Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

Фокуснік у пагонах

Калі я ехала ў Баранавічы да юнага фокусніка Эрнеста Літвіновіча, была ўпэўнена, што, нарэшце, прыадкрыю таямніцу фокусаў, якімі з дзяцінства захаплялася, седзячы ў зале цырка, але здалёк не магла падгледзець, дзе падман. Шчыра кажучы, я разлічвала на дылетанцтва: майму герою ўсяго толькі 13 гадоў, ды і, седзячы побач, літаральна ў сантыметрах ад самога дзейства, я спадзявалася на свой зрок. Але ... Падрабязней »

Пра чорнага ката, ажурны плафон і цуды, створаныя фарбай

Скажыце, чым можна здзівіць чалавека, які многае бачыў і шмат пра што чытаў? Робаты-аватары, Fairphone, які не шкодзіць навакольнаму асяроддзю, — гэта ўжо банальна… А можа, паспрабаваць са звычайнага зрабіць незвычайнае і тым самым падарыць людзям шчырыя ўсмешкі і добры настрой? Для гэтага дастаткова ўзяць у рукі пэндзаль, фарбы, свежыя ідэі і правільна ўсё скампанаваць. З гэтым абсалютна згодны вучні Крупскай ... Падрабязней »

Мультфільмы сваімі рукамі

Крыху больш за год назад у Магілёўскім кінатэатры “Космас” адчыніла свае дзверы анімацыйная студыя для дзяцей “Аловак”. Дваццаць пяць хлопчыкаў і дзяўчат з устаноў адукацыі горада атрымалі магчымасць асвоіць майстэрства мультыплікатара ў сценах утульнай прафесійна аснашчанай студыі. Памылка стала перавагай “Фактычна, гэта першая дзіцячая анімацыйная студыя такога кшталту, — гаворыць кіраўнік Марыя Бяляўская. — Пакуль я не прыйшла працаваць у ... Падрабязней »

Пачынаем у Акіяніі, заканчваем на астравах Кука

Ці даводзілася вам калі-небудзь бачыць, як людзі саджаюць дрэвы па калена ў вадзе? Менавіта так гэты працэс выглядае на Філіпінах. Тым, хто вырас і жыве ў Беларусі, гэта здаецца дзіўным. Такім жа дзіўным, як і для насельнікаў аргенцінскай правінцыі Чубут той факт, што ў нашай краіне можна жыць на тэрыторыі Нацыянальнага парку. І толькі атрымаўшы інфармацыю пра Нацыянальны парк, які ... Падрабязней »

На адзін крок наперадзе

Як жывецца сучаснаму настаўніку ў стагоддзе інфармацыйнага выбуху? Як не толькі паспяваць за сваімі вучнямі, а быць на адзін крок наперадзе іх? Сакрэт нам раскрываюць педагогі сярэдняй школы № 3 Мёраў Галіна Аляксандраўна Урбановіч і Таццяна Георгіеўна Крук, якія разам са сваімі вучнямі з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі міжнародных праектаў, ініцыіраваных міжнароднай адукацыйнай сеткай iEARN. Дзякуючы гэтай рабоце, у Мёрах не толькі ... Падрабязней »

У Германію — па эмоцыі

Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Такога меркавання прытрымліваюцца педагогі сярэдняй школы № 20 Брэста і Вальдорфскай школы нямецкага горада Равенсбурга. На працягу апошніх гадоў яны наладзілі абмен сваімі вучнямі. Цяпер у іх ёсць магчымасць акунуцца ў атмасферу, якая кардынальна адрозніваецца ад іх прывычнай. Першыя крокі насустрач Партнёрства Брэста і Равенсбурга існуе ўжо больш за дваццаць гадоў. Гарадскія ... Падрабязней »

Венесуэла далёкая і блізкая

Дружба сярэдняй школы № 139 Мінска з Пасольствам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь зарадзілася шэсць гадоў назад. За гэты час было мноства сустрэч, сумесных мерапрыемстваў. Але ўсё часцей яго супрацоўнікі з’яўляюцца ў гэтай школе не ў якасці ганаровых гасцей, а ў якасці ўдзячных бацькоў. За гэты час сцены школы сталі роднымі для пяці іх дзяцей. Некаторыя ўжо атрымалі атэстаты ... Падрабязней »

Беларуская творчасць з міжнародным акцэнтам

Задумлівы погляд, адвечныя пошукі новых натхняльных ідэй, а таксама мільён пытанняў і такая ж колькасць разважлівых адказаў — менавіта гэта і выдзяляе творчых асоб з натоўпу. Цікава, што атрымаецца, калі сабраць усіх творцаў пад адным дахам? Правільна, атрымаецца скарбонка талентаў, у якой паўсюль будзе адчувацца подых сапраўднай, жывой творчасці. Дарэчы, менавіта да такой скарбніцы талентаў можна аднесці і Дзіцячую мастацкую ... Падрабязней »

І часцей заб’ецца сэрца

Сталічная беларускамоўная гімназія № 14 — вядомая ўстанова ў горадзе. Яна гучыць і сярод педагогаў, і сярод бацькоў, і сярод вучняў: тут прэстыжна і вучыць, і вучыцца. Але акрамя высокіх рэзультатаў у навучанні, славіцца яна і адметнай выхаваўчай прасторай, якая будуецца на нацыянальных традыцыях. Нездарма ёй прысвоены статус рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце. Сёлета ў іх чарговая перамога — дыплом ... Падрабязней »

“Шанс”, у якім нараджаецца творчасць

Для многіх субота — гэта дзень, у які думаць пра вучобу забаронена. Ды што там вучоба! Нават прымусіць сябе прачнуцца дзеля заняткаў у секцыі па плаванні ці ў мастацкай школе і то не кожнаму вучню пад сілу. А можа, уся справа ў правільнай матывацыі і адданасці любімай справе? Думаецца, менавіта ў гэтым сакрэт інфармацыйнай кампаніі “Шанс”, якая дзейнічае ў шосты ... Падрабязней »