Архів тега: экскурсавод

Ану, пакажы свой чамаданчык!

Што толькі ні прыдумваюць кіраўнікі школьных музеяў, каб зацікавіць наведвальнікаў: праводзяць інтэрактыўныя экскурсіі, дапаўняюць свой аповед відэарадам, запрашаюць на сустрэчы вядомых людзей, арыгінальна афармляюць экспазіцыю. Даволі эфектыўнай з’яўляецца і такая форма работы, як музей у чамадане. Гэта своеасаблівая перасовачная міні-выстава, на якую для раскрыцця пэўнай тэмы выбіраюць некалькі прадметаў з музейнага фонду і абавязкова кладуць іх у стары чамадан або ... Падрабязней »

Было 3D віртуальным, стане рэальным

Расказваць пра подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны можна не толькі традыцыйнай мовай экскурсаводаў, але і мовай сучасных інфармацыйных і камп’ютарных тэхналогій. Яскравым прыкладам з’яўляецца дзейнасць музея Верамейскай сярэдняй школы Чэрыкаўскага раёна. Яго кіраўнік педагог-арганізатар Сяргей Уладзіміравіч Лукашэнка за метадычную распрацоўку 3D-урокаў музея баявой славы атрымаў на нядаўняй абласной навукова-метадычнай выставе дыплом І ступені. Чырвона-сінія акуляры 3D-тэхналогіі актыўна заваёўваюць ... Падрабязней »

Падарожжа ў гісторыю пісьменства

Правесці арыгінальную экскурсію імкнецца кожны кіраўнік музея. Каб распрацаваць такую экскурсію, трэба спачатку дасканала вывучыць біяграфію пэўных экспанатаў, потым творча апрацаваць атрыманыя веды. А калі гэтыя веды апрацаваць яшчэ і з тэатральным ухілам, то атрымаецца прыкладна так, як атрымалася ў метадыста Цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска кіраўніка музея развіцця сістэмы адукацыі Галіны Мікалаеўны Якшук. Дарэчы, у ... Падрабязней »

Прыязджайце да мамы, гаварыце пра маму

Мінск — не толькі сталіца нашай краіны, горад з найбольшай колькасцю насельніцтва, найбольшай колькасцю сем’яў і, адпаведна, найбольшай колькасцю матуль. Гэта і горад, дзе размешчана найбольшая колькасць школ і, адпаведна, найбольшая колькасць школьных музеяў. Калі верыць статыстыцы, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі сталіцы іх налічваецца каля сотні. Гісторыка-этнаграфічныя, літаратурна-краязнаўчыя, баявой славы… Асаблівае месца сярод іх займае музей маці. “Непрыветна цераз ... Падрабязней »