Архів тега: дадатковая адукацыя

Часцінку неба — дзецям

Не ў кожнага дзіцячае захапленне перарастае ў прафесію. А ў педагога дадатковай адукацыі шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю “Юнацтва” Магілёва Андрэя Жукава жыццё склалася менавіта так. У школьныя гады Андрэй Іванавіч быў вельмі актыўным. Захапляўся многім: займаўся танцамі, футболам, настольным тэнісам. А потым выпадкова апынуўся на занятках у гуртку па авіямадэлізме. — Менавіта гэтая дзейнасць захапіла мяне ... Падрабязней »

Пазнаем Беларусь разам

На мерапрыемствах рэспубліканскага, рэгіянальнага ўзроўняў, прысвечаных пытанням грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў, рэгулярна адзначаецца важнасць распрацоўкі экскурсійных маршрутаў па малой радзіме. Усё проста: якаснае выхаванне асобы навучэнца без ведання ім роднага краю немагчыма. А спазнаць родны край можна толькі падчас падарожжа. Калі педагог загадзя да драбніц прадумае кожны крок гэтага падарожжа, уключыць у маршрут цікавыя аб’екты, узбагаціць экскурсію легендамі і паданнямі, імправізацыяй, ... Падрабязней »

Значок за адвагу

На рэспубліканскім семінары, які праходзіў у пачатку навучальнага года для дырэктараў цэнтраў дадатковай адукацыі турыстычна-краязнаўчага профілю, разглядаўся шэраг актуальных пытанняў экскурсійнай работы з навучэнцамі. Размова была сур’ёзная, канструктыўная, і пра яе вынікі наша выданне паведамляла ўжо ў адным з вераснёвых нумароў. Вернемся да семінара яшчэ раз і пагаворым на не менш важную, чым аказанне платных экскурсійных паслуг, тэму: заахвочванне лепшых ... Падрабязней »

Класная экскурсія, вялікія грошы

Выйсці ў сукупным гадавым грашовым абароце ад аказання платных экскурсійных паслуг на ўзровень хаця б аднаго мільярда рублёў і пры гэтым не забыць пра ідэалагічны складнік работы ўстаноў дадатковай адукацыі турыстычна-краязнаўчага профілю: выхаванне грамадзяніна, патрыёта. Шляхі вырашэння названых задач шукалі ўдзельнікі рэспубліканскага семінара-нарады, які прайшоў на базе аддзялення краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства і быў прысвечаны пытанням арганізацыі турыстычна-экскурсійнай ... Падрабязней »

Развіваць дзяцей, развівацца самому

Аляксандр Пятровіч Строкач прыйшоў у сістэму дадатковай адукацыі 8 гадоў назад і пакідаць яе не збіраецца. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С.Пушкіна малады педагог быў накіраваны на работу ў Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, дзе сёння загадвае аддзелам краязнаўства. — Геаграфіяй і гісторыяй цікавіўся яшчэ са школьных гадоў, — прызнаецца Аляксандр Пятровіч. — Наведваў адпаведныя ... Падрабязней »

Дадатковая адукацыя ці адукацыя для жыцця?

Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі — адна з самых амбіцыйных устаноў дадатковай адукацыі краіны. У перыяд, калі многія ўстановы “нефармальнай” сістэмы спрабуюць асэнсаваць сваё месца і ролю ў адукацыйнай сістэме каардынат, спецыялісты палаца фарміруюць уласную нішу і ўжо шмат гадоў застаюцца канкурэнтаздольнымі і запатрабаванымі сваёй мэтавай аўдыторыяй. Аб тым, як заставацца цікавымі дзецям, якія літаральна з касмічнай хуткасцю перарастаюць ... Падрабязней »

Добры турыст — добры эканаміст

Новы час дыктуе новыя ўмовы працы. Сёння добры турыст — гэта не толькі фізічна падрыхтаваны чалавек, які здольны здзейсніць паход высокай катэгорыі складанасці або пераадолець турыстычную паласу перашкод. Сучасны турыст — гэта і добры эканаміст. Асабліва гэтая якасць патрэбна кіраўніку ўстановы дадатковай адукацыі. Менавіта ад арганізатарскіх і эканамічных здольнасцей дырэктара залежыць паспяховае функцыянаванне цэнтра ў сучасных рэаліях, калі з парадку ... Падрабязней »

Кожны запускае свой караблік

Хто з нас у дзяцінстве не складваў з паперы самалёцікі ці караблікі, не запускаў іх па першых вясновых ручаінах у плаванне? Для некаторых гэты дзіцячы занятак становіцца справай жыцця. Толькі караблікі і самалёцікі пераўтвараюцца ў сапраўдныя касмічныя караблі. І ў стагоддзе інфармацыйных тэхналогій, калі, здавалася б, камп’ютару падуладна ўсё, людзі працягваюць займацца простымі справамі і рэчамі — клеяць, выпільваюць, майструюць ... Падрабязней »

Быць адкрытымі!

Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі сёння прадстаўляе разнастайнасць напрамкаў і відаў дзейнасці, якія аб’ядноўваюць самыя розныя інтарэсы, схільнасці і патрэбы дзіцяці, дае магчымасць праяўлення ініцыятывы, актыўнасці і індывідуальнасці, спрыяе развіццю матывацыі да пазнання і творчасці, самарэалізацыі і прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў. Па стане на 1 студзеня 2015 года ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь функцыянавала 318 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і ... Падрабязней »

Трэнды дадатковай адукацыі: развіццё ў дзяцей інжынернага і прадпрымальніцкага мыслення

Шосты школьны дзень, дадатковая адукацыя сельскіх школьнікаў, праблемы і перспектывы турыстычна-краязнаўчага і тэхнічнага кірункаў галіны трапілі пад асаблівую ўвагу Рэспубліканскага савета дырэктараў устаноў дадатковай адукацыі краіны. Сустрэўшыся на базе Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнага развіцця і тэхнічнай творчасці, спецыялісты абмеркавалі асноўныя праблемы і перспектывы развіцця сістэмы. Аптымізацыя не сінонім скарачэння Мы заўсёды ганарыліся тым, што менавіта ў Беларусі ўдалося захаваць лепшыя педагагічныя традыцыі ... Падрабязней »