Прапанаваць школьнікам дастойную альтэрнатыву суботняму адпачынку дома — задача не з лёгкіх. Дапамогуць нестандартныя задумы і творчы падыход. Сюды ж дабаўляем разнастайнасць актыўнасцей, каб кожны выбраў нешта па душы. Урачыстыя мерапрыемствы — выдатна. Аб’яднанні па інтарэсах — абавязкова! Спартыўныя секцыі — куды ж без іх? Кірмаш талентаў Бараўлянская сярэдняя школа № 3 Мінскага раёна з упэўненасцю ставіць птушачку насупраць кожнага з пунктаў. Тут праграму ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля
CLASSны скетчбук
Даведацца пра гісторыю роднага горада, сэканоміць электраэнергію, зарадзіць аднакласнікаў творчасцю і пазітывам — усё па плячы ўдзельнікам праекта “Тэрыторыя шостага дня: гарадскі інтэрнэтмарафон “CLASSны скетчбук”. Усё дзякуючы педагогам магілёўскага Шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю “Юнацтва”. Галоўнай мэтай каманды ўстановы адукацыі, куды ўвайшлі намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце цэнтра Таццяна Уладзіміраўна Батура, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Марына Генрыхаўна Галамыцька і культарганізатар ... Падрабязней »
Пра “PROсвет”
Дакладна вядома, што майстрамі кунг-фу не нараджаюцца. Артыстамі — таксама. А вось стаць можна, і ў гэтым дапаможа праграма “PROсвет”, якую рэалізавалі педагогі сталічнага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь”. Яе фішка ў тым, што праграма рэзаніруе з вядомым радком “Не трэба саромецца”. Канцэпцыю распрацавалі дырэктар цэнтра Валянціна Мікалаеўна Румава, педагог-арганізатар Таццяна Іванаўна Ярмашук і загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Ірына Сяргееўна ... Падрабязней »
Хачу! Магу! Трэба!
Кім быць? Пайсці пасля 9 класа ў каледж або праз два гады паступіць ва ўніверсітэт? Якая прафесія мне падыходзіць? Гэтыя пытанні хвалююць кожнага старшакласніка. У сярэдняй школе № 5 Рагачова падлеткам працягнулі руку дапамогі. “Хачу! Магу! Трэба!” — праект па арганізацыі шостага дня, падрыхтаваны камандай педагогаў школы. У яе ўвайшлі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Мікалаеўна Шышова, настаўніцы англійскай мовы ... Падрабязней »
Мы беларусы
Дыплом ІІІ ступені заваявала Засульская сярэдняя школа Стаўбцоўскага раёна за распрацоўку праекта “Мы беларусы”. Як расказала настаўніца англійскай мовы Ларыса Уладзіміраўна Чабай: — У сувязі з аб’яўленнем 2021 года Годам народнага адзінства ў нашай школе прайшло апытанне сярод навучэнцаў, бацькоў і педагогаў, праз якія мерапрыемствы мы можам засяродзіць увагу на тым, што мы адзін народ. Вынікі анкетавання паказалі, што большасць ... Падрабязней »
Дзеці роднай краіны
Яшчэ адзін дыплом ІІ ступені адышоў мінскай сярэдняй школе № 21 імя М.Ф.Гастэлы за распрацоўку праекта “Ролевая мадэль арганізацыі шостага школьнага дня “Дзеці роднай Беларусі”. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Галіна Мікалаеўна Гузоўская расказвае так: — Зараз у грамадстве назіраецца станоўчы трэнд: любіць тое месца, дзе нарадзіўся, ганарыцца сваім, родным. Наша распрацоўка павінна была паказаць, якая ўнікальная ў нас краіна, якія ... Падрабязней »
Падзяліся сваёй радасцю
Жаданне дзіцячага калектыву Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Камянца дапамагаць людзям не засталося незаўважаным. Іх валанцёрскі праект “ПроДвижение +” атрымаў “бронзу” ў намінацыі “Шосты дзень заўсёды ў трэндзе”. Аўтар праекта Аляксандра Сяргееўна Дацкевіч прызнаецца, што займацца валанцёрскай работай пачала ў 2008 годзе, яшчэ калі працавала ў гімназіі. А калі перайшла працаваць культарганізатарам у цэнтр дадатковай адукацыі, за ёй прыйшлі ... Падрабязней »
Да ўстойлівасці — разам
Пад такім дэвізам творчая каманда сярэдняй школы № 12 Гродна прыйшла да свайго конкурснага “серабра”, прадставіўшы праект “УРА Гродна: субота з карысцю для сябе, для краіны, для планеты”. Свой шлях да Мэт устойлівага развіцця педагогі і тут пракладваюць ужо некалькі гадоў. І ў многім дзякуючы інтэлектуальнаму маладзёжнаму аб’яднанню “Школа руплівых гаспадароў”, у склад якога ўваходзяць вучні 5—11 класаў , іх ... Падрабязней »
Зялёныя маршруты
Развіццё экалагічнага турызму на ахоўных прыродных тэрыторыях роднага краю прынесла педагогам Палачанскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна перамогу ў намінацыі “Шосты дзень заўсёды ў трэндзе”. “Ідэя праекта з’явілася два гады назад, калі мы разам з двума сённяшнімі 9-класнікамі распрацавалі зялёныя маршруты па прыродаахоўных мясцінах свайго раёна. Але тады мы зрабілі толькі картаграфічную прывязку — расказалі і паказалі па фота галоўныя прыродныя ... Падрабязней »
Хіты Брадвея
У жывой музыкі і тэатра сёння ўсё больш сімпатый у свеце, стомленым ад фанаграм. Менавіта жывая музыка, творчая атмасфера і шчырыя адносіны — галоўнае для ўзорнай вакальнай студыі “Кантабіле” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска. А дапамагаюць юным артыстам напоўніцу пагрузіцца ў свет мастацтва мюзіклы. Гучны рэпертуар Таленавіты педагог падбірае не дзяцей для рэпертуара, а рэпертуар для дзяцей. Першыя гадоў пяць ... Падрабязней »