“Які ж хлопчык не любіць хуткай язды,” — хочацца перафразаваць словы класіка, калі назіраеш, як юныя картынгісты праносяцца міма па трэку. Пах паленай рызіны, вецер у твар, адчуванне скорасці і еднасці з дарогай… Той, хто хоць раз ганяў на карце, не забудзе гэтага адчування ніколі. Напэўна, таму гэты напрамак тэхнічных відаў спорту не губляе сваёй актуальнасці дзесяцігоддзямі. Упарты і апантаны Штогод ... Падрабязней »
Архів тега: Гродзенскі дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі
Лекар пясок
Арт-тэрапія ў літаральным перакладзе з англійскай мовы азначае “лячэнне мастацтвам”. Людміла Федаровіч, педагог Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі, ужо некалькі гадоў дасканала выкарыстоўвае ўвесь патэнцыял арт-тэрапіі, каб выяўляць і развіваць творчыя здольнасці ў дзяцей, дапамагаць лягчэй адаптавацца да школы першакласнікам і дарыць пасляўрочны рэлакс старэйшым дзецям. Малююць усе! “Дзеці да мяне прыходзяць рознага ўзросту, ажно да 16 ... Падрабязней »
Вуліцы Гродна на палотнах
На занятках у педагога дадатковай адукацыі Любові Раманавай заўсёды шмат дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі рознага ўзросту старанна выводзяць тонкім алоўкам контуры будучых малюнкаў, а затым бяруцца за фарбы. Кожны сканцэнтраваны на сваім малюнку, аднак час ад часу ўсе звяртаюцца па дапамогу да педагога. І Любоў Раманава пераходзіць ад мальберта да мальберта, камусьці раіць дабавіць колеру, камусьці — папрацаваць над дэталямі. Яе прафесіянальныя парады ... Падрабязней »
Подых стагоддзяў
Многія з нас у дзяцінстве зачытваліся гістарычнымі раманамі, на памяць ведалі фільмы пра мушкецёраў, вікінгаў і інш. Дзяўчынкі, размалёўваючы алоўкамі папяровыя гармонікі-вееры, марылі хоць разок абмахнуцца імі на сапраўдным балі, дзе гучыць старажытная музыка і ўсе паненкі ў доўгіх пышных сукенках. Хлопчыкі, узброіўшыся нязграбнымі пластмасавымі ці кардоннымі шпагамі, выклікалі на дуэль сваіх сяброў, але па-сапраўднаму адчуць сябе адважнымі рыцарамі так ... Падрабязней »