Прыказка “Не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек — месца” ў дачыненні да летніка актуальная асабліва. Якімі б прыгожымі ні былі навакольныя краявіды, якімі б утульнымі ні былі спальныя карпусы і гульнявыя пакоі, дзіцячыя пляцоўкі, усё ж галоўным вызначальнікам якасці і паўнаты адпачынку хлопчыкаў і дзяўчынак быў і застаецца педагог. Гэта добра разумеюць у Палацы дзіцячай творчасці Баранавічаў (Брэсцкая вобласць). Тут ... Падрабязней »
Пераадолець і выстаяць
На працягу мінулага тыдня камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі пры падтрымцы Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама праводзіўся заключны этап традыцыйнага, ужо чацвёртага па ліку, гарадскога спартыўна-патрыятычнага конкурсу “Арляня”. Як адзначыў арганізатар конкурсу начальнік штаба паста № 1 горада-героя Мінска Сяргей Мікалаевіч Быкаў, галоўная мэта спаборніцтваў — патрыятычнае выхаванне навучэнцаў, фарміраванне ў іх ... Падрабязней »
Вярхом у лета
Збіраючыся штораніцы ў лагер, гэтыя дзеці бяруць з сабой моркву, яблыкі, сухары ці некалькі кавалачкаў цукру… “Дзіцячы арганізм расце”, — падумаеце вы? А вось і не. Усё гэта ласункі для іх любімцаў: у пасёлку Ратамка, што пад Мінскам, для хлопчыкаў і дзяўчынак праводзіцца конна-спартыўны лагер дзённага знаходжання. Як жа жывецца летам удзельнікам змены — і дзецям, і коням? Каб даведацца ... Падрабязней »
Сапраўдны адпачынак
Праца плюс адпачынак — вось такі ён, сакрэт карыснага лета для калектыву Обальскай сярэдняй школы імя Героя Савецкага Саюза З.М.Партновай Шумілінскага раёна. Адпачынак — зразумела, але пры чым тут праца? Усё проста. Яна, як вядома, робіць чалавека чалавекам. Значыць, для нармальнага чалавечага адпачынку нам неабходна працаваць. Што з гэтага можа атрымацца? Напрыклад, дагледжаная школьная тэрыторыя плошчай у 6 гектараў са ... Падрабязней »
Віртуальна — актуальна
Згодна з тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы, музей — гэта ўстанова, якая збірае, вывучае, зберагае і выстаўляе для агляду помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама прыродазнаўчыя калекцыі. Ці адносяцца да гэтага азначэння віртуальныя музеі? Колькі наогул такіх музеяў дзейнічае ў айчыннай сістэме адукацыі? Напярэдадні Міжнароднага дня музеяў паспрабуем знайсці адпаведныя адказы. Далікатная тэма Паслязаўтра — свята ўсіх музейшчыкаў, усіх ... Падрабязней »
Victoria, cruenta, пошук
Маштабы пошукавай работы, якая праводзіцца нашымі ўсходнімі суседзямі на месцах баёў Вялікай Айчыннай вайны, уражваюць. Тысячы атрадаў, дзясяткі тысяч удзельнікаў, пераважная большасць якіх — навучэнцы і студэнты. Наколькі беларуская сістэма пошукавай работы адрозніваецца ад расійскай? Пра сённяшні стан спраў, перспектывы развіцця пагутарым з вядомым магілёўскім пошукаўцам Мікалаем Сяргеевічам Барысенкам. Victoria, cruenta (ад лацінскай “перамога, заваяваная крывёй”) — гэтыя два словы ... Падрабязней »
“Трымайцеся, людзі! Хутка лета!”
Хутка пачнуцца летнія канікулы. Ужо зараз школы рыхтуюцца да адкрыцця прышкольных летнікаў. Гэта важны этап падрыхтоўкі: неабходна стварыць такі праект арганізацыі вольнага часу, каб дзеці, у тым ліку 11—14-гадовыя падлеткі, з задавальненнем прыходзілі ў школу… Лета — любімы перыяд у жыцці кожнага дзіцяці. Менавіта летам дзеці атрымліваюць яркія ўражанні, задавальненне і радасць ад зносін з сябрамі, робяць новыя адкрыцці. З ... Падрабязней »
Эра Алены Мартынавай
Рэспубліканскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі “ТэхнаІнтэлект” ужо колькі гадоў хвалюе розумы юных аматараў тэхнікі. Сёння гэта самыя маштабныя інтэлектуальныя спаборніцтвы краіны, у якіх могуць праявіць сябе адораныя ў тэхнічным плане падлеткі. Дыплом пераможцы — своеасаблівы знак якасці і для педагога, які падрыхтаваў “чэмпіёна”. Алену Георгіеўну Мартынаву мы засталі якраз перад выездам у чарговае падарожжа. Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Радыёканструяванне” ... Падрабязней »
Ад школы мары да дома для архітэктара
Не сакрэт, што геніі выходзяць не толькі з праслаўленых дынастый і знакамітых родаў, часам геніяльнасць нараджаецца ўдалечыні ад буйных адміністрацыйных цэнтраў і мегаполісаў, у так званай глыбінцы. Схема нескладаная: сустракаюцца настаўнік, назавём яго майстар, і дапытлівы навучэнец. У ходзе сумеснай вучэбнай і творчай дзейнасці іх прафесійныя і асабістыя інтарэсы пераплятаюцца і атрымліваецца вынік: адзін, другі, трэці… І гэта становіцца нормай. ... Падрабязней »
“Стымул”, які сам прыходзіць на заняткі па шашках
Каму сёння ў стагоддзе інфармацыйных тэхналогій цікавы старыя добрыя шашкі? Думаецца, сама пастаноўка пытання здзівіла б юных аматараў шашак, якія наведваюць Ваўкавыскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, бо ім пашчасціла сустрэцца з педагогам, які выхаваў 11 кандыдатаў у майстры спорту, 3 майстроў спорту і нават чэмпіёна свету і чэмпіёна Еўропы па шашках. Аляксандр Якаўлевіч Андрыянаў — педагог з вялікім стажам, ... Падрабязней »