Шмат гадоў назад дроны — беспілотныя лятальныя апараты — здаваліся нечым фантастычным, амаль як НЛА. Цяпер яны дапамагаюць выконваць работу кур’ераў, відэааператараў, ахоўнікаў… І патрэбна ўсё больш спецыялістаў, здольных праектаваць і праграмаваць беспілотнікі. Вучыць гэтаму школьнікаў плануюць у Магілёве. Андрэй Анатольевіч Музараў, педагог сярэдняй школы № 21 Магілёва, прайшоў у паўфінал конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend з ідэяй школы праграмавання “Дронні”. ... Падрабязней »