Плогінг — гэта міжнародная ініцыятыва, сутнасць якой заключаецца ў зборы смецця падчас прабежкі. Стартаваў рух у Швецыі ў 2016 годзе, да яго далучыліся больш за 40 краін, у тым ліку і Беларусь. Сярод актывістаў і навучэнцы Мокраўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Плогінг для многіх новае слова, але ў вёсцы Мокрае яно вядома амаль кожнаму жыхару. ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля
“Арэна” юных артыстаў
У 2006 годзе ў Мазыры быў адкрыты цэнтр цыркавога мастацтва “Арэна”. За 15 гадоў юныя артысты аб’ехалі паўсвету, сталі ўдзельнікамі больш як 70 конкурсаў і заваявалі некалькі дзясяткаў прэстыжных міжнародных узнагарод. Чаму ідэя стварэння такога цэнра ўзнікла менавіта на Палессі і чым цыркавое мастацтва прываблівае юных мазыран — абмяркуем разам з кіраўніком “Арэны”. Цыркавая “фабрыка” “Арэна” — гэта дзецішча сям’і Кузняцовых: Марыя Мікалаеўна — мастацкі кіраўнік цэнтра, ... Падрабязней »
“Ранак” запрашае!
Выраз “дзень адкрытых дзвярэй” для навучэнцаў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ранак” Маскоўскага раёна Мінска набыў новае значэнне. За час маштабнай рэканструкцыі ўстановы па дзіцячых галасах і звонкім смеху тут паспелі засумаваць. І вось 9 верасня ў межах Рэспубліканскага тыдня “Ранак” нарэшце адчыніў свае дзверы. Чырвоную стужку на ўваходзе перарэзалі кіраўнік справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Іваноў, старшыня Мінгарвыканкама ... Падрабязней »
Тэрыторыя творчасці
Другі тыдзень верасня штогод ставіць перад прыемным выбарам тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак Беларусі. А каб прадаставіць ім гэты выбар, прапанаваць іх увазе шырокую палітру заняткаў па інтарэсах, актыўна працуюць тысячы педагогаў. Як задаволіць попыт нават самых пераборлівых навучэнцаў? Гэтае пытанне абмяркоўвалі на працягу тыдня і педагогі дадатковай адукацыі. Старт Рэспубліканскаму тыдню ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі быў дадзены ў Нацыянальным ... Падрабязней »
Кветка, якая распускаецца ў танцы
Эдэльвейс — рэдкая кветка вытанчанай формы, прыгажосць якой можа спасцігнуць далёка не кожны. У харэаграфічнай студыі пры Цэнтры творчасці “Эверэст” Магілёва, якая носіць назву гэтай кветкі, гадуюць такіх жа вытанчаных і свабодных у сваёй творчасці дзяцей. На вяршыні “Эверэста” Сёлета Цэнтру творчасці “Эверэст” споўнілася 25 гадоў. А 7 гадоў назад пачалася гісторыя харэаграфічнай студыі “Эдэльвейс”, якой кіруе педагог дадатковай адукацыі ... Падрабязней »
Запраграмаваны палёт
У Кубку па адукацыйнай робататэхніцы сезона 2020/2021 адразу дзве каманды Палаца дзіцячай творчасці Баранавіч узялі прызавыя месцы ў намінацыі “Праграмуемыя дроны” — “ДДТелло” і Air blood. Абедзве трэніруе Максім Чыжык. Ён як ніхто знаходзіцца ў тэме, бо паралельна працуе на 558-м авіяцыйным рамонтным заводзе інжынерам па выпрабаванні беспілотных авіяцыйных комплексаў. Ручныя і праграмуемыя Максім Іванавіч працуе педагогам з верасня 2019 ... Падрабязней »
Вецер у руках
Калі сам лётаць не можаш, але вельмі хочацца, можна знайсці альтэрнатыву. Адна з самых даступных — запусціць паветранага змея. Пачуццё ветру — ёсць, неабходнасць кіраваць палётам — ёсць, знаходжанне на вышыні пры добрай фантазіі — ёсць. Застаецца толькі зрабіць змея. З гэтым дапамогуць у Палацы дзяцей і моладзі Наваполацка. Авантура ўдалася Святлана Кубачова вядзе некалькі гурткоў у палацы. Той, у якім дзеці ствараюць ... Падрабязней »
Соль поспеху ад “Рымскага-Корсакава”
Пытанні на інтэлектуальных гульнях падобныя да добрых анекдотаў, у якіх ты часам адразу і не разумееш, што да чаго, але, ухапіўшы самую соль, адчуваеш выбух радасці і адрэналіну. З гэтым пагодзяцца ўдзельнікі інтэлектуальнага клуба “Эрудыт” пры Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эўрыка” Мінска, за плячыма якіх многа выдатна згуляных турніраў. І дададуць, што для поспеху ў гэтых спаборніцтвах трэба быць ... Падрабязней »
Мастацтва зачаравання прыгажосцю
У далёкім 1992 годзе юную Надзею Барсукову, якая прыйшла працаваць у Гомельскі палац піянераў і школьнікаў, натхняла яе кіраўнік і калега Людміла Дабравольская. Цяпер у яе самой вочы гараць, калі яна працуе з дзецьмі або расказвае дарослым, якім чынам падрыхтаваць навучэнцаў да выставы выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ці спланаваць работу з падлеткамі. Зусім нядаўна Надзея Георгіеўна атрымала нагрудны знак “Выдатнік адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі ... Падрабязней »
Дзве школы для юных тэхнароў
А што, калі цяперашнюю эпідсітуацыю выкарыстаць як унікальную магчымасць? Менавіта такую прапанову выказалі ў Гомельскім абласным цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі і вырашылі адкрыць анлайн-школу “IQ UP”. Між тым, рэалізацыі такой ініцыятывы спрыяла і афлайн-падзея — рашэнне абласных улад аб значным пашырэнні плошчаў цэнтра. З канца чэрвеня ён знаходзіцца пад дахам тэхнапарка “Карал”. Толькі ў мінулым годзе выхаванцы Гомельскага ... Падрабязней »