Архів тега: адукацыя

Гульня ў эканоміку ці эканоміка гульні?

Эканоміка адыгрывае важную ролю ў жыцці любой краіны. Узровень развіцця эканомікі залежыць не толькі ад наяўнасці карысных выкапняў, экспартных лічбаў і колькасці заводаў, але і ад эканамічнай адукаванасці і культуры кожнага грамадзяніна. Эканамічная адукаванасць неабходна як прафесіяналам гэтай сферы, так і звычайным людзям. Мы штодзень сутыкаемся з рознымі пытаннямі, якія так ці інакш звязаны з эканомікай. Як сплана­ваць свой бюджэт, ... Падрабязней »

З вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца

Зацікавіць дзяцей народнай творчасцю сёння няпроста. Каб не страціць таго, што маем, папаўняць скарбніцу народнага мастацтва, прадаставіць педагогам пляцоўку для абмену творчымі ідэямі, каб ім натхняцца адно ад аднаго, Міністэрства адукацыі Беларусі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі правялі II Рэспубліканскі педагагічны форум “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і ... Падрабязней »

Вопыт даследавання STEM–падыходу

Усё часцей у дыскусіях пра рэформы адукацыі згадваецца абрэвіятура STEM (Science, Technologies, Engineering, Mathematics). У кастрычніку — лістападзе 2018 года Асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” ініцыіравала даследаванне “STEM-падыход у адукацыі: ідэі, метады, практыка, перспектывы”. Канцэпцыя STEM-адукацыі імкліва распаўсюджваецца як арыенцір у сучаснай адукацыі. Для Беларусі яна тым больш актуальная: краіна звязвае сваё сацыяльна-эканамічнае развіццё з высокімі тэхналогіямі і ІТ-сектарам. Ідэя правесці ... Падрабязней »

Працаўніца восень, чараўніца восень

Восень — час ураджаю, падвядзення вынікаў працы земляробаў. Нашы продкі дзякавалі матухне-зямлі за ўрадлівасць, багаты ўраджай, прасілі дабрабыту родным і блізкім. Стала добрай традыцыяй правядзенне свята ўраджаю практычна ў кожнай установе адукацыі, у тым ліку Пачапаўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Баранавіцкага раёна. Мэты і задачы: пашырыц­ь кругагляд вучняў, пазнаёміць з беларускім народным календаром, гульнямі і абрадамі, восеньскімі святочнымі традыцыямі; ... Падрабязней »

Суботняя гасцёўня. Першы сезон

Ці любіце вы хадзіць у госці? Не проста забегчы на кубак чаю да сяброўкі, а завітаць на свята — дзень нараджэння, вяселле, свята горада, раёна? Думаю, не памылюся, калі скажу, што і сама нагода не вызначальная — убачыць родных, сяброў, знаёмых заўсёды прыемна. Гэты прынцып — збіраць гасцей — прапанавалі спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму Лідскага райвыканкама педагогам горада ... Падрабязней »