Архів тега: конкурс

Раскруці суботні “#КУБ”

Шумныя і мнагалюдныя школьныя суботы, аздобленыя дзіцячым смехам, — лепшая ўзнагарода педагогу-арганізатару. Бо толькі прафесійна падрыхтаванае мерапрыемства шостага школьнага дня заінтрыгуе дзяцей і не дасць ім правесці гэты дзень седзячы каля экрана ці бадзяючыся па дварах. Чым напоўнены суботнія дні беларускіх школьнікаў? Як зрабіць пазнаваўчы праект цікавым? У якую “абгортку” можна “загарнуць” выхаваўчае мерапрыемства? На гэтыя пытанні далі свае адказы ... Падрабязней »

STEAM–марафон па гісторыі робататэхнікі

Больш як год назад, напрыканцы 2018/2019 навучальнага года, у Дуброўна адкрылася STEAM-акадэмія. Тады ініцыятыўныя педагогі сярэдняй школы № 2 сталі прызёрамі рэспубліканскага конкурсу “Хачу вучыцца ў STEM-класе”. Намаганнямі асацыяцыі “Адукацыя для будучыні” і з падтрымкай кампаніі Gismart – беларуска-брытанскага распрацоўшчыка музычных дадаткаў і гульняў — у школе з’явіўся клас для заняткаў праграмаваннем і робататэхнікай. Сёння я хачу расказаць пра адно ... Падрабязней »

Прывітанне з Каліфорніі

Праграмісты і дызайнеры з усяго свету штогод назіраюць за адной з самых маштабных ІТ-канферэнцый, дзе, напэўна, самая паспяховая ІТ-кампанія расказвае, якімі смартфоны, планшэты і камп’ютары будуць заўтра. У межах Worldwide Developers Conference кампанія Apple прадстаўляе навінкі тэхнікі, праграмнага забеспячэння і інструментаў для распрацоўшчыкаў. Але нас найбольш цікавіць конкурс Swift Student Challenge, які праходзіць у межах канферэнцыі. Школьнікі і студэнты з усяго ... Падрабязней »

Не ўказвайце раслінам, як і дзе расці

Ландшафтны дызайн ужо некалькі гадоў запар набірае папулярнасць і сваіх прыхільнікаў. Большасць экалагічных аддзелаў і цэнтраў дзяцей і моладзі Беларусі адкрылі ў сябе гэты кірунак. Першыя вынікі ўжо дэманструюць юныя ландшафтныя дызайнеры, а дзякуючы ўвядзенню намінацый і для педагогаў, тыя дасягаюць і сваіх уласных вышынь. Упершыню ў рэспубліканскім конкурсе ландшафтных праектаў “Дызайн саду” з’явіўся такі педагог-фаварыт. Ірына Барысаўна Зайцава, кіраўнік ... Падрабязней »

Гісторыя ў камені

Ведаеце, што такое гнейс, эклагіт, карунд, брэкчыя? Упэўнена, калі вы і здагадаліся, што гэта мінералы і горныя пароды, то наўрад ці ведаеце, як яны выглядаюць, якімі ўласцівасцямі валодаюць і якую карысць чалавеку могуць прынесці. А вось удзельнікі II Рэспубліканскага геалагічнага конкурсу, вынікі якога былі падведзены днямі ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства, пра іх і яшчэ пра сотні іншых мінералаў ... Падрабязней »

Распрацоўка гульняў у STEAM–акадэміі

“Настаўніцкая газета” пісала ўжо пра стварэнне STEAM-класа, а дакладней STEAM-акадэміі, у сярэдняй школе № 2 Дуброўны. Акадэмія спецыялізуецца на музыцы, і яе выхаванцы ўжо распрацавалі своеасаблівы аркестр робатаў. Але на гэтым яны не спыніліся, наступны крок — навучыцца распрацоўваць гульні. Па ініцыятыве каардынатара STEAM-акадэміі Вікторыі Валер’еўны Карнеевай і пры падтрымцы Міжнароднай асацыяцыі геймераў і крэатараў у сярэдняй школе № 2 ... Падрабязней »

“Мы — дзеці космасу”

Нядаўна ў сярэдняй школе № 5 Смаргоні адкрылася выстава пераможцаў Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “Мы — дзеці космасу”, ініцыятарам і арганізатарам якога выступілі Дабрачынны фонд імя А.І.Рэрых і Міжнародны цэнтр Рэрыхаў у Маскве пры падтрымцы Расійскай акадэміі мастацтваў, Міжнароднага саюза педагогаў-мастакоў. Гэты праект, прысвечаны тэме ўзаемасувязі чалавека і космасу, не мае аналагаў у свеце. Задача праекта — прыцягнуць увагу да ... Падрабязней »

Мультфільм ад дзяцей для дзяцей

Свой першы артыкул пра аб’яднанне па інтарэсах па дзіцячай мультыплікацыі я напісала гадоў шэсць назад, калі ў нашых установах дадатковай адукацыі яны толькі пачалі з’яўляцца. На сёлетнім конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка” ў намінацыі па анімацыі “Чароўныя карцінкі” ў фінал трапілі ажно 23 дзіцячыя мультфільмы з усёй краіны (пераможцы будуць аб’яўлены 25 студзеня). Такі мультыплікацыйны бум не можа не радаваць ... Падрабязней »

Новыя праекты запускаюць студэнты БНТУ

Самы просты спосаб зразумець, чым увогуле цікавіцца і любіць займацца моладзь, — спытаць у яе самой. Менавіта так і зрабілі арганізатары конкурсу стартап-праектаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. 13 снежня сем каманд прадставілі сем ідэй, над якімі працавалі на працягу некалькіх месяцаў. Універсітэт і спонсары праекта былі гатовы падтрымаць студэнтаў у любых задумах, якія маглі б палепшыць жыццё ўніверсітэта, даць цікавы занятак ... Падрабязней »

Суботні калейдаскоп

У тым, што можна цікава адпачыць і ў школе, завітаўшы сюды ў суботу, ужо даўно ўпэўніліся і вучні, і іх бацькі. А вось за тое, каб гэты адпачынак быў цікавым і кожны раз новым, адказваюць настаўнікі. І мяркуючы па тых ідэях, якія яны прадставілі ў фінале Рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня, які завяршыўся ў канцы кастрычніка, іх ... Падрабязней »