Дзе вы, гены геніяльнасці?

За апошнія гады юныя даследчыкі яшчэ больш памаладзелі: навуковыя работы цяпер паспяхова праводзяць не толькі малодшыя школьнікі, але нават і дашкольнікі. Безумоўна, памочнікамі і дарадцамі для дзяцей становяцца іх настаўнікі. А ці можа стаць іх навуковым кіраўніком тата ці мама? Ці можна праводзіць навуковае даследаванне не ў класе, а на ўласнай кухні? Ці можна наладзіць навуковую дыскусію за сямейнай вячэрай? ... Падрабязней »

Ромбік — слова, крыжык — сказ

Калі б не асветніцкая дзейнасць братоў Кірылы і Мяфодзія, то матэрыялы ў “Настаўніцкую газету”, SMS-кі і лісты сябрам і каханым мы пісалі б, хутчэй за ўсё, на лацініцы. А калі б не было і лацініцы? Як бы мы перадавалі свае думкі, пачуцці, дзяліліся карыснай інфармацыяй? Усё проста: з дапамогай ткацкага станка, ніткі, іголкі — адным словам, тканых і вышываных арнаментаў. ... Падрабязней »

Пэндзлем па комплексах

Ці можаце вы, паважаныя педагогі, успомніць, калі апошні раз адкручвалі баначкі з гуашшу і бралі ў руку пэндзаль? Спытаецеся, навошта гэта вам — матэматыкам, фізікам, філолагам? Так, часам бывае складана знайсці час, каб перадыхнуць, не кажучы ўжо пра творчасць. Такога ж меркавання прытрымлівалася і я, пакуль выпадкова не даведалася пра так званае правапаўшарнае маляванне, якое стала неверагодна папулярным ва ўсім ... Падрабязней »

У згодзе з прыродай

Нягледзячы на тое, што тэрмін “пермакультура” для беларускіх эколагаў не новы, убачыць на свае вочы яе ўвасабленне пакуль вялікая рэдкасць. Арганізацыяй пермакультурнага асяроддзя беларусы зацікавіліся некалькі гадоў назад, але рэалізацыя на практыцы пачынаецца толькі зараз. Адным з пачынальнікаў на Беларусі стаў Раман Мельнічэнка. Першыя яго поспехі ўжо паспелі здзівіць не толькі навучэнцаў навакольных школ, але і замежных турыстаў. Людзі на ... Падрабязней »

Зоркі ў сэрцы, атамы на далоні

Музейная педагогіка плюс гісторыя і геаграфія раўняецца гісторыка-этнаграфічны школьны музей. Музейная педагогіка плюс гісторыя і дапрызыўная падрыхтоўка раўняецца школьны музей баявой славы. Музейная педагогіка плюс мова і літаратура раўняецца літаратурна-краязнаўчы школьны музей. Музейная педагогіка плюс біялогія раўняецца эколага-біялагічны школьны музей… Калі ж да музейнай педагогікі дадаць фізіку, хімію, алгебру, геаметрыю, астраномію, інфарматыку, то ў выніку атрымаецца даволі рэдкі па сваёй ... Падрабязней »

Штодзённая фантастыка

Касмічныя караблі, асваенне Марса, кантакт з іншапланецянамі — усё гэта яшчэ не так даўно хвалявала цэлыя пакаленні моладзі. А на пытанне “Кім ты хочаш стаць?” амаль кожны хлопчык смела адказваў: “Касманаўтам!” Сёння тэма космасу набыла іншае гучанне: людзі пачалі асвойваць касмічны турызм. У Рэспубліканскім цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці зорнае неба таксама ў пашане, аднак тут яно становіцца аб’ектам не ... Падрабязней »

“Раўняйся!”, “Смірна!”, “Выдатна адпачыць!”

Калі ў гэтыя спякотныя дні вы сустракалі на сталічных вуліцах і праспектах юнакоў і дзяўчат, апранутых не ў шорты і майкі, а ў строгую ваенную форму, не здзіўляйцеся: гэта ўдзельнікі Рэспубліканскага злёту абаронна-спартыўнага профілю для навучэнцаў, якія наведваюць аб’яднанні па інтарэсах (клубы) ваенна-патрыятычнай накіраванасці. З 15 па 23 ліпеня Міністэрства адукацыі, Міністэрства абароны, аддзяленне краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ... Падрабязней »

Раз цвічок, два цвічок, паміж імі ніткі

Спачатку гэта было захапленне англійскіх ткачоў, якія ў XVII стагоддзі любілі праводзіць дажджлівыя англійскія вечары каля каміна, займаючыся перапляценнем рознакаляровых нітак. Праз трыста гадоў з багатымі традыцыямі нітачнага дызайну пазнаёміліся і нашы землякі. Першапраходцам стаў Генадзь Аляксеевіч Браніцкі, доктар хімічных навук, прафесар. Потым было выданне яго кнігі “Жывыя карціны” і, нарэшце, сустрэча з навучэнцамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Смілавіч ... Падрабязней »

Дзе ты, Бруселька? Дзе ты, Касцяроўка?

У паходах мы з вучнямі, удзельнікамі гуртка “Пошук”, шукаем адказы на старыя пытанні і задаём новыя. З гэтых пытанняў нараджаюцца задачы, для рашэння якіх адпраўляемся ў падарожжа па родным краі. На адпрацоўку гіпотэзы ці нейкай пастаўленай задачы часам праходзяць гады. Так было і з рэкамі нашага Нараўлянскага раёна. Аб’ехаць і адшукаць сярод палескіх забалочаных і цяжкадаступных месцаў тую ці іншую ... Падрабязней »

Нашы ў гарах!

Чаму нашых землякоў цягне ў горы? Чаму ім спакойна не сядзіцца, не спіцца, не жывецца на роднай нізіннай, раўніннай, узгорыстай беларускай зямлі? Што шукаюць яны на скалах Крыма, сярод аблокаў Карпат або вечных снягоў Каўказа? І наогул, што трэба ведаць сярэднестатыстычнаму беларусу, які не валодае альпінісцкімі ўменнямі і навыкамі, калі ў яго з’явілася жаданне пакарыць, скажам, Эльбрус? Па адказ на ... Падрабязней »