Такую магчымасць дае маладым валанцёрам са многіх краін свету з гэтага года праграма “Еўрапейскі корпус салідарнасці”. Гэта працяг добра вядомай праграмы “Еўрапейская валанцёрская служба”, якая дапамагла тысячам маладых людзей паваланцёрыць у краінах Еўрасаюза і не толькі. Пра тое, якія гарызонты раскрывае перад удзельнікамі праект, даведваемся ў Лізе дабравольнай працы моладзі. — Гэта частка праграмы Еўрасаюза “Эразмус +”, якая доўжылася з 2014 ... Падрабязней »
Распрастай свае “крылы” ў “Зубраняці”
Валанцёрства набыло ў Беларусі небывалы размах. Нехта ўпершыню становіцца добраахвотнікам, нехта дапамагае рэалізоўваць буйныя рэспубліканскія і міжнародныя мерапрыемствы, якія праходзяць у нашай краіне, нехта ўдзельнічае ў замежных валанцёрскіх праграмах. Валанцёрства з’яўляецца не проста кірункам дзейнасці, а ладам жыцця, які захоўвае ў сабе дапамогу тым, хто адчувае ў гэтым патрэбу, новыя знаёмствы з людзьмі, якія падзяляюць агульныя каштоўнасці, цікавыя прыгоды і ... Падрабязней »
Хвіліна славы для моладзі
Беларусь распачынае новы рэспубліканскі праект “Маладзёжная прэмія”. Па выніках кожнага года свае ўзнагароды будуць атрымліваць тыя маладыя людзі, якія ярка праявілі сябе ў івэнт-індустрыі, музыцы, фота і відэа, харэаграфіі, дызайне, экалогіі, ІТ і іншых сферах. Першую “Маладзёжную прэмію — 2019” хлопцы і дзяўчаты з усёй краіны атрымалі ў панядзелак у Мінску, у канцэртнай зале Prime Hall. Новы праект нарадзіўся ў ... Падрабязней »
Філасофія руху
Чым далей па вучэбнай лесвіцы, тым менш вольнага часу застаецца. Заняткі, падрыхтоўка да семінараў, залікаў, іспытаў, напісанне курсавой ці дыплома. У Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры спіс папаўняецца яшчэ і трэніроўкамі. Але студэнтаў гэта не пужае. Яны ўсё роўна знаходзяць час на хобі. Хаця ў некаторых выпадках межы сціраюцца: мабыць, гэта ўжо не хобі, а занятак усяго жыцця? “У каморцы, ... Падрабязней »
Што такое хакерспейс
Калі робататэхнікай ці тэхнічнай творчасцю хочуць займацца дзеці, выбар у іх вялікі: цэнтры і палацы, прыватныя курсы і факультатывы ў школе. Але пасля 17—18 гадоў шляхоў становіцца значна менш. Куды накіравацца, каб асвоіць новую справу не як прафесію, а для сябе? Дзе займацца, напрыклад, канструяваннем ці работай з металам? Такарны станок дома не ўстановіш. Хакерспейсы — некамерцыйныя прасторы для творчасці, ... Падрабязней »
Дайце шуму!
Disk jockey, DJ, дыджэй— можна пісаць і называць, як падабаецца, усё будзе правільным. Прынята лічыць, што дыджэі з’явіліся ў пачатку ХХ стагоддзя. Першапраходцам стаў брытанец Jimmy Savile: ён рабіў танцавальныя вечарыны, дзе выкарыстоўваў два прайгравальнікі для бесперапыннага сэта. З таго часу дыджэінг пачаў замацоўвацца ў культуры. Хто вы? Спачатку DJ ігралі джаз і блюз, але пазней вулічныя тусоўкі станавіліся больш ... Падрабязней »
Новыя праекты запускаюць студэнты БНТУ
Самы просты спосаб зразумець, чым увогуле цікавіцца і любіць займацца моладзь, — спытаць у яе самой. Менавіта так і зрабілі арганізатары конкурсу стартап-праектаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. 13 снежня сем каманд прадставілі сем ідэй, над якімі працавалі на працягу некалькіх месяцаў. Універсітэт і спонсары праекта былі гатовы падтрымаць студэнтаў у любых задумах, якія маглі б палепшыць жыццё ўніверсітэта, даць цікавы занятак ... Падрабязней »
Подых стагоддзяў
Многія з нас у дзяцінстве зачытваліся гістарычнымі раманамі, на памяць ведалі фільмы пра мушкецёраў, вікінгаў і інш. Дзяўчынкі, размалёўваючы алоўкамі папяровыя гармонікі-вееры, марылі хоць разок абмахнуцца імі на сапраўдным балі, дзе гучыць старажытная музыка і ўсе паненкі ў доўгіх пышных сукенках. Хлопчыкі, узброіўшыся нязграбнымі пластмасавымі ці кардоннымі шпагамі, выклікалі на дуэль сваіх сяброў, але па-сапраўднаму адчуць сябе адважнымі рыцарамі так ... Падрабязней »
Фотачараўнікі
У пачатку 2000-х, калі “лічба” актыўна заваёўвала рынак фотатэхнікі, здавалася, што класічны спосаб атрымання фотавыявы будзе забыты, а плёначныя фотаапараты стануць музейнымі рарытэтамі. Мінуў час. Нягледзячы на панаванне “лічбы”, аналагавая фатаграфія захавалася і нават развіваецца. Канечне, не сямімільнымі крокамі, аднак сваё месца пад сонцам фотамастацтва яна заняла надзейна і назаўсёды. Кожны год да чароўнага свету аналагавай фатаграфіі далучаюцца фотааматары рознага ... Падрабязней »
Калі карцінкі ажываюць…
Нам часта ў дзяцінстве дарослыя раілі радавацца яркім школьным будням і не спяшацца сталець, укладваючы сутнасць дарослага жыцця ў кароткае “дом — работа — дом”. Але нямногія верылі, што так будзе. Сапраўды, калі вырастаеш, калі з’яўляецца свая сям’я і з ёй — мільён новых абавязкаў, часу для свята амаль не застаецца. Не застаецца часу і на свае творчыя захапленні. Але ёсць ... Падрабязней »