Архів тега: сярэдняя школа № 2

STEM–цэнтр для будучых даследчыкаў

Школьнікам не заўсёды лёгка даюцца веды і навыкі ў галіне дакладных навук. У той жа час мы маем вострую патрэбу ў вынаходніках, даследчыках, інаватарах і спецыялістах у сферы IT. Каб дапамагаць у вырашэнні гэтай супярэчнасці, на базе сярэдняй школы № 2 Чавусаў быў створаны раённы STEM-цэнтр у межах мясцовай ініцыятывы “STEM-адукацыя для актывізацыі творчага і інавацыйнага патэнцыялу дзяцей і моладзі Чавускага ... Падрабязней »

Распрацоўка гульняў у STEAM–акадэміі

“Настаўніцкая газета” пісала ўжо пра стварэнне STEAM-класа, а дакладней STEAM-акадэміі, у сярэдняй школе № 2 Дуброўны. Акадэмія спецыялізуецца на музыцы, і яе выхаванцы ўжо распрацавалі своеасаблівы аркестр робатаў. Але на гэтым яны не спыніліся, наступны крок — навучыцца распрацоўваць гульні. Па ініцыятыве каардынатара STEAM-акадэміі Вікторыі Валер’еўны Карнеевай і пры падтрымцы Міжнароднай асацыяцыі геймераў і крэатараў у сярэдняй школе № 2 ... Падрабязней »

Жывы семінар у рэжыме анлайн

З кожным новым пакаленнем дзяцей расце і новае пакаленне бацькоў. Сучасныя мамы і таты прывыклі штодзень выкарыстоўваць інтэрнэт-тэхналогіі не толькі ў сваёй прафесійнай дзейнасці, але і ў штодзённых зносінах. Я задумалася пра тое, як з дапамогай камп’ютара і інтэрнэту зрабіць школу адкрытай для бацькоў. Што такое вэбінар На бацькоўскія сходы і індывідуальныя кансультацыі прыхо­дзяць не ўсе бацькі. Так адбываецца не ... Падрабязней »

Стыль жыцця — прыродазберажэнне

Гісторыя арганізаванага Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя штогадовага Рэспубліканскага конкурсу на лепшага грамадскага эколага пачынаецца з 2013 года, і штогод пераможцамі становяцца прадстаўнікі Віцебскай вобласці. Прычым з чатырох лідараў трое — настаўнікі біялогіі, а трое жывуць і працуюць на Шаркаўшчыне. Пачала трыумфальную эстафету Марына Фёдарава з Германавіцкай сярэдняй школы Шаркаўшчынскага раёна. Праз год першынство пацвердзіў яе знакаміты зямляк ... Падрабязней »

На ўрок да матулі

“Калі б мая мама была настаўніцай, то “дзявяткі” і “дзясяткі” мне б дакладна былі гарантаваны”, — скажа адзін вучань. “Як добра, што мая мама не настаўніца: няма пастаяннага кантролю”, — адкажа іншы. Мама-настаўніца: у гэтай з’яве больш плюсоў ці ўсё ж мінусаў? Як асаблівы статус мамы ўплывае на выхаванне яе дзяцей, іх узаемаадносіны з аднакласнікамі? Адказы знойдзем разам з мамамі-настаўніцамі ... Падрабязней »

У кургане дрыгавіцкім

У старадарожскіх бацькоў, сыны і дочкі якіх цікавяцца гісторыяй, ніколі не выклікае цяжкасці традыцыйнае пытанне “Чым заняць дзяцей падчас самых доўгіх канікул?”. Восьмы год запар у Старадарожскім раёне ладзіцца археалагічны летнік, куды імкнуцца трапіць не толькі мясцовыя школьнікі, але і дзеці з іншых мясцін Беларусі. А паўдзельнічаць, ці хаця б паглядзець на тое, як тут ідуць даследаванні, не супраць і ... Падрабязней »

Падарожжа да нябёсаў

Напярэдадні Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі навучэнцы сярэдняй школы № 2 Скідзеля наведалі музей авіяцыйнай тэхнікі пад адкрытым небам на базе Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ каля Мінска. Экспанатамі музея з’яўляюцца ўзоры савецкай авіятэхнікі (самалёты і верталёты) — ад Ан-2 да Су-27 і МіГ-29. Дзеці былі ў захапленні ад магчымасці пабываць у кабінах самалёта і верталёта, адчуць сябе сапраўднымі пілотамі. Побач размешчаны ... Падрабязней »

Жавароначкі, прыляціце…

Мэта: сістэматызацыя і пашырэнне ведаў аб нацыянальных традыцыях беларусаў на аснове пазнавальных магчымасцей матэрыялу і самастойнай творчай работы вучняў, якая будзе садзейнічаць умацаванню жадання далучыцца да захавання традыцый. Задачы: пашырыць веды аб каляндарна-абрадавым свяце “Гуканне вясны”; растлумачыць значэнне свята на аснове абрадавых дзей; стварыць умовы для развіцця творчых здольнасцей дзяцей; спрыяць выхаванню павагі да нацыянальных традыцый, садзейнічаць умацаванню жадання далучыцца ... Падрабязней »

Ад школы мары да дома для архітэктара

Не сакрэт, што геніі выходзяць не толькі з праслаўленых дынастый і знакамітых родаў, часам геніяльнасць нараджаецца ўдалечыні ад буйных адміністрацыйных цэнтраў і мегаполісаў, у так званай глыбінцы. Схема нескладаная: сустракаюцца настаўнік, назавём яго майстар, і дапытлівы навучэнец. У ходзе сумеснай вучэбнай і творчай дзейнасці іх прафесійныя і асабістыя інтарэсы пераплятаюцца і атрымліваецца вынік: адзін, другі, трэці… І гэта становіцца нормай. ... Падрабязней »

Белы снег і моцны лёд, каб адправіцца ў паход

Выявы маляўнічай Браслаўшчыны можна знайсці на розных сайтах. Азёры, рачулкі, аграсядзібы, помнікі архітэктуры, сфатаграфаваныя ў самых незвычайных ракурсах, нібыта гавораць: “Калі ласка, у наш азёрны край”. Вось толькі запрашэнне гэтае разлічана ў асноўным на летні перыяд. Канечне, па сусветнай павуціне “гуляюць” і фотаздымкі зімовай Браслаўшчыны, аднак яны не ў такой колькасці, як летнія, ды і глядзяцца не так ярка і ... Падрабязней »