Author Archives: Илья

Юныя лесаводы

Летнія канікулы ў самым разгары, школьнікі адпачываюць ад падручнікаў і душных класаў. Хтосьці адправіўся на мора, хтосьці — да бабулі ў вёску, хтосьці застаўся дома. А як правесці лета весела і з карысцю не толькі для сябе, але і для сваёй малой радзімы, дакладна ведаюць у Хоцімску Магілёўскай вобласці. Не першы год у Хоцімскім раёне працуе летні лагер працы і ... Падрабязней »

Каб было чыста і ўтульна

У адным з цэнтральных двароў Магілёва знаходзіцца сярэдняя школа № 21 імя Пятра Аляксеевіча Лярскага. Праўда, калі я там вучылася, яна была проста 21-й, але ўжо тады мы стараліся падтрымліваць прыгажосць і чысціню нашага другога дома. Цяпер з гэтай мэтай у школе дзейнічае працоўны атрад. Усё лета ў школе будзе функцыянаваць працоўны атрад, у які ўваходзяць вучні 5—10 класаў. Іх ... Падрабязней »

Музыка роднай зямлі

Родная зямля, малая радзіма — месца, адкуль пайшоў твой род, гісторыя тваёй сям’і. Я нарадзілася і жыву ў беларускай сталіцы, аднак родным месцам, акрамя Мінска, лічу вёску Залессе на Смаргоншчыне, дзе праводжу кожнае лета. Гэтае месца — сапраўдны скарб нашай краіны. Згаданую вёску ведае, напэўна, кожны адукаваны чалавек: сваёй радзімай лічыў Залессе славуты на ўвесь свет кампазітар Міхал Клеафас Агінскі. ... Падрабязней »

Для моладзі, з удзелам моладзі

Цікава і насычана праходзіць святкаванне Дня моладзі ў Магілёве. У горадзе са статусам “Маладзёжная сталіца Беларусі” напярэдадні 24 чэрвеня адбываецца маштабнае свята з мерапрыемствамі на любы густ. Як паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Іна Караткевіч, мерапрыемствы для моладзі і з яе ўдзелам праходзяць пастаянна. Конкурсаў, мерапрыемстваў шмат, каб кожны малады чалавек меў магчымасць паказаць ... Падрабязней »

Краязнаўчыя канікулы

У чэрвені ганаровы статус маладзёжнай сталіцы акрамя Магілёва насіў і Мінск. Праўда, у больш вузкім сэнсе (маладзёжная краязнаўчая сталіца), ды і тое неафіцыйна, на працягу ўсяго 9 дзён, калі праводзіўся Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў. Аднак непрацяглыя краязнаўчыя канікулы былі для 90 актыўных удзельнікаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” настолькі насычанымі, што свой статус маладзёжнай краязнаўчай сталіцы Мінск цалкам ... Падрабязней »

Моладзь у асобах

Калі я чую, як абураюцца пажылыя людзі, што моладзь стала непрыстасаванай да жыцця, безыніцыятыўнай і лянівай, мне кожны раз хочацца заступіцца за яе і на прыкладах даказваць, што сучасныя юнакі і дзяўчаты зусім не лайдакі, што іх жыццё напоўнена карыснымі і важнымі справамі. Валанцёрскае сэрца Ангеліна Піпер, актывістка Брэсцкай абласной арганізацыі БРСМ, валанцёр “Добрага Сэрца”, тэлевядучая тэлерадыёкампаніі “Брэст”, з Саюзам ... Падрабязней »

Музыка слоў

Прызнаннем у вернасці і любові роднаму Мінску стала распрацаваная пад маім кіраўніцтвам былымі вучаніцамі ліцэя Юляй Ждановіч і Алінай Саковіч экскурсія па горадзе. У Год малой радзімы ўжо новыя ліцэісты працягваюць пачаты дзяўчатамі праект. Нягледзячы на тое, што Юля і Аліна два гады як студэнткі, вандроўкі стараюцца праводзіць самі. Перад намі паўстае Мінск сучасны і гістарычны, рэальны і летуценны, з ... Падрабязней »

На адной экахвалі

Пра тое, што сёння свет імкнецца да ўстойлівага развіцця, ведаюць усе без выключэння. Пра важнасць захавання жыцця для наступных пакаленняў, пра прыродныя катаклізмы, галечу мы чуем штодзень з тэлеэкранаў, чытаем у газетах. На гэтыя тэмы шмат ролікаў у інтэрнэце. Для нас гэтая інфармацыя мільгае і знікае пад націскам кнопак на пульце ці камп’ютарнай мышы, маўляў, усё роўна ад мяне мала ... Падрабязней »

Паэтычныя змаганні пакалення Z

Яшчэ з часоў антычнасці дарослыя-кансерватары лічылі бессэнсоўнай і заганнай маладзёжную культуру. Толькі за апошнія дзесяцігоддзі, напрыклад, у музыцы бацькам і настаўнікам давялося змагацца з рокам, папсой, рэпам. Апошні стыль і сёння ў модзе. Мала таго, што дзесяцігадовыя дзеці адрозніваюць Lil Peep ад Lil Pump, ведаюць на памяць тэксты пра наркотыкі і насілле, яны яшчэ і збіраюцца разам на батлах, каб ... Падрабязней »

Рэха Сярэдневякоўя

Кожны раз, калі па родзе журналісцкай дзейнасці я знаёмлюся з адукацыйнымі прапановамі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, задаюся пытаннем: “А дзе ж, уласна, тут месца для самой моладзі?” Так, да 15, ну няхай да 17, гадоў юнакам і дзяўчатам яшчэ можна працягваць наведваць некаторыя студыі, а як выбраць занятак тым, каму, скажам, за 20? І я знайшла такі рэдкі ... Падрабязней »