Архів тега: канікулы

Эстафета карысных спраў

Год малой радзімы — выдатная нагода зрабіць некалькі карысных спраў для любага сэрцу куточка, тых мясцін, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва, дзе знаёмы кожная сцяжына і кожнае дрэва. Нездарма летнія канікулы — 2018 праходзяць пад знакам рэспубліканскай акцыі “Малая радзіма: эстафета карысных спраў”. Акцыя праводзіцца Міністэрствам адукацыі сумесна з іншымі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі і накіравана на прыцягненне дзяцей і ... Падрабязней »

Час адкрыццяў Чэрвень

Наша любімае, доўгачаканае лета крочыць па краіне. Праўда, крочыць не так радасна, як мы хацелі. Ужо сярэдзіна чэрвеня, а за акном пераважна дождж, вецер, шэрыя хмары. Спякотных, сонечных дзянькоў, пра якія мы марылі доўгімі зімовымі вечарамі, пакуль не так многа. Аднак гэта не прычына сумаваць. Лета ёсць лета! Гэта час добрага настрою, адпачынку, час адкрыццяў. “Лета — час адкрыццяў” — ... Падрабязней »

Песні над Нёманам

Валанцёрскія атрады, лагеры адпачынку, акцыі міласэрнасці — гэта ўсё летнія канікулы для вучняў нашай школы. Ёсць у маіх выхаванцаў яшчэ адзін цікавы, а галоўнае, патрэбны занятак: запіс народных песень у вёсцы Купіск Навагрудскага раёна. На Сёмуху мы зноў тут. Сяльчане выйшлі на вуліцу: жанчыны спяваюць, мужчыны спрачаюцца. А мы крочым па вузкай вясковай вуліцы. Нас тут ужо ведаюць, вітаюцца. Многія ... Падрабязней »

Профі за 10 дзён

“Вясёлка”, “Сонейка”, “Непаседы” — амаль у кожнай школе для навучэнцаў працуе летні лагер дзённага знаходжання з такімі і падобнымі назвамі, па якіх адразу разумееш, што разлічаны яны на малодшых школьнікаў, узрост якіх абмяжоўваецца звычайна 11—14 гадамі. Старшакласнікаў прышкольныя лагеры не прывабліваюць. А ёсць і такія навучэнцы, якія наўмысна пазбягаюць любых лагераў (яны становяцца для іх сінонімам нагляду з боку дарослых) ... Падрабязней »

Канікулы — час адкрыццяў

Нарэшце на зыходзе навучальны год. Дзеці вось-вось загорнуць дзённікі і сшыткі, схаваюць партфелі і напоўніцу акунуцца ў атмасферу адпачынку і вольных дзён. Толькі для нас, педагогаў і бацькоў, якраз канікулы — самы напружаны час. Як не турбавацца за дзіця, пакуль мы на працы? Як дзіцяці добра адпачыць? Як замест аздараўлення з-за бескантрольнага карыстання гаджэтамі не сапсаваць зрок? На гэтыя і ... Падрабязней »

Калі ў дзікім месцы зусім не страшна

Вось прыйшло чарговае лета. У школьнікаў пачаліся канікулы, у студэнтаў — сесія. А яшчэ на базе аграсядзібы “Залессе” Пружанскага раёна быў арганізаваны лагер для дзяцей і моладзі “Лета па-дзікаму”, у які запрасілі і адных, і другіх для таго, каб бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і прыродай Белавежскай пушчы. Лагер праводзіўся ў рамках ініцыятывы “Павышэнне патэнцыялу суб’ектаў аграэкатурызму праз узаемадзеянне ў сумесным ... Падрабязней »

“Футбольныя канікулы”

Учора ў Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя “Футбольныя канікулы-2012”, арганізатарамі якой з’яўляюцца асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола”, Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання навучэнцаў і студэнтаў. Першым футбольны марафон прыняў аздараўленчы лагер “Рамонак”, што каля вёскі Шчаткова Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Пад кіраўніцтвам трэнераў нацыянальных каманд па футболе тут прайшоў сапраўдны футбольны фестываль, у рамках якога былі арганізаваны майстар-класы для пачаткоўцаў, ... Падрабязней »