Author Archives: Илья

На крылах творчасці

Бягучы год стаў юбілейным для Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі. Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 55-годдзю ўстановы, ладзіліся на працягу некалькіх месяцаў. Педагогі і навучэнцы палаца расказвалі пра свае дасягненні і планы, дэманстравалі сваё майстэрства і любоў да палаца. Цэнтральнай падзеяй года стала нядаўняя Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі — педагогіка дасягнення поспеху”. Прыклад для ўсіх Удзельнікамі канферэнцыі ... Падрабязней »

Заняткі па метадзе “салёнага агурка”

Гэты дзіцячы інтэлектуальны клуб тройчы прызнаваўся лепшым у Беларусі. Яго кіраўнік стварыў рэспубліканскі інтэлект-рынг сярод навучэнскай моладзі “Кубок PROвинции”. Ён жа атрымаў статуэтку лаўрэата прэміі РГА “БЛІК” “За заслугі перад інтэлектуальным рухам Беларусі”. Што гэта за клуб? Па традыцыі вам даецца 60 секунд на роздум. Калі не атрымалася здагадацца, шукайце адказ ніжэй. “Кубок PROвинции” — гэта інтэлектуальны рынг сярод школьных ... Падрабязней »

Увесь год у цвіценні

Святлана Чырун кіруе ўзорным танцавальным калектывам “Пралесачкі” ў Кобрынскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці ўжо 46 гадоў. За гэты час яна выхавала не адно пакаленне аматараў руху і беларускай культуры. Ад баяна да аркестра Пасля заканчэння 8 класаў у 1971 годзе Святлана Іосіфаўна паступіла ў Гродзенскае культасветвучылішча. У 1974 годзе маладую студэнтку размеркавалі ў Гродзенскі абласны парк культуры і адпачынку загадчыцай ... Падрабязней »

Маладосці мора па калена

Як паказвае вопыт нашай гераіні, дарослыя часам скептычна ставяцца да маладых прадпрымальнікаў. “Гэта вялікая нагрузка і адказнасць”, — кажуць яны. Але чаму яны вырашылі, што моладзь да гэтага не гатова? Незвычайны будынак Нэла Казаран распрацавала свой першы праект 2 гады назад у бізнес-акадэміі для падлеткаў TeenGuru. Тады яна была непаўналетняй, без вопыту, але ў дзяўчыны гарэлі вочы. Вялізныя мары, вялізныя ... Падрабязней »

Пасля ўрокаў — у “STEM–гараж”

STEM-падыход заснаваны на сувязі інфармацыі з навыкам, які замацоўваецца праз эксперымент. Менавіта па такім прынцыпе працуе “STEM-гараж” на базе гімназіі № 4 Баранавіч. Праект уяўляе сабой цыкл заняткаў для вучняў 5—6 класаў. На іх педагогі расказваюць пра пэўную з’яву, паняцці і тут жа прапануюць дзецям эксперымент, які дэманструе тэорыю ў дзеянні. Што адбываецца на занятках У праграму праекта “STEM-гараж” уключаны ... Падрабязней »

У эпіцэнтры школьных падзей

Мы жывём у век бурнага развіцця сучасных інфармацыйных тэхналогій. Выкарыстоўваць іх для фарміравання высокаадукаванай, пісьменнай асобы, здольнай да самастойнай пазнавальнай і творчай дзейнасці, — задача педагогаў. Таму ў Бучацінскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Капыльскага раёна вырашылі стварыць школьны тэлеграм-канал. Telegram — бясплатны дадатак, з дапамогай якога можна мець зносіны, дасылаць адно аднаму паведамленні, устаўляць у тэкст забаўныя стыкеры, ствараць групавыя ... Падрабязней »

Сацыяльныя градкі

Земляробства на прышкольных участках за апошнія гады стала папулярнай справай. Забытыя навыкі набываюць школьнікі і з тых рэгіёнаў, якія яшчэ нядаўна былі аднесены да тэрыторый, забруджаных радыенуклідамі. Свае першыя крокі з рыдлёўкамі і лейкамі робяць і навучэнцы Іалчанскай сярэдняй школы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Нядаўна тут завяршыўся праект “Сацыяльныя градкі”. Таццяна Іванаўна Нікалаенка, дырэктар школы, гаворыць: “На жаль, 30-гадовая гісторыя ... Падрабязней »

Поспех любіць настойлівых

Праект па вырабе паперы з трыснягу ZNOVA гімназіі № 1 Зэльвы стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу лепшых стартапаў і бізнес-ідэй у галіне экалогіі BelarusGreenAwards 2020. Конкурс прайшоў упершыню ў Беларусі і галоўнай мэтай ставіў выяўленне лепшых бізнес-ідэй экалагічнай тэматыкі, якія спрыяюць паляпшэнню экалогіі, зніжэнню негатыўнага ўздзеяння на здароўе і павышэнню якасці жыцця насельніцтва. Арганізатарамі конкурсу выступілі ТАА “Пас Тэр Нак”, Міністэрства прыродных ... Падрабязней »

Лета ў красоўках

Гэтае лета не для дамаседа — менавіта так трэба ўспрымаць ініцыятыву Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў. Рэспубліканскі фестываль “Лета — пара спартыўная!” у самым разгары. З 20 чэрвеня да пачатку верасня па ўсёй краіне праводзяцца фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы: гульні, турніры, матчы, святы. Укараняюцца і новыя формы работы з дзецьмі і падлеткамі па ... Падрабязней »

Дайце Прыпяці пяць!

Штогадовая акцыя-сплаў у абарону самабытнасці Палесся “Прыпяць, дай пяць! 4.0” у самым разгары. Яна стартавала 1 ліпеня і працягнецца да канца жніўня. Грамадскія арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і “Багна” прапануюць усім жадаючым адправіцца ў водны паход па Прыпяці і яе прытоках і ўбачыць усю прыгажосць прыроды Палесся ў некранутым выглядзе. Па старонках Чырвонай кнігі на байдарцы Звычайна ўдзельнікі ладзілі цэнтралізаваныя сплавы, але ў ... Падрабязней »