Цырк. Цырк? Цырк!

Колькі эмоцый у гэтым слове! Для кожнага чалавека, незалежна ад узросту, паход у цырк — заўсёды свята. Цікава, колькі юных гледачоў, заміраючы ад захаплення падчас чарговага прадстаўлення паветраных акрабатаў, гімнастаў, жанглёраў, мімаволі ўяўляюць сябе на іх месцы? Не так даўно Цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска запрасіў тых, хто хоча свае такія мары ажыццявіць, да сябе ў ... Падрабязней »

Беларускі бізнес памаладзее?

Біяграфія кожнага чалавека падобная на дарогу. Большасць людзей ідуць па жыцці вядомымі дарогамі, бо яны шырокія і камфортныя, добра пратаптаныя. Аднак ёсць і такія людзі, якія зварочваюць убок і ідуць сваёй дарогай, якая выводзіць іншы раз у зусім нечаканае месца. Напрыклад, на вяршыню гары! Фінансавай! Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся! Біяграфіі вядомых прадпрымальнікаў сёння як ніколі хвалююць школьнікаў. Сусветны бізнес маладзее, ... Падрабязней »

Эканоміка для школьніка

Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні беларускага грамадства патрабуюць істотных змен у прынцыпах, формах і метадах падрыхтоўкі школьнікаў. Сёння задача школы — фарміраванне новага пакалення эканамічна граматных, канкурэнтаздольных людзей; людзей, якія будуць паспяхова развіваць рыначныя адносіны ў краіне. А значыць, неабходна стварыць умовы, каб моладзь вучылася дабівацца поспеху ў розных відах дзейнасці ў роднай школе, мікрараёне, горадзе. Ёсць праблема — ёсць вырашэнне На першы погляд ... Падрабязней »

Англійскі тыдзень — мова нанова

Прадметныя тыдні даўно сталі традыцыйнымі для кожнай школы. Настолькі традыцыйнымі, што часам праходзяць амаль непрыметна для навучэнцаў, ва ўсякім разе часта не выходзяць за прывычныя межы. Але павелічэнне вучэбнай нагрузкі на дзяцей прымушае настаўнікаў задумвацца, як падтрымліваць іх інтарэс да вучобы. Каб зламаць “стандарт успрымання”, паказаць дзецям вядомыя вучэбныя прадметы з невядомага боку, педагогі-прадметнікі сталічнай гімназіі № 5 арганізавалі паміж ... Падрабязней »

Хлопчыкі і дзяўчынкі — розныя планеты

Гендарны падыход у пытаннях выхавання займае асаблівае месца ў адукацыйным працэсе сярэдняй школы № 1 Дзятлава Гродзенскай вобласці. Гэтай тэмай педагогі школы зацікавіліся два гады назад. Тады ж з мэтай павышэння педагагічнага майстэрства і гендарнай кампетэнцыі класных кіраўнікоў была арганізавана работа метадычных аб’яднанняў класных кіраўнікоў школы па тэме “Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў па выкарыстанні форм і метадаў гендарнага выхавання ... Падрабязней »

Бранскі марафон. Этап першы

Усяго 4 гадзіны на сон і амаль 20 гадзін у суткі бесперапыннай інфармацыі, новых знаёмстваў, абмену вопытам, абмеркавання актуальных пытанняў развіцця сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі турыстычна-краязнаўчага профілю — усё гэта своеасаблівы педагагічны марафон “Мінск — Бранск” працягласцю ў тры дні і амаль паўтары тысячы кіламетраў. Калі гаварыць больш афіцыйна, то гэта выязны семінар па праграме прафесійнай мабільнасці, які ... Падрабязней »

Было 3D віртуальным, стане рэальным

Расказваць пра подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны можна не толькі традыцыйнай мовай экскурсаводаў, але і мовай сучасных інфармацыйных і камп’ютарных тэхналогій. Яскравым прыкладам з’яўляецца дзейнасць музея Верамейскай сярэдняй школы Чэрыкаўскага раёна. Яго кіраўнік педагог-арганізатар Сяргей Уладзіміравіч Лукашэнка за метадычную распрацоўку 3D-урокаў музея баявой славы атрымаў на нядаўняй абласной навукова-метадычнай выставе дыплом І ступені. Чырвона-сінія акуляры 3D-тэхналогіі актыўна заваёўваюць ... Падрабязней »

Тэхнічная творчасць — выхаванне справай

Ужо 49 гадоў у Мазыры працуе Цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. За гэты час не раз мяняліся яго назвы. Нязменнай заставалася толькі работа педагогаў дадатковай адукацыі, якая для нас з’яўляецца працягам выхаваўчага працэсу, што бярэ свой пачатак на ўроку. Заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах не толькі адводзяць дзяцей ад пустога правядзення часу, але і выхоўваюць справай. Амаль юбілейная дата ... Падрабязней »

Робат, будзь чалавекам!

Робататэхніка апошнім часам набывае велізарную папулярнасць у школьнікаў. Ужо з пачатковых класаў хлопчыкі вучацца са звычайных жалязяк, спружынак, правадочкаў ствараць мадэлі, якія рухаюцца, лятаюць, танцуюць. З набыццём вопыту юныя тэхнікі імкнуцца не проста забавіць ці ўразіць сваімі распрацоўкамі, а спрасціць сабе жыццё, пераклаўшы на “плечы” робатаў частку сваіх абавязкаў. Мажардом у пластыкавым корпусе З Аляксандрам Дубавіцкім, дзесяцікласнікам з гімназіі № 29 ... Падрабязней »

Парад мадэляў: ад велатандэма да карабля вікінгаў

Свет, прыдатны для жыцця дзяцей, павінен будавацца з іх удзелам. Гэта не наша ідэя. Гэта адно з рашэнняў Генеральнай Асамблеі ААН. Але менавіта гэтая ідэя пакладзена ў аснову сваёй прафесійнай дзейнасці педагагічным калектывам аддзела тэхнічнай творчасці і спорту Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, якому ў гэтым годзе спаўняецца 50 гадоў. Свет, у якім мы жывём, мяняецца вельмі хутка пад ... Падрабязней »