Упершыню такія вялікія, канікулы выпалі гэтай вясной хлопчыкам і дзяўчынкам усёй краіны. Пакуль кніжкі і сшыткі чакаюць свайго часу на паліцах, педагогі дадатковай адукацыі прапанавалі сваім навучэнцам не закідваць далёка фарбы, пластылін, музычныя інструменты і далучыцца да іх віртуальных заняткаў. Першым у анлайн-прастору хлопчыкаў і дзяўчынак запрасіў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Мы на сувязі! Дырэктар установы Надзея ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля
Іх звязала музыка
Калі твае выхаванцы для цябе — гэта другая сям’я, то страчваць з імі сувязь нават на тры тыдні зусім не хочацца. Педагог Марына Куцко ў гэтым убачыла ўзаемнасць, таму яе творчая майстэрня “Трыумф” працягвае працаваць нават на канікулах. Выступаюць усе Творчую майстэрню “Трыумф” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Марына Куцко стварыла ў 1999 годзе. Яна сама доўгі час ... Падрабязней »
Віртуальная робататэхніка
Спачатку трэнер па таэквандо, а потым педагог па робататэхніцы. Так цікава крочыў па прафесіях Уладзімір Мажэйка, які вядзе свой гурток у Абласным цэнтры творчасці Магілёва. Што прыдумаў педагог, каб дзеці не страцілі навыкі па робататэхніцы падчас канікул, чытайце ніжэй. Сёлета ў аб’яднанне да Уладзіміра Васільевіча запісаліся каля 80 чалавек 9—15 гадоў. 60—70% з іх — тыя, хто хадзіў да яго ... Падрабязней »
У сямейнай атмасферы
Любоў да беларускай культуры можа нарадзіцца ў адным добрым сэрцы, а потым распаўсюдзіцца на тысячы іншых, калі знайсці правільны падыход. У заслужаным аматарскім калектыве Рэспублікі Беларусь ансамблі народнага танца “Чабарок” даўно зразумелі, як гэта зрабіць. Ансамбль “Чабарок” (Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі) быў створаны ў 1986 годзе Наталляй Леанідаўнай Дзягель, якая кіруе ім і зараз. На сённяшні дзень калектыў — ... Падрабязней »
Матор! Камера! Паехалі!
ХХІ стагоддзе… Як яго можна ахарактарызаваць? Гэта стагоддзе няспыннага развіцця, руху наперад. Гэта стагоддзе, якое зацягнута павуціннем. Але не тым, што пляце павук, а сусветным інтэрнэт-павуціннем. Сённяшнія дзеці, здаецца, ледзь з’явіўшыся на свет, ужо валодаюць навыкамі карыстання смартфонамі і камп’ютарнымі тэхналогіямі. Менавіта таму сучасны настаўнік, а асабліва педагог дадатковай адукацыі, проста не мае права завісаць у ХХ стагоддзі. Сучасны настаўнік ... Падрабязней »
Канікулы ў “Калейдаскопе”
Дзяцінства — самы спрыяльны перыяд для творчасці. Малюнак і жывапіс, айрыс фолдынг і цестапластыка, роспіс па шкле, дрэве, тканіне… Гэта толькі частка таго, у чым прапаноўвае паспрабаваць сябе юным мастакам Алеся Мікалаеўна АКІНЧЫЦ, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Калейдаскоп” Абласнога цэнтра творчасці Магілёва. Сёння творчыя эксперыменты па стварэнні пацешных сувеніраў і аўтарскіх інтэр’ерных аб’ектаў выхаванцы цэнтра працягваюць завочна. “Фармат дыстанцыйных заняткаў ... Падрабязней »
“Тэатральны альманах”
Менавіта так называецца змена ў НДЦ “Зубраня”, якая аб’яднала 94 навучэнцаў 6—10 класаў — удзельнікаў дзіцячых тэатральных калектываў, пераможцаў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных тэатральных конкурсаў і фестываляў. З 18 сакавіка па 7 красавіка юныя акцёры будуць удасканальваць сваё майстэрства, ужывацца ў новыя ролі і вучыцца ў старэйшых калег па сцэне. Кульмінацыяй змены стане рэспубліканскі конкурс “Юныя таленты Беларусі”, у межах якога 13-ы раз пройдзе ... Падрабязней »
Інавацыі ў дадатковай адукацыі
Традыцыі і інавацыі… Такое спалучэнне найчасцей гучыць у тэмах канферэнцый і семінараў у галіне дадатковай адукацыі. Падтрыманню цікавасці да аўтэнтычных відаў народнай творчасці, да захавання фальклору і традыцыйных харэаграфічных кірункаў спрыяюць шматлікія рэгіянальныя і рэспубліканскія конкурсы. Не менш актыўна заяўляюць педагогі і іх навучэнцы на буйных пляцоўках і пра свае дасягненні ў інавацыйнай сферы. Асабліва актыўна ўключылася ў сферу інавацый ... Падрабязней »
З гэтага пачыналі Хакінен і Фетэль
Паспрабаваць сябе ў ролі картынгіста ў вялікім горадзе можа амаль кожны. Купіў білет, атрымаў інструкцыю і гані. Але ёсць тыя, для каго картынг — гэта не забаўка на выхадныя, а занятак жыцця (ці дзяцінства і маладосці). Адзін з такіх людзей — Канстанцін Баргер, які да 15 гадоў займаўся ў Жлобінскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Гурток картынгістаў быў ... Падрабязней »
Спартсмены з залатымі рукамі
Кожную раніцу Іван Дзёмушкін пачынае з практыкаванняў на самаробным трэнажоры, потым ідзе ў Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі і праводзіць заняткі па боксе. Цудоўная фізічная форма, вялікая энергія і прага да жыцця ніколі не выдадуць яго сапраўдны ўзрост. Але я па сакрэце скажу: 73 гады. І 34 з іх ён аддаў дадатковай адукацыі. Быў мараком, стаў педагогам “Я нарадзіўся ва ... Падрабязней »