Хакатон для настаўнікаў, “неканферэнцыя” па прафарыентацыі, стварэнне ўласнага прафарыентацыйнага сайта — гэта толькі частка актыўнасцей, якія запусцілі педагогі сярэдняй школы № 16 Баранавіч за апошнія некалькі гадоў. З 2017 па 2020 гады ў школе праходзіў інавацыйны праект “Увядзенне кампетэнтнасна арыентаванай лічбавай мадэлі прафарыентацыйнай работы як кампанента мабільнай адукацыі”. Дзевяць настаўнікаў-інаватараў спрабавалі новыя для сябе адукацыйныя тэхналогіі, вучыліся працаваць у анлайне. ... Падрабязней »