Баскетбол на беразе Свіслачы

Трэніровачны лагер па баскетболе прайшоў у сталічнай “Палова-Арэне” з 4 па 12 ліпеня. Сюды трапілі лепшыя з юных баскетбалістаў. “Настаўніцкая газета” таксама наведала яго. Па 50 дзяўчынак і хлопчыкаў 2005—2006 г.н. адабралі для ўдзелу ў лагеры на беразе ракі Свіслачы. Дзіцячы баскетбольны лагер афіцыйна называўся “Баскетбол з нуля. Пачынаем з азоў”. На працягу васьмі дзён спачатку хлопчыкі, а затым і ... Падрабязней »

Па скаўцкіх прыступках

У гэтым лагеры няма ні важатых, ні адбою, ні распісаных па хвілінах планаў мерапрыемстваў. Тут, на Стаўбцоўшчыне, на беразе Нёмана, ля вёскі Кругліца, пануе атмасфера летняга адпачынку, разняволення, пахне хвояй і вогнішчам, птушыныя галасы зліваюцца з дзіцячымі, а шум ветру — з гітарнымі акордамі. Сёлета Рэспубліканскі скаўцкі лагер сабраў тут больш за дзве сотні ўдзельнікаў. Руйнуючы чатыры сцяны Упершыню такі ... Падрабязней »

У пошуку правінцыяльных шэдэўраў

“Не сядзіце дома — адкрывайце для сябе Беларусь!” — пад такім дэвізам вось ужо больш за 20 гадоў жывуць удзельнікі клуба ЮНЕСКА “Пошук” Паўстынскай сярэдняй школы Слуцкага раёна, якім з дня ўтварэння кіруе настаўнік рускай мовы і літаратуры Ігар Міхайлавіч Жыцін. Але гэтым летам не сядзіцца дома не толькі ім — сёлета да іх дзіцячай даследчай экспедыцыі “Правінцыяльныя шэдэўры” далучыўся ... Падрабязней »

У кургане дрыгавіцкім

У старадарожскіх бацькоў, сыны і дочкі якіх цікавяцца гісторыяй, ніколі не выклікае цяжкасці традыцыйнае пытанне “Чым заняць дзяцей падчас самых доўгіх канікул?”. Восьмы год запар у Старадарожскім раёне ладзіцца археалагічны летнік, куды імкнуцца трапіць не толькі мясцовыя школьнікі, але і дзеці з іншых мясцін Беларусі. А паўдзельнічаць, ці хаця б паглядзець на тое, як тут ідуць даследаванні, не супраць і ... Падрабязней »

Сябры пагранічнікаў

У нашай школе з 1962 года працуе атрад юных сяброў пагранічнікаў, мэтай якога з’яўляецца дапамога пагранічнікам у ахове і абароне дзяржаўнай мяжы. Заняткі з навучэнцамі праводзяцца з удзелам афіцэраў 10-й пагранічнай заставы Гродзенскага пагранатрада. У перыяд летніх канікул на базе заставы ўжо больш за 5 гадоў працуе 9-дзённы ваенна-патрыятычны лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей “Юны пагранічнік”, у якім праходзяць ваенную ... Падрабязней »

Увага! Экскурсія пачынаецца

Яны правялі на працягу навучальнага года некалькі дзясяткаў экскурсій, пазнаёмілі сотні гасцей са славутасцямі малой радзімы, паведамілі пра гісторыю далёка не аднаго экспаната. Пакуль наведвальнікі слухалі захапляльны аповед, адпачывалі, вучні-экскурсаводы працавалі. Цяпер і яны маюць права на якасны адпачынак. Знаёмцеся — гэта ўдзельнікі рэспубліканскага профільнага летніка “Юныя экскурсаводы”, які праходзіць з 10 па 18 ліпеня на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі ... Падрабязней »

Час адкрыццяў Чэрвень

Наша любімае, доўгачаканае лета крочыць па краіне. Праўда, крочыць не так радасна, як мы хацелі. Ужо сярэдзіна чэрвеня, а за акном пераважна дождж, вецер, шэрыя хмары. Спякотных, сонечных дзянькоў, пра якія мы марылі доўгімі зімовымі вечарамі, пакуль не так многа. Аднак гэта не прычына сумаваць. Лета ёсць лета! Гэта час добрага настрою, адпачынку, час адкрыццяў. “Лета — час адкрыццяў” — ... Падрабязней »

Песні над Нёманам

Валанцёрскія атрады, лагеры адпачынку, акцыі міласэрнасці — гэта ўсё летнія канікулы для вучняў нашай школы. Ёсць у маіх выхаванцаў яшчэ адзін цікавы, а галоўнае, патрэбны занятак: запіс народных песень у вёсцы Купіск Навагрудскага раёна. На Сёмуху мы зноў тут. Сяльчане выйшлі на вуліцу: жанчыны спяваюць, мужчыны спрачаюцца. А мы крочым па вузкай вясковай вуліцы. Нас тут ужо ведаюць, вітаюцца. Многія ... Падрабязней »

Яркія моманты дзяцінства

Унікальная склалася сітуацыя: большасць насельніцтва нашай краіны жывуць у гарадах, аднак пры гэтым большая частка навучэнцаў гарадскіх школ адпачывае на летніх канікулах у вёсцы. Нехта — усе тры месяцы, нехта — месяц, нехта — тыдзень, аднак у любым выпадку пабываць летам на малой радзіме бацькоў — гэта традыцыя. Пра карысць такога адпачынку можна гаварыць бясконца. Гэта і гульні з сябрамі ... Падрабязней »

Профі за 10 дзён

“Вясёлка”, “Сонейка”, “Непаседы” — амаль у кожнай школе для навучэнцаў працуе летні лагер дзённага знаходжання з такімі і падобнымі назвамі, па якіх адразу разумееш, што разлічаны яны на малодшых школьнікаў, узрост якіх абмяжоўваецца звычайна 11—14 гадамі. Старшакласнікаў прышкольныя лагеры не прывабліваюць. А ёсць і такія навучэнцы, якія наўмысна пазбягаюць любых лагераў (яны становяцца для іх сінонімам нагляду з боку дарослых) ... Падрабязней »