“Таямніцы зніклага замка” — STEAM-праект, які праводзілі ледзь не ўсёй школай. Заінтрыгаваныя гісторыяй Радашковіцкага замка, дзеці аднаўлялі яго на паперы, з дрэва, на камп’ютары, шылі і ляпілі гістарычных персанажаў, звязаных з замкам, прыдумвалі заданні і стваралі сайт пра гісторыю гарадка. А пачалося ўсё з адной выявы і непадробленай цікавасці… Пры чым тут стэрэаметрыя? У Радашковіцкай сярэдняй школе Маладзечанскага раёна ўжо ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля
Да руху Code Club далучаюцца кампаніі
Code Club — гэта міжнародны рух, у якім валанцёры — педагогі, бацькі, праграмісты і проста неабыякавыя людзі — вучаць школьнікаў 9—13 гадоў асновам праграмавання на бясплатных занятках. На платформе Code Club сабрана вялікая колькасць метадычных матэрыялаў і ёсць гатовыя распрацоўкі, па якіх валанцёр можа праводзіць заняткі па асобных тэмах. Таму галоўнае патрабаванне да валанцёраў — уменне працаваць з дзецьмі і ... Падрабязней »
Распрацоўка гульняў у STEAM–акадэміі
“Настаўніцкая газета” пісала ўжо пра стварэнне STEAM-класа, а дакладней STEAM-акадэміі, у сярэдняй школе № 2 Дуброўны. Акадэмія спецыялізуецца на музыцы, і яе выхаванцы ўжо распрацавалі своеасаблівы аркестр робатаў. Але на гэтым яны не спыніліся, наступны крок — навучыцца распрацоўваць гульні. Па ініцыятыве каардынатара STEAM-акадэміі Вікторыі Валер’еўны Карнеевай і пры падтрымцы Міжнароднай асацыяцыі геймераў і крэатараў у сярэдняй школе № 2 ... Падрабязней »
“Мы — дзеці космасу”
Нядаўна ў сярэдняй школе № 5 Смаргоні адкрылася выстава пераможцаў Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “Мы — дзеці космасу”, ініцыятарам і арганізатарам якога выступілі Дабрачынны фонд імя А.І.Рэрых і Міжнародны цэнтр Рэрыхаў у Маскве пры падтрымцы Расійскай акадэміі мастацтваў, Міжнароднага саюза педагогаў-мастакоў. Гэты праект, прысвечаны тэме ўзаемасувязі чалавека і космасу, не мае аналагаў у свеце. Задача праекта — прыцягнуць увагу да ... Падрабязней »
Лета ў прыгаршчах
Для многіх галоўная летняя асацыяцыя звязана з клубніцамі: менавіта летам можна набраць поўныя прыгаршчы гэтых ягад, удыхнуць іх водар і паласавацца. А вось навучэнцы і педагогі гімназіі № 5 Баранавіч навучыліся так вырошчваць клубніцы, каб набіраць у свае далоні кавалачак лета амаль круглы год. Клубнічны эксперымент у гімназіі доўжыцца роўна год — з мінулага лютага. За гэты час гімназісты сабралі ... Падрабязней »
З мужчынскім акцэнтам
Настаўніц сёння намнога больш, чым настаўнікаў, таму сама прафесія ўжо стала лічыцца жаночай. А ў выхаванні жанчыны ўвогуле амаль манапалісткі, хаця ва ўсе часы менавіта мужчыны былі педагогамі. І такое аднабаковае выхаванне аказвае свой уплыў на развіццё будучых пакаленняў. Таму вяртанне мужчын у педагогіку, стварэнне гарманічнага асяроддзя для развіцця дзяцей сёння як ніколі актуальныя. Пакінем прычыны для гісторыкаў і паразважаем, ... Падрабязней »
Усходнія адзінаборствы на захадзе Беларусі
Муай-тай у перакладзе азначае “cвабодны бой”, ці тайскі бокс па-сучаснаму. Гэтае баявое мастацтва мае доўгую гісторыю (больш за 2 тысячы гадоў), але сусветную папулярнасць яно набыло толькі ў другой палове ХХ стагоддзя. Многія беларускія навучэнцы, педагогі і спартсмены не прайшлі міма новага напрамку адзінаборстваў, і іх шчырая цікавасць праз пэўны час пачала прыносіць узнагароды. Для ўсебаковага развіцця Перанясёмся ў Шчучын, ... Падрабязней »
Пад рытмы Ірландыі
Мінск. Ліцэй № 2. Вялікі перапынак. У фае не прабіцца, цесна нават на лесвіцах. Пакуль не празвінеў званок на ўрок, пад пералівы ірландскіх джыгі, рыла і хорнпайпа ногі старшакласнікаў адчаканьваюць неверагодна хуткія і дакладныя, сінхронныя рухі, а пастава захоўвае нерухомымі рукі і спіны. Відовішча варта таго, каб не толькі на яго глядзець, але і знайсці сабе месца на танцпляцоўцы. Ніякіх ... Падрабязней »
Педагог–праграміст, ці Сакрэты ўдалага ІТ–праекта
Ідэя гэтага інтэрв’ю нарадзілася даўно: з Андрэем Анатольевічам Казаковым ці яго вучнямі мы сустракаліся амаль на кожным значным конкурсе камп’ютарных праектаў. І амаль на кожным іх праекты былі адзначаны журы і атрымлівалі станоўчыя водгукі ад сапернікаў. Калі вы рэгулярна сочыце за рэспубліканскімі конкурсамі “ПАТРЫЁТ.by”, “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”, “ТэхнаІнтэлект”, то, хутчэй за ўсё, згадаеце работы, пра якія зараз пойдзе гаворка. Сёння ... Падрабязней »
Беларускія замкі ў Minecraft
Андрэй Солтан вучыцца ў 6 класе Гудзевіцкай сярэдняй школы Мастоўскага раёна. Любіць інфарматыку, працоўнае навучанне, мастацтва, літаратуру, геаграфію, біялогію і гісторыю. А ў вольны час… будуе беларускія замкі ў папулярнай камп’ютарнай гульні. Але пра ўсё па парадку. Напэўна, вы чулі ад сваіх вучняў пра такую гульню, як Minecraft? Магчыма, нават бачылі яе на экранах тэлефонаў — гэткі цалкам квадратны, піксельны ... Падрабязней »