Бетонная казка для лепельцаў

Педагогі часта гавораць пра захапленні навучэнцаў, імкнуцца адкрыць у кожным з іх талент, падтрымліваць іх поспехі, але пры гэтым часта забываюць пра сябе. Між іншым настаўніку таксама важна ўмець абстрагавацца ад працы, ад будняў, і знаходзіць час для свайго захаплення. Хоць Ігар Трыбо, настаўнік працоўнага навучання гімназіі Лепеля, свае выхадныя таксама праводзіць з інструментамі, з-пад іх выходзяць не апрацоўчыя дошкі ... Падрабязней »

Шчырая размова

Шчырая размова з вядомымі мінчанамі на актуальныя для сучаснай моладзі тэмы. Шчырая размова, пасля якой маладым людзям хочацца здзяйсняць карысныя, пазітыўныя справы. “Шчырая размова” — так называецца ток-шоу Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі. Галоўным героем нядаўняй сустрэчы стаў палкоўнік запасу Андрэй Юр’евіч Шубадзёраў. Разам з членамі Мінскай гарадской лігі маладых выбаршчыкаў і юнымі валанцёрамі ён вёў шчырую размову пра ... Падрабязней »

27 метраў за 3,5 секунды

Займацца трасавым аўтамадэляваннем пачынае нямала хлопчыкаў, а застаецца ў гэтай справе палова з іх. Па словах кіраўніка аб’яднання па інтарэсах “Трасавае аўтамадэляванне” Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі Канстанціна Юшкевіча, гэтая дзейнасць спалучае шмат уменняў. І да моманту, калі хлопец бярэ ў рукі пульт і пад яго кіраўніцтвам мадэль стартуе на трасе, трэба выканаць шмат і руціннай, і ... Падрабязней »

Часцінку неба — дзецям

Не ў кожнага дзіцячае захапленне перарастае ў прафесію. А ў педагога дадатковай адукацыі шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю “Юнацтва” Магілёва Андрэя Жукава жыццё склалася менавіта так. У школьныя гады Андрэй Іванавіч быў вельмі актыўным. Захапляўся многім: займаўся танцамі, футболам, настольным тэнісам. А потым выпадкова апынуўся на занятках у гуртку па авіямадэлізме. — Менавіта гэтая дзейнасць захапіла мяне ... Падрабязней »

Справа для сапраўдных мужчын

Марозны зімовы вечар. Хлопчыкі Захар і Мірон чакаюць яго з асаблівай нецярплівасцю. Апрануўшыся, яны пацалуюць у шчаку маму, возьмуць тату за рукі і разам адправяцца… у спартыўную залу бліжэйшай школы. Гэта будзе толькі іх асабісты мужчынскі час, дзе разам можна паганяць мяч, павісець на турніку, паскакаць і набегацца ўволю. А яшчэ ўбачыць знаёмых дзяцей, якія таксама прыйшлі ў спартыўную залу ... Падрабязней »

Па жыцці — з сонечнай палітрай

Сэ маніфік, гюзэль, пекна, лепа, файна, красна, б’ютыфул! Словы захаплення саламянымі работамі Раіса Аляксандраўна Раманеня, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Беларускі сувенір” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна, чуе на дзясятках моў падчас шматлікіх выстаў і фестываляў творчасці. А нядаўна прызнанне яе таленту Раіса Аляксандраўна пачула і ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які ўручыў педагогу спецыяльную ... Падрабязней »

Цуды пачапаўскай зямлі

Бом… Бом… Бом.. У чарговы раз чуваць здалёк гул царкоўных званоў, які заклікае прыхаджан з усёй ваколіцы на нядзельную малітву. Свята-Пакроўская царква велічна ўзвышаецца на пагорку ў самым цэнтры вёскі Пачапава Баранавіцкага раёна. Храм можна ўбачыць і з вёскі Емяльянавічы, з вёскі Навасёлкі, а званы чуваць значна далей. Царква была пабудавана ў 1867 годзе з бутавага каменю. Вялікая Айчынная вайна ... Падрабязней »

І там душою спачываю

Наш родны кут, які нам мілы, куды мы ў думках залятаем і дзе душою спачываем, у эпоху імклівага развіцця камп’ютарных тэхналогій забыць амаль немагчыма. Дзякуючы сацыяльным сеткам, можна кожны дзень здзяйсняць завочныя прагулкі па малой радзіме: некалькі клікаў мышкай або некалькі рухаў пальцам па экране смартфона — і калі ласка, глядзі-любуйся фотавыявамі любых мясцін. Аднак гэта віртуальная сувязь. На рэальную, паўнацэнную ... Падрабязней »

Каб фальклор не стаў гісторыяй

Лысы! Базар! Картуз! Каробачка! Пачуўшы гэтыя словы, брэсцкія юнакі і дзяўчаты пускаюцца ў скокі, а не ў роздумы, што б гэта значыла. Удзельнікі клуба ЮНЕСКА “Спадчына”, які працуе на базе Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці, вывучаюць фальклор Берасцейшчыны з галоўнай мэтай — даць яму новае жыццё. Мода на творчасць народа Сваю фальклорную практыку, якая праходзіла ў вёсцы Дабромыслі, што ... Падрабязней »

Міжэвічы на мяжы мінулага і сучаснага

Нам часта здаецца, што пра сваю малую радзіму мы ведаем усё ці амаль усё. Але гэта памылковае меркаванне. Родны край поўны таямніц. Разам з вучнямі 4 класа вырашылі больш дакладна азнаёміцца з гісторыяй роднай вёскі, даведацца аб яе мінулым. З гэтай мэтай пачалі працаваць над праектам “Мая вёска: на мяжы мінулага і сучаснага”. Вывучалі архіўныя дакументы і гістарычныя крыніцы, вучыліся працаваць ... Падрабязней »