Архів тега: летнік

Увага! Экскурсія пачынаецца

Яны правялі на працягу навучальнага года некалькі дзясяткаў экскурсій, пазнаёмілі сотні гасцей са славутасцямі малой радзімы, паведамілі пра гісторыю далёка не аднаго экспаната. Пакуль наведвальнікі слухалі захапляльны аповед, адпачывалі, вучні-экскурсаводы працавалі. Цяпер і яны маюць права на якасны адпачынак. Знаёмцеся — гэта ўдзельнікі рэспубліканскага профільнага летніка “Юныя экскурсаводы”, які праходзіць з 10 па 18 ліпеня на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі ... Падрабязней »

Прышкольнае Лета

Нарэшце, яно прыйшло, наша любімае і доўгачаканае лета! Нават некалькі прахалодных дзён, не характэрных для гэтай пары года, не сапсавалі настрою ад радаснай сустрэчы. Хочаш — адпачывай з сябрамі ў палатках, хочаш — бяры вуду і адпраўляйся на рэчку, хочаш — збірай сумку, бяры квіткі на самалёт — і наперад, да шумлівага марскога прыбою. Усё гэта абавязкова будзе, але крыху ... Падрабязней »

Музейнае “Сонейка”

Колькі звычайна доўжыцца музейная экскурсія? Гадзіну, дзве? А як вам экскурсія працягласцю 21 дзень! Хаця якая ж гэта экскурсія? Гэта амаль цэлае жыццё, сагрэтае музейным сонцам. Пад яго ласкавымі промнямі і праводзяць у прышкольным летніку “Сонейка” першыя тры тыдні летніх канікул навучэнцы сярэдняй школы № 5 Пружан. Крыху крэатыўнасці Пра 5-ю пружанскую школу адразу і не скажаш, што музейная педагогіка ... Падрабязней »

Шчаслівага плавання!

Беларусь і мора — паняцці несумяшчальныя? Канечне, сумяшчальныя! Ну і няхай аб беларускую зямлю б’юцца толькі рачныя і азёрныя хвалі, а для любавання марскім прасторам жыхару сінявокай неабходна пераадолець сотні кіламетраў. Марская рамантыка можа аказацца намнога бліжэй. І для гэтага не абавязкова набываць квіткі на самалёт. Напрыклад, навучэнцам сярэдняй школы № 1 Лёзна дастаткова наведваць прышкольны летнік “Юнга”. Хто такі ... Падрабязней »

Бяры вясло, сядай у байдарку!

Ездзіш у камандзіроўкі, сустракаешся з педагогамі-турыстамі, слухаеш і запісваеш на дыктафон захапляльныя аповеды пра пешыя, веласіпедныя, лыжныя, водныя паходы, потым сабраныя звесткі перапрацоўваеш у чарговы газетны матэрыял… А што, калі самому адправіцца ў паход, напрыклад, водны? Дзіцячыя мары Падобнае пытанне рана ці позна абавязкова павінна было ўзнікнуць. І справа не толькі ў захапляльных аповедах педагогаў-суразмоўцаў. Яшчэ ў дзяцінстве мы з ... Падрабязней »

Спасцігаючы важацкую навуку

Прыказка “Не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек — месца” ў дачыненні да летніка актуальная асабліва. Якімі б прыгожымі ні былі навакольныя краявіды, якімі б утульнымі ні былі спальныя карпусы і гульнявыя пакоі, дзіцячыя пляцоўкі, усё ж галоўным вызначальнікам якасці і паўнаты адпачынку хлопчыкаў і дзяўчынак быў і застаецца педагог. Гэта добра разумеюць у Палацы дзіцячай творчасці Баранавічаў (Брэсцкая вобласць). Тут ... Падрабязней »

“Трымайцеся, людзі! Хутка лета!”

Хутка пачнуцца летнія канікулы. Ужо зараз школы рыхтуюцца да адкрыцця прышкольных летнікаў. Гэта важны этап падрыхтоўкі: неабходна стварыць такі праект арганізацыі вольнага часу, каб дзеці, у тым ліку 11—14-гадовыя падлеткі, з задавальненнем прыходзілі ў школу… Лета — любімы перыяд у жыцці кожнага дзіцяці. Менавіта летам дзеці атрымліваюць яркія ўражанні, задавальненне і радасць ад зносін з сябрамі, робяць новыя адкрыцці. З ... Падрабязней »

А мы ў Мінск, у Палац краязнаўства!

Для 107 актыўных удзельнікаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” і 14 іх педагогаў пачатак ліпеня быў асабліва насычаным на краязнаўчыя і ваколкраязнаўчыя падзеі: з 4 па 12 ліпеня яны адпачывалі ў рэспубліканскім профільным аздараўленчым летніку, што ладзіўся на базе аддзялення краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Для тых, хто ніводнага дня не ўяўляе без спазнання таямніц роднага краю, ... Падрабязней »

Амаль як у Версалі

Нядаўна Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Пружанскага райвыканкама Брэсцкай вобласці праводзіла на тэрыторыі Ружанскага палацавага комплексу міжнародны маладзёжны валанцёрскі летнік “Спадчына Сапегаў”. Для юнакоў і дзяўчат, якіх вы бачыце на фота­здымку, гэтае лета было асаблівым: яны адпачывалі ў Версалі. Не, не ў сусветна вядомым французскім. Юных валанцёраў з Беларусі, Украіны, Чэхіі і Швецыі прымалі ... Падрабязней »

Таму што мы каманда!

З 19 па 27 чэрвеня на базе 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў праводзіўся рэспубліканскі спартыўна-патрыятычны летнік для навучэнцаў, якія наведваюць факультатыўныя заняткі, аб’яднанні па інтарэсах ваенна-патрыятычнай накіраванасці. Арганізатарамі летніка з’яўляюцца Міністэрства адукацыі і Міністэрства абароны, непасрэдным выканаўцам — Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі. Як паведаміла намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра турызму і краязнаўства навучэнскай ... Падрабязней »