

Папяровы снегапад

Хто з нас не памятае яркія моманты з дзяцінства, калі, рыхтуючыся да Новага года, мы выразалі з белага ліста паперы сняжынкі? Гэта і былі нашы першыя выцінанкі. Аднак толькі адзінкі становяцца майстрамі ў гэтым напрамку дэкаратыўнага мастацтва дзякуючы свайму таленту і ўпартай працы, жаданню ствараць, невычэрпнай фантазіі і цярпенню. Як, напрыклад, удзельнікі адкрытага гарадскога конкурсу майстроў мастацтва выразання з паперы ... Падрабязней »

Чыста там, дзе прыбіраюць

Наша краіна славіцца чысцінёй населеных пунктаў, прыгажосцю прыроды, маляўнічасцю краявідаў. За гэтай чысцінёй, якой так часта захапляюцца замежныя госці, стаіць штодзённая праца работнікаў камунальных службаў, лясной і сельскай гаспадаркі, а таксама валанцёраў. Нехта па прафесійных абавязках, а нехта і па закліку сэрца вымятае, выграбае, збірае штогод у месцах масавага адпачынку тоны смецця і пры гэтым, безумоўна, спадзяецца, што нашы грамадзяне, ... Падрабязней »

Глабальная сетка за 45 хвілін

“Ну ўсё, хопіць плакаць! Хутка аддам табе тэлефон!”— гаворыць мой знаёмы свайму трохгадоваму сыну, падняўшы трубку, а потым мне тлумачыць, што хлопчык па галасавым пошуку ў мабільніку знайшоў любімы мультфільм акурат за хвіліну да майго званка. Ці трэба дазваляць малому карыстацца мабільным — асобнае пытанне, а вось той факт, што з гаджэтамі і інтэрнэтам дзіця так ці інакш сустракаецца яшчэ ... Падрабязней »

Наперагонкі са смерцю

За апошнія гады свет накрыла адрэналінавае цунамі. Штодзень у сацыяльных сетках з’яўляюцца новыя фота і відэа “подзвігаў” экстрэмалаў. Калі вы не ведаеце, што такое руфінг, зачэпінг, скайуокінг, дыгерства, бейсджампінг, акрастрыт, — вы не ведаеце моладзь. Спускацца пад зямлю і чапляцца за электрычкі, узбірацца на дахі і скакаць адтуль, наўмысна наносіць сабе парэзы і перакрываць дыханне — варыянтаў паказытаць сабе нервы ў ... Падрабязней »