Архів тега: педагог

Цюльпаны, гладыёлусы?.. Толькі валуны!

Рознакаляровыя кветнікі і альпійскія горкі — самыя папулярныя элементы ландшафтнага дызайну. Аднак педагогам Велікасельскага ВПК “дзіцячы сад — базавая школа” Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці захацелася бачыць на тэрыторыі роднай школы не толькі цюльпаны, гладыёлусы, нарцысы, хоць і пасаджаныя адмысловым чынам, хоць і з дзясяткамі колераў і сотнямі адценняў. “Можа, паспрабуем валуны? Калі ў суседніх школах кветкавая казка, дык у нас ... Падрабязней »

З густам па-лельчыцку

Для стварэння сапраўднага шэдэўра ландшафтнага дызайну патрэбны толькі тры рэчы: зацікаўленасць, ідэя і добры густ. У педагогаў Лельчыцкай раённай гімназіі Гомельскай вобласці з гэтым усё ў парадку. Ёсць і зацікаўленасць (ды яшчэ якая!), поўна ідэй (ды яшчэ якіх!), ёсць і добры густ (калі больш дакладна, то не проста добры, а выдатны). Нездарма ўстанова адукацыі рэгулярна перамагае на раённых конкурсах добраўпарадкавання, ... Падрабязней »

Аазіс на асфальце

Калі параўноўваць азеляненне школ у мегаполісах і ў невялічкіх населеных пунктах, то апошнія часта выйграюць. Пра гэта сведчаць і вынікі конкурсаў на самую зялёную школу, якія рэгулярна праводзяцца ў Беларусі. Але і на шумных сталічных вуліцах можна знайсці той куточак, дзе акунаешся ў воблака духмянай зеляніны і кветак, дзе вока нават не чапляецца за шэры асфальт і дзе так лёгка ... Падрабязней »

Паміж Польшчай і Расіяй — герані, аксаміткі.

Азеляненне прышкольнай тэрыторыі мае вялікае значэнне ў эстэтычным, экалагічным і патрыятычным выхаванні навучэнцаў. Асабліва калі на ёй ствараюцца кампазіцыі, якія нясуць пэўнае сэнсавае значэнне. Плошча тэрыторыі Верхнядзвінскай гімназіі Віцебскай вобласці дазваляе ствараць незвычайную прыгажосць з кветкавых кампазіцый розных жыццёвых форм раслін, перш за ўсё ў даследчых і эстэтычных мэтах. Традыцыйна ў гімназіі ў маі праходзіць мерапрыемства па прадстаўленні навучэнцамі ўласна ... Падрабязней »

Welcome to Здзітава

Калі правесці сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак апытанне кшталту “Мая першая суполка”, то абсалютным лідарам стануць групы, прысвечаныя малой радзіме. “Баранавічы — родны горад”, “Моладзь Навагрудка”, “Тыповы Жлобін” — падобных суполак на прасторах інтэрнэту тысячы, тысячы і яшчэ раз тысячы. Яны не толькі аб’ядноўваюць людзей, якія нарадзіліся або жывуць у тым ці іншым куточку — ад Брэста да Віцебска, ад Гродна ... Падрабязней »

Мастацтва палемікі

Кожную суботу ўсе школы расчыняюць свае дзверы пераважна для тых, у каго гэты дзень асацыіруецца з актыўным адпачынкам. Як правіла, большасць удзельнікаў забаўляльных мерапрыемстваў — вучні малодшага і сярэдняга звяна. Старшакласнікаў, для большасці з якіх субота — дзень падрыхтоўкі да выпускных і ўступных экзаменаў, педагогам-арганізатарам часам бывае складана далучыць да такіх мерапрыемстваў. Але ёсць спосаб аб’яднаць гульню і навучанне. Пакуль ... Падрабязней »

На адзін крок наперадзе

Як жывецца сучаснаму настаўніку ў стагоддзе інфармацыйнага выбуху? Як не толькі паспяваць за сваімі вучнямі, а быць на адзін крок наперадзе іх? Сакрэт нам раскрываюць педагогі сярэдняй школы № 3 Мёраў Галіна Аляксандраўна Урбановіч і Таццяна Георгіеўна Крук, якія разам са сваімі вучнямі з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі міжнародных праектаў, ініцыіраваных міжнароднай адукацыйнай сеткай iEARN. Дзякуючы гэтай рабоце, у Мёрах не толькі ... Падрабязней »

У Германію — па эмоцыі

Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Такога меркавання прытрымліваюцца педагогі сярэдняй школы № 20 Брэста і Вальдорфскай школы нямецкага горада Равенсбурга. На працягу апошніх гадоў яны наладзілі абмен сваімі вучнямі. Цяпер у іх ёсць магчымасць акунуцца ў атмасферу, якая кардынальна адрозніваецца ад іх прывычнай. Першыя крокі насустрач Партнёрства Брэста і Равенсбурга існуе ўжо больш за дваццаць гадоў. Гарадскія ... Падрабязней »

Быць педагогам у летніку — значыць быць чалавекам мноства прафесій

Пры слове “важаты” ўзгадваюцца вясёлыя хлопцы і дзяўчаты ў нязменным акружэнні шумнай кампаніі дзяцей. Песні пад гітару, купанні, начное вогнішча… і іншыя атрыбуты маладосці і рамантыкі. Аднак для многіх такая практыка становіцца свайго роду праверкай педагагічнага прызвання. Адказнасць за жыццё і здароўе дзяцей, за арганізацыю іх вольнага часу, фарміраванне дзіцячага калектыву і нават за такую зменлівую рэч, як дзіцячы настрой, ... Падрабязней »