Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

Аквасвет сваімі рукамі

Апошнім часам акварыумістыкай стала цікавіцца даволі шмат дзяцей, бо імклівы рытм іх жыцця патрабуе хоць хвілінкі рэлаксу. Да таго ж сучасныя акварыумы прыгожыя, сёння можна знайсці любую, нават самую экзатычную рыбку і рэдкія водныя расліны. Але для навучэнцаў Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі нагодай для новага хобі становіцца пагружэнне ў падводны свет у кабінеце акварыумістыкі.  Усім вядомы супакаяльны эфект ... Падрабязней »

Лекар пясок

Арт-тэрапія ў літаральным перакладзе з англійскай мовы азначае “лячэнне мастацтвам”. Людміла Федаровіч, педагог Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі, ужо некалькі гадоў дасканала выкарыстоўвае ўвесь патэнцыял арт-тэрапіі, каб выяўляць і развіваць творчыя здольнасці ў дзяцей, дапамагаць лягчэй адаптавацца да школы першакласнікам і дарыць пасляўрочны рэлакс старэйшым дзецям. Малююць усе! “Дзеці да мяне прыходзяць рознага ўзросту, ажно да 16 ... Падрабязней »

У Індыі, Грэцыі, Аўстрыі

Вакол свету за 80 дзён для 2021 года — гэта занадта доўга. А вось за 18 дзён — выдатна. Мнагапрофільны лагер з дзённым знаходжаннем “Вясёлка” пры Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці паказвае сваім выхаванцам розныя краіны і прапаноўвае на дзень пагрузіцца ў іх культуру. Што з гэтага атрымліваецца, чытайце ніжэй. Алімпіяда, Шэрлак, бодзі-арт 1 чэрвеня пачалося завочнае і незвычайнае ... Падрабязней »

Збіраем гузікі, ствараем брэнд

НДЦ “Зубраня” — брэнд, якасці якога давяраюць і дзеці, і дарослыя. Менавіта таму пуцёўкі на летнія змены раскупляюць за 2—3 дні, а сотні людзей стаяць у  рэзервовай чарзе — раптам нехта адмовіцца. У матэрыяле мы раскажам, як цэнтр жыве гэтым летам: чаму першыя дні дзеці сустракаюцца толькі ў сваіх атрадах, навошта Сёй-той-с захапіў чароўныя гузікі і што такое палатка з камфортам. Унутры атрада ... Падрабязней »

На слімаковай ферме

Кожнае лета ў Баравікоўскай сярэдняй школе Светлагорскага раёна мнагалюдна, бо пакінуць без увагі свае зялёныя і кветкавыя аазісы дзеці не могуць. Ды і не хочуць. Школа даўно ўжо стала пляцоўкай, дзе зранку да вечара віруе жыццё: тут табе і адпачынак, і натхненне, і тэрыторыя для эксперыментаў. А гэтым летам ва ўстанове ўвогуле аншлаг — школьнікі разам са сваімі педагогамі адкрылі ... Падрабязней »

Прынада для азартных

Галоўная рухаючая сіла спартыўнай рыбнай лоўлі — азарт. Здаецца, калі аднойчы прыкіпеў да гэтага спорту душой, ужо не здрадзіш яму. Такой думкі прытрымліваюцца выхаванцы адзінай у сталіцы і адной з нямногіх у краіне секцыі спартыўнай рыбалкі пад кіраўніцтвам педагога Юрыя Яўгенавіча Юрчанкі, якая дзейнічае на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Кантакт” Мінска. Рыбалоўнае хобі педагога, якое перайшло ў прафесію, ... Падрабязней »

“Зялёная лабараторыя” раскрывае сакрэты

Лета — гарачая пара для юных аматараў прыроды. Зразумела, гаворка не толькі пра надвор’е, хаця і яно пераважна радуе то бадзёрым дожджыкам, то лагоднай сонечнай раскошай. З 1 чэрвеня на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі працуе профільны аздараўленчы лагер дзённага знаходжання “Эўрыка”. У атрадзе “Юны эколаг” дзеці і падлеткі паглыбляюць свае веды па заалогіі, прыкладной батаніцы і асновах ... Падрабязней »

“Універсітэт прыгод і дружбы”

Змена з такой назвай разгарнулася сёлета ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Лясны гарадок”, што ў Вілейскім раёне. У маленькай вёсцы Даманава на 18 дзён адчыніў свае дзверы сапраўдны ўніверсітэт з яго шумнымі і жыццярадаснымі студэнтамі, групамі, факультэтамі і нават стыпендыямі. “Дыпломы” атрымалі яго ўдзельнікі толькі ўчора. “Гэтым разам у нас было ўсё, як у дарослых: замест атрадаў — групы, усе нашы ... Падрабязней »

Апошні герой

На базе Мастоўскага РАНС арганізавана змена абаронна-спартыўнага лагера “Юны ратавальнік”. 20 юнакоў ва ўзросце 16 гадоў выдатна праводзяць час. Захапляльныя выпрабаванні, начлег у казарменных палатках і раніца пад спевы птушак — каштоўны вопыт выхавання сілы духу і братэрства. Цікавасць да спартыўнага турызму і работа ў камандзе спрыяюць не толькі ўмацаванню здароўя, але і выхаванню пачуцця адказнасці, узаемадапамогі, дысцыпліны, настойлівасці ў дасягненні выніку, умення ... Падрабязней »

Русальны тыдзень

Якраз гэтымі днямі, калі стаіць такая спякота, ратунак можна знайсці каля вады. У прышкольным летніку Шпакаўшчынскага дзіцячага сада — базавай школы Полацкага раёна гэтых дзён чакалі асабліва, каб пад пырскі вады школьнага вадаёма, пад песні і карагоды ўзнавіць адно з самых незвычайных свят сваіх продкаў — “Русальны тыдзень. Абліваха”. “У нашай школе пяты год праходзіць змена “Нясумнае лета”, і кожны ... Падрабязней »