Author Archives: Илья

CLASSны скетчбук

Даведацца пра гісторыю роднага горада, сэканоміць электраэнергію, зарадзіць аднакласнікаў творчасцю і пазітывам — усё па плячы ўдзельнікам праекта “Тэрыторыя шостага дня: гарадскі інтэрнэт­марафон “CLASSны скетчбук”. Усё дзякуючы педагогам магілёўскага Шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю “Юнацтва”. Галоўнай мэтай каманды ўстановы адукацыі, куды ўвайшлі намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце цэнтра Таццяна Уладзіміраўна Батура, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Марына Генрыхаўна Галамыцька і культарганізатар ... Падрабязней »

Пра “PROсвет”

Дакладна вядома, што майстрамі кунг-­фу не нараджаюцца. Артыстамі — таксама. А вось стаць можна, і ў гэтым дапаможа праграма “PROсвет”, якую рэалізавалі педагогі сталічнага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь”. Яе фішка ў тым, што праграма рэзаніруе з вядомым радком “Не трэба саромецца”. Канцэпцыю распрацавалі дырэктар цэнтра Валянціна Мікалаеўна Румава, педагог-арганізатар Таццяна Іванаўна Ярмашук і загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Ірына Сяргееўна ... Падрабязней »

Хачу! Магу! Трэба!

Кім быць? Пайсці пасля 9 класа ў каледж або праз два гады паступіць ва ўніверсітэт? Якая прафесія мне падыходзіць? Гэтыя пытанні хвалююць кожнага старшакласніка. У сярэдняй школе № 5 Рагачова падлеткам працягнулі руку дапамогі. “Хачу! Магу! Трэба!” — праект па арганізацыі шостага дня, падрыхтаваны камандай педагогаў школы. У яе ўвайшлі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Мікалаеўна Шышова, настаўніцы англійскай мовы ... Падрабязней »

Раскруці суботні “#КУБ”

Шумныя і мнагалюдныя школьныя суботы, аздобленыя дзіцячым смехам, — лепшая ўзнагарода педагогу-арганізатару. Бо толькі прафесійна падрыхтаванае мерапрыемства шостага школьнага дня заінтрыгуе дзяцей і не дасць ім правесці гэты дзень седзячы каля экрана ці бадзяючыся па дварах. Чым напоўнены суботнія дні беларускіх школьнікаў? Як зрабіць пазнаваўчы праект цікавым? У якую “абгортку” можна “загарнуць” выхаваўчае мерапрыемства? На гэтыя пытанні далі свае адказы ... Падрабязней »

Мы беларусы

Дыплом ІІІ ступені заваявала Засульская сярэдняя школа Стаўбцоўскага раёна за распрацоўку праекта “Мы беларусы”. Як расказала настаўніца англійскай мовы Ларыса Уладзіміраўна Чабай: — У сувязі з аб’яўленнем 2021 года Годам народнага адзінства ў нашай школе прайшло апытанне сярод навучэнцаў, бацькоў і педагогаў, праз якія мерапрыемствы мы можам засяродзіць увагу на тым, што мы адзін народ. Вынікі анкетавання паказалі, што большасць ... Падрабязней »

Дзеці роднай краіны

Яшчэ адзін дыплом ІІ ступені адышоў мінскай сярэдняй школе № 21 імя М.Ф.Гастэлы за распрацоўку праекта “Ролевая мадэль арганізацыі шостага школьнага дня “Дзеці роднай Беларусі”. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Галіна Мікалаеўна Гузоўская расказвае так: — Зараз у грамадстве назіраецца станоўчы трэнд: любіць тое месца, дзе нарадзіўся, ганарыцца сваім, родным. Наша распрацоўка павінна была паказаць, якая ўнікальная ў нас краіна, якія ... Падрабязней »

Дыялог пакаленняў

Першы дыплом у намінацыі “У Год народнага адзінства ідзём дарогамі дабра” адправіўся ў гімназію № 8 Віцебска. Праект-­пераможцу “Дыялог пакаленняў — тэрыторыя адзінства” прадставіла разам са сваімі калегамі настаўніца гісторыі Ала Міхайлаўна Мільман. — У шосты дзень дзеці мо­гуць убачыць нас з іншага боку, — дзеліцца Ала Міхайлаўна. — На ўроку ў нас не заўсёды атрымліваецца працаваць у рэжыме партнёрства, ролі больш ... Падрабязней »

Падзяліся сваёй радасцю

Жаданне дзіцячага калектыву Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Камянца дапамагаць людзям не засталося незаўважаным. Іх валанцёрскі праект “ПроДвижение +” атрымаў “бронзу” ў намінацыі “Шосты дзень заўсёды ў трэндзе”. Аўтар праекта Аляксандра Сяргееўна Дацкевіч прызнаецца, што займацца валанцёрскай работай пачала ў 2008 годзе, яшчэ калі працавала ў гімназіі. А калі перайшла працаваць культарганізатарам у цэнтр дадатковай адукацыі, за ёй прыйшлі ... Падрабязней »

Да ўстойлівасці — разам

Пад такім дэвізам творчая каманда сярэдняй школы № 12 Гродна прыйшла да свайго конкурснага “серабра”, прадставіўшы праект “УРА Гродна: субота з карысцю для сябе, для краіны, для планеты”. Свой шлях да Мэт устойлівага развіцця педагогі і тут пракладваюць ужо некалькі гадоў. І ў многім дзякуючы інтэ­лектуальнаму маладзёжнаму аб’яднанню “Школа руплівых гаспадароў”, у склад якога ўваходзяць вучні 5—11 класаў , іх ... Падрабязней »

Зялёныя маршруты

Развіццё экалагічнага турызму на ахоўных прыродных тэрыторыях роднага краю прынесла педагогам Палачанскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна перамогу ў намінацыі “Шосты дзень заўсёды ў трэндзе”.  “Ідэя праекта з’явілася два гады назад, калі мы разам з двума сённяшнімі 9-класнікамі распрацавалі зялёныя маршруты па прыродаахоўных мясцінах свайго раёна. Але тады мы зрабілі толькі картаграфічную прывязку — расказалі і паказалі па фота галоўныя прыродныя ... Падрабязней »