Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

Яны малююць у цемры

Чалавек хутка-хутка вадзіў рукой, пакідаючы ў паветры ледзь уяўны светлавы след. Праяўляючы фотаздымкі, вядомы ў той час фатограф часопіса Life Гіём Мілі спрабаваў здагадацца, што за выявы пакінуў на іх мастак. Тады Гіёму гэта так і не ўдалося, а сёння фотаздымкі “Кентаўр” і “Жанчына” з’яўляюцца першымі ўсвядомленымі работамі ў тэхніцы фрызлайт. Іх аўтар не хто іншы, як Пабла Пікасо, у ... Падрабязней »

Калі душа прагне вышыні

Каб дасягнуць жыццёвых вяршынь і стаць высакакласным спецыялістам, не абавязкова вучыцца ў школе, потым ва ўніверсітэце, затым удасканальваць прафесійнае майстэрства на працоўным месцы. Усё можна зрабіць значна раней, яшчэ ў дзіцячым узросце, напрыклад, падчас заняткаў у гуртку “Юныя скалалазы”, што дзейнічае на базе Рэспубліканскага цэнтра турызму і краязнаўства. Яго юныя ўдзельнікі дасягаюць такіх вяршынь, куды не кожны дарослы зможа забрацца. ... Падрабязней »

Па Вілейшчыне на аўто і пешшу

“Залатое кола Вілейшчыны” — так называецца праект дзвюх навучэнак Вілейскай гімназіі № 2 (Мінская вобласць) Кацярыны Кулік і Алесі Кузьміч, які стаў адным з прызёраў намінацыі “Лепшая інавацыйная бізнес-прапанова” рэспубліканскага конкурсу прадпрымальных ідэй “Мая ініцыятыва”. Яго кіраўнікамі выступілі Ала Анатольеўна Рыбалка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, і Наталля Генадзьеўна Гулецкая, класны кіраўнік і настаўніца працоўнага навучання. Пачынаючы з 4 класа, ... Падрабязней »

Ператварыць web-камеру ў лічбавы мікраскоп

Ці спрабавалі вы калі-небудзь уласнымі рукамі зрабіць мікраскоп? Як аказалася, усё геніяльнае сапраўды проста. Школьнікі сярэдняй школы № 3 Клецка (Мінская вобласць) Павел Блінец і Яўген Шалік зрабілі яго, узяўшы за аснову самую звычайную web-камеру. Іх праект быў ацэнены журы рэспубліканскага конкурсу “Мая ініцыятыва”, дзе хлопцы занялі другое месца. “Мы не з’яўляемся аўтарамі гэтага вынаходства, — расказвае кіраўнік праекта настаўнік ... Падрабязней »

Зашыфраваныя пасланні, або Зборнік вершаў, якому няма аналагаў

Маладзёжныя ініцыятывы — сама па сабе рэч цікавая. А калі ў якасці падобнай ініцыятывы прапануецца зборнік акравершаў, то гэта не можа не звярнуць на сябе ўвагу. Наталля Чуйко, навучэнка гімназіі №1 Дзяржынска Мінскай вобласці, разам са сваім педагогам Аленай Чаславаўнай Сяліцкай акунуліся ў даследаванне паэтычных эксперыментаў. Яго вынікам стаў зборнік, аналагаў якому не існуе ў беларускай літаратуры. Акравершы — асаблівы ... Падрабязней »

Do you speak English? Ich spreche Deutsh!

Для многіх лета — бестурботная пара, час, напоўнены толькі любімымі справамі. Чаму б не прысвяціць яго вывучэнню замежнай мовы? Не спяшайцеся здзіўляцца! Удзельнікі лінгвістычных лагераў, якія арганізуе ў Беларусі Рэспубліканская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА, імкнуцца ў іх год ад года. Яны не па чутках ведаюць, што такая вучоба можа быць самай цікавай і займальнай.Якія лінгвістычныя лагеры аказаліся найбольш запатрабаванымі? Што новага ... Падрабязней »

Таленты XXI стагоддзя: фантастыка і рэальнасць

Калі вам прапаноўваюць выкінуць смецце ў сметніцу, якая зараз сама да вас пад’едзе, ці паспрабаваць на сабе нагрузачны касцюм-трэнажор, пасля трэніровак у якім можна смела адпраўляцца ў космас, не здзіўляйцеся! Вы не ў фантастычным блокбастары! Вы проста сярод самай таленавітай моладзі Беларусі і Расіі. Юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў сабраліся разам у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры ... Падрабязней »

Педагог, калекцыянер, рэстаўратар…

Што больш за ўсё кранае вас у газетных артыкулах? Мяне, як правіла, гісторыі пра людзей неабыякавых. Пра такіх яшчэ кажуць, што ім да ўсяго ёсць справа. Не да ўсяго, але справа сапраўды ёсць. Герой майго сённяшняга артыкула чалавек незвычайны: калекцыянер, рэстаўратар, бліскучы аўтамеханік і знаўца гісторыі аўтамабіляў, а яшчэ сапраўдны педагог. Чалавек зямлі і слова. Мы сустракаемся другі раз. І ... Падрабязней »

Не перавяліся яшчэ рыцары на Беларусі

Клуб гістарычнай рэканструкцыі “Ордэн паўночнага храма” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі сёння з’яўляецца адным з самых вядомых у Беларусі. Менавіта члены гэтага клуба з’яўляюцца арганізатарамі такога вядомага фестывалю, як “Спадчына стагоддзяў” у Мірскім замку, а таксама Міжнароднага турніру па гістарычным сярэдневяковым баі “Кубак выкліку”. Што прыцягвае маладых людзей і дзяўчат да падзей тых слаўных часоў? Думаецца, не памылюся, калі ... Падрабязней »

Гатоўнасць быць грамадзянінам

Для вучняў Чырвонабярэжскай сярэдняй школы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, як і для тысяч іншых школьнікаў краіны, рэспубліканская патрыятычная акцыя “Я — грамадзянін Беларусі” пачалася 1 верасня з аднайменнага ўрока. А вось наступным мерапрыемствам акцыі для юных чырвонабярэжцаў, у прыватнасці вучняў 5 класа, стала ўрачыстае прыманне іх у самую масавую дзіцячую арганізацыю краіны — БРПА, у атрад імя Зіны Партновай. Прыманне ў ... Падрабязней »