Архіў катэгорыі : Актуальна

Класная экскурсія, вялікія грошы

Выйсці ў сукупным гадавым грашовым абароце ад аказання платных экскурсійных паслуг на ўзровень хаця б аднаго мільярда рублёў і пры гэтым не забыць пра ідэалагічны складнік работы ўстаноў дадатковай адукацыі турыстычна-краязнаўчага профілю: выхаванне грамадзяніна, патрыёта. Шляхі вырашэння названых задач шукалі ўдзельнікі рэспубліканскага семінара-нарады, які прайшоў на базе аддзялення краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства і быў прысвечаны пытанням арганізацыі турыстычна-экскурсійнай ... Падрабязней »

Гомельскі кірмаш творчасці і талентаў

Мінулы тыдзень для адукацыйнай сферы быў асаблівым — у краіне праходзіў Рэспубліканскі тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Сёлета гэтае мерапрыемства было юбілейным, дзясятым па ліку. Усе без выключэння ўстановы дадатковай адукацыі актыўна ўключыліся ў работу. Напярэдадні ў цэнтрах праводзілася сур’ёзная работа па вывучэнні інтарэсаў і патрэб навучэнцаў і іх бацькоў з улікам рэгіянальных асаблівасцей і сацыякультурнага асяроддзя. Калі ... Падрабязней »

Ад школы мары да дома для архітэктара

Не сакрэт, што геніі выходзяць не толькі з праслаўленых дынастый і знакамітых родаў, часам геніяльнасць нараджаецца ўдалечыні ад буйных адміністрацыйных цэнтраў і мегаполісаў, у так званай глыбінцы. Схема нескладаная: сустракаюцца настаўнік, назавём яго майстар, і дапытлівы навучэнец. У ходзе сумеснай вучэбнай і творчай дзейнасці іх прафесійныя і асабістыя інтарэсы пераплятаюцца і атрымліваецца вынік: адзін, другі, трэці… І гэта становіцца нормай. ... Падрабязней »

Дадатковая адукацыя ці адукацыя для жыцця?

Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі — адна з самых амбіцыйных устаноў дадатковай адукацыі краіны. У перыяд, калі многія ўстановы “нефармальнай” сістэмы спрабуюць асэнсаваць сваё месца і ролю ў адукацыйнай сістэме каардынат, спецыялісты палаца фарміруюць уласную нішу і ўжо шмат гадоў застаюцца канкурэнтаздольнымі і запатрабаванымі сваёй мэтавай аўдыторыяй. Аб тым, як заставацца цікавымі дзецям, якія літаральна з касмічнай хуткасцю перарастаюць ... Падрабязней »

Не шукайце на аркушы памылак

Сёння, у час небывалага ўзлёту камп’ютарных тэхналогій, рэдкая ўстанова дадатковай адукацыі не адчыніла для маленькіх наведвальнікаў дзверы сваіх IT-кузняў. І чым больш жадаючых выйсці на дарогу ў Сіліконавую даліну, тым менш застаецца жадаючых крочыць па сцежцы з фарбамі і тубусам. Пра тое, што знаходзяць для сябе сёння маленькія беларусы ў мастацкіх студыях, мы гутарым з мастацтвазнаўцам, педагогам Нацыянальнага цэнтра мастацкай ... Падрабязней »

Разуменне ёсць, да дзеянняў мы прыйдзем

Надзея Васільеўна ВАСІЛЬЧАНКА — асоба вядомая ў сістэме адукацыі не толькі як дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Ужо шмат гадоў яна нязменны старшыня Рэспубліканскага савета дырэктараў устаноў дадатковай адукацыі, чалавек, які ведае пра арганізацыю вольнага часу дзяцей усё і… нават больш. Напярэдадні калегіі карэспандэнт “Настаўніцкай газеты” сустрэлася з Надзеяй Васільеўнай, каб акрэсліць самыя праблемныя моманты дадатковай адукацыі ... Падрабязней »

Быць адкрытымі!

Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі сёння прадстаўляе разнастайнасць напрамкаў і відаў дзейнасці, якія аб’ядноўваюць самыя розныя інтарэсы, схільнасці і патрэбы дзіцяці, дае магчымасць праяўлення ініцыятывы, актыўнасці і індывідуальнасці, спрыяе развіццю матывацыі да пазнання і творчасці, самарэалізацыі і прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў. Па стане на 1 студзеня 2015 года ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь функцыянавала 318 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і ... Падрабязней »

Бранскі марафон. Этап першы

Усяго 4 гадзіны на сон і амаль 20 гадзін у суткі бесперапыннай інфармацыі, новых знаёмстваў, абмену вопытам, абмеркавання актуальных пытанняў развіцця сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі турыстычна-краязнаўчага профілю — усё гэта своеасаблівы педагагічны марафон “Мінск — Бранск” працягласцю ў тры дні і амаль паўтары тысячы кіламетраў. Калі гаварыць больш афіцыйна, то гэта выязны семінар па праграме прафесійнай мабільнасці, які ... Падрабязней »

Трэнды дадатковай адукацыі: развіццё ў дзяцей інжынернага і прадпрымальніцкага мыслення

Шосты школьны дзень, дадатковая адукацыя сельскіх школьнікаў, праблемы і перспектывы турыстычна-краязнаўчага і тэхнічнага кірункаў галіны трапілі пад асаблівую ўвагу Рэспубліканскага савета дырэктараў устаноў дадатковай адукацыі краіны. Сустрэўшыся на базе Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнага развіцця і тэхнічнай творчасці, спецыялісты абмеркавалі асноўныя праблемы і перспектывы развіцця сістэмы. Аптымізацыя не сінонім скарачэння Мы заўсёды ганарыліся тым, што менавіта ў Беларусі ўдалося захаваць лепшыя педагагічныя традыцыі ... Падрабязней »

Гендарнае выхаванне: тэорыя пасля практыкі

Выхаванне гендарнай культуры, здавалася б, не новае для беларусаў. Мы чуем пра гендарную палітыку ўжо 25 гадоў. Але сказаць, што нам удалося дасягнуць гендарнай роўнасці, нельга. У прыватнасці, нацыянальнае сацыялагічнае даследаванне, якое было праведзена ў мінулым годзе, паказала, што толькі палова насельніцтва ведае, што гэта такое. Што тычыцца сістэмы адукацыі, то гендарнае выхаванне стала адным з напрамкаў выхаваўчай работы яшчэ ... Падрабязней »