У чэрвені ганаровы статус маладзёжнай сталіцы акрамя Магілёва насіў і Мінск. Праўда, у больш вузкім сэнсе (маладзёжная краязнаўчая сталіца), ды і тое неафіцыйна, на працягу ўсяго 9 дзён, калі праводзіўся Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў. Аднак непрацяглыя краязнаўчыя канікулы былі для 90 актыўных удзельнікаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” настолькі насычанымі, што свой статус маладзёжнай краязнаўчай сталіцы Мінск цалкам ... Падрабязней »
Архів тега: краязнаўства
Перадаць нашчадкам
Маршруты экспедыцый і падарожжаў даследчыкаў мінулага са Слабадскога дзіцячага сада — сярэдняй школы Лепельскага раёна пралягаюць па адметных мясцінах роднай вёскі і яе ваколіц. Неабыякавыя да гісторыі хлопчыкі і дзяўчынкі адкрываюць для сябе таямніцы тысячагадовай даўніны і блізкай гісторыі. Цікавасць да мінулага, пачутыя легенды і паданні клічуць у дарогу няўрымслівых сяброў краязнаўчага аб’яднання па інтарэсах “Нашчадкі”. Валанцёрская праца ля старой ... Падрабязней »
Zimowe krajobrazy
Велічны Вавель, брукаваныя вулачкі Любліна і Кракава — гэта яшчэ што! Поле, зімовае польскае поле… Задуменнае, з бясконцымі ўзгоркамі, незвычайнымі геаметрычнымі ўзорамі і незлічонымі статкамі казуль. Польскім полем хочацца любавацца, яго хочацца фатаграфаваць, хочацца, каб аўтобус бясконца вёз цябе сярод маляўнічых даляглядаў. Поле, зімовае беларускае поле… Хіба ты менш маляўнічае? Хіба твая прыгажосць і дагледжанасць не варты самых узвышаных слоў? ... Падрабязней »
Значок за адвагу
На рэспубліканскім семінары, які праходзіў у пачатку навучальнага года для дырэктараў цэнтраў дадатковай адукацыі турыстычна-краязнаўчага профілю, разглядаўся шэраг актуальных пытанняў экскурсійнай работы з навучэнцамі. Размова была сур’ёзная, канструктыўная, і пра яе вынікі наша выданне паведамляла ўжо ў адным з вераснёвых нумароў. Вернемся да семінара яшчэ раз і пагаворым на не менш важную, чым аказанне платных экскурсійных паслуг, тэму: заахвочванне лепшых ... Падрабязней »
Ад вытокаў да вытокаў
Гэтая незвычайная размова пра вопыт, праблемы і перспектывы развіцця дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства праходзіла ў памяшканні рэсурснага цэнтра аддзялення краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Разам з аўтарамі ўнікальных метадычных матэрыялаў 80-х і нават 20-х гадоў мы абмеркавалі (завочна, канечне, бо наладзіць рэальную гутарку не дазваляюць ні часавыя, ні прасторавыя магчымасці) актуальныя пытанні турыстычна-краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі. Першыя словы ... Падрабязней »
Бранскі марафон. Этап першы
Усяго 4 гадзіны на сон і амаль 20 гадзін у суткі бесперапыннай інфармацыі, новых знаёмстваў, абмену вопытам, абмеркавання актуальных пытанняў развіцця сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі турыстычна-краязнаўчага профілю — усё гэта своеасаблівы педагагічны марафон “Мінск — Бранск” працягласцю ў тры дні і амаль паўтары тысячы кіламетраў. Калі гаварыць больш афіцыйна, то гэта выязны семінар па праграме прафесійнай мабільнасці, які ... Падрабязней »
Краязнаўчая справа ў новым фармаце
Сёння ў агульнаадукацыйных установах краіны праходзяць урокі “Я — грамадзянін Беларусі”, на якіх дзеці знаёмяцца з адметнасцямі, слаўным мінулым роднага краю. Для многіх настаўнікаў і вучняў з 1 верасня пачнецца і чарговы этап удзелу ў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, мерапрыемствы якой, згодна з распараджэннем Міністэрства адукацыі, арганічна ўвойдуць у склад рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я ... Падрабязней »
Вось такія яны, краязнаўцы
З 22 па 30 чэрвеня на базе Рэспубліканскага цэнтра турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі праводзіўся рэспубліканскі профільны аздараўленчы летнік юных краязнаўцаў. Рэспубліканскі летнік праводзіцца на працягу многіх гадоў. Пачатак гэтай добрай традыцыі пакладзены яшчэ ў той час, калі на базе РЦТіКНМ быў створаны аддзел краязнаўства. Калісьці на адпачынак у Мінск прыязджалі навучэнцы станцый юных турыстаў і краязнаўцаў, потым удзельнікі рэспубліканскай ... Падрабязней »