Архів тега: дзеці

Сцэна для жыцця

Яшчэ пару дзесяцігоддзяў назад многія дзеці марылі стаць акцёрамі, асабліва дзяўчаты. Аднак, вырастаючы, амаль усе яны выбіралі зусім іншыя прафесіі, а гэтыя мары заставаліся нерэалізаванымі. Але ўсё ж у тых, каму дагэтуль сняцца здымкі і сафіты, сцэна і апладысменты, ёсць шанс убачыць іх і наяве. Мінская школа кінамастацтва ўжо некалькі гадоў адкрывае талент акцёра ва ўсіх жадаючых, незалежна ад іх ... Падрабязней »

З Паднябеснай — у Сінявокую

На флагштоку ў “Зубраняці” побач з беларускім сцягам рэе сцяг Кітайскай Народнай Рэспублікі. У гэтыя дні на беразе Нарачы паўсюль не прывычная беларускаму вуху мова, а кожны супрацоўнік і адпачываючы “Зубраняці” вывучыў кітайскае прывітанне “Ні Хао”. Упершыню ў нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры вітаюць гасцей з Паднябеснай. Сустрэча сяброў і “дзіцячая дыпламатыя” Рэйсам Пекін — Мінск у нашу краіну прыляцелі 46 дзяцей ... Падрабязней »

Бяры вясло, сядай у байдарку!

Ездзіш у камандзіроўкі, сустракаешся з педагогамі-турыстамі, слухаеш і запісваеш на дыктафон захапляльныя аповеды пра пешыя, веласіпедныя, лыжныя, водныя паходы, потым сабраныя звесткі перапрацоўваеш у чарговы газетны матэрыял… А што, калі самому адправіцца ў паход, напрыклад, водны? Дзіцячыя мары Падобнае пытанне рана ці позна абавязкова павінна было ўзнікнуць. І справа не толькі ў захапляльных аповедах педагогаў-суразмоўцаў. Яшчэ ў дзяцінстве мы з ... Падрабязней »

І адпачыць, і новыя веды набыць

Хутка рухаецца маршрутны аўтобус. Літаральна дзесяць хвілін — і ён у вялікім лесапарку на адной з ускраін Магілёва. Тут цалкам адсутнічае гарадская мітусня, адусюль даносіцца спеў птушак. У гэтым маляўнічым месцы размясцілася Магілёўская санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на скаліёз. Канчатковая кропка майго маршруту менавіта гэтая ўстанова. У перыяд летніх канікул навучэнцы школы-інтэрната раз’ехаліся па дамах, але тэрыторыя ўстановы напоўнена ... Падрабязней »

Вярхом у лета

Збіраючыся штораніцы ў лагер, гэтыя дзеці бяруць з сабой моркву, яблыкі, сухары ці некалькі кавалачкаў цукру… “Дзіцячы арганізм расце”, — падумаеце вы? А вось і не. Усё гэта ласункі для іх любімцаў: у пасёлку Ратамка, што пад Мінскам, для хлопчыкаў і дзяўчынак праводзіцца конна-спартыўны лагер дзённага знаходжання. Як жа жывецца летам удзельнікам змены — і дзецям, і коням? Каб даведацца ... Падрабязней »

“Трымайцеся, людзі! Хутка лета!”

Хутка пачнуцца летнія канікулы. Ужо зараз школы рыхтуюцца да адкрыцця прышкольных летнікаў. Гэта важны этап падрыхтоўкі: неабходна стварыць такі праект арганізацыі вольнага часу, каб дзеці, у тым ліку 11—14-гадовыя падлеткі, з задавальненнем прыходзілі ў школу… Лета — любімы перыяд у жыцці кожнага дзіцяці. Менавіта летам дзеці атрымліваюць яркія ўражанні, задавальненне і радасць ад зносін з сябрамі, робяць новыя адкрыцці. З ... Падрабязней »

Суботняя гасцёўня. Першы сезон

Ці любіце вы хадзіць у госці? Не проста забегчы на кубак чаю да сяброўкі, а завітаць на свята — дзень нараджэння, вяселле, свята горада, раёна? Думаю, не памылюся, калі скажу, што і сама нагода не вызначальная — убачыць родных, сяброў, знаёмых заўсёды прыемна. Гэты прынцып — збіраць гасцей — прапанавалі спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму Лідскага райвыканкама педагогам горада ... Падрабязней »

Не шукайце на аркушы памылак

Сёння, у час небывалага ўзлёту камп’ютарных тэхналогій, рэдкая ўстанова дадатковай адукацыі не адчыніла для маленькіх наведвальнікаў дзверы сваіх IT-кузняў. І чым больш жадаючых выйсці на дарогу ў Сіліконавую даліну, тым менш застаецца жадаючых крочыць па сцежцы з фарбамі і тубусам. Пра тое, што знаходзяць для сябе сёння маленькія беларусы ў мастацкіх студыях, мы гутарым з мастацтвазнаўцам, педагогам Нацыянальнага цэнтра мастацкай ... Падрабязней »

Кожны запускае свой караблік

Хто з нас у дзяцінстве не складваў з паперы самалёцікі ці караблікі, не запускаў іх па першых вясновых ручаінах у плаванне? Для некаторых гэты дзіцячы занятак становіцца справай жыцця. Толькі караблікі і самалёцікі пераўтвараюцца ў сапраўдныя касмічныя караблі. І ў стагоддзе інфармацыйных тэхналогій, калі, здавалася б, камп’ютару падуладна ўсё, людзі працягваюць займацца простымі справамі і рэчамі — клеяць, выпільваюць, майструюць ... Падрабязней »

Быць адкрытымі!

Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі сёння прадстаўляе разнастайнасць напрамкаў і відаў дзейнасці, якія аб’ядноўваюць самыя розныя інтарэсы, схільнасці і патрэбы дзіцяці, дае магчымасць праяўлення ініцыятывы, актыўнасці і індывідуальнасці, спрыяе развіццю матывацыі да пазнання і творчасці, самарэалізацыі і прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў. Па стане на 1 студзеня 2015 года ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь функцыянавала 318 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і ... Падрабязней »