Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

І пажарны, і праграміст

Абласны этап конкурсу “Ратавальнік будучыні” знайшоў сваіх пераможцаў. У ім прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Міншчыны ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Мэтай праекта стала папулярызацыя прафесіі ратавальніка-пажарнага ў падрастаючага пакалення. А сродак для яе дасягнення — IT-тэхналогіі — быў выбраны невыпадкова. Ён прыйшоўся даспадобы ўсім хлопчыкам і дзяўчынкам, якіх цікавіць праграмаванне і ... Падрабязней »

Калі забаўка — навука

Відэагульні ўсяго толькі забава — стэрэатып, які сёння будзе развенчаны. Калі першапачаткова яны ствараліся для пацехі, то цяпер здабылі дадатковыя магчымасці. Яскравы прыклад — Minecraft — самая папулярная гульня ў свеце. Гэтая “індзі-пясочніца” з часам эвалюцыянавала ў адукацыйны праект, які дапамагае многім школьнікам грызці граніт навукі так, што за вушамі трашчыць. Прыемнае з карысным Аляксандр Сяргеевіч Сітун выкладае асновы праграмавання ... Падрабязней »

Я ў мамы капірайтар

Эўрыка! Нарэшце знайшлi падлеткаў, якiя не прападаюць увесь дзень у сацыяльных сетках, не заводзяць акантаў у Instagram, не сядзяць суткамi ў TikTok… Складана паверыць? А як складана прыйшлося кiраўнiку гуртка, якi захацеў растлумачыць, як паслядоўна i эфектыўна прасоўваць з дапамогай тэксту свой блог у iнтэрнэце, калi высветлiлася, што прасоўваць няма чаго! Няма ў гурткоўцаў трывалых акаўнтаў, i заводзiць прынцыпова не збiраюцца… Дзе ж растуць гэтыя ... Падрабязней »

“Жывая” сталь дапаможа

У Мінску на базе Інстытута інтэграваных форм навучання і маніторынгу адукацыі БНТУ адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Бесперапынная сістэма адукацыі “Школа-ўніверсітэт”. Інавацыі і перспектывы”. Яе мэта — папулярызацыя інжынерных і тэхніка-тэхналагічных ведаў. Выпускніца адукацыйнага кірунку “Робататэхніка” Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка Марыя Бань прыняла ўдзел у гэтым сімпозіуме і прадставіла распрацаваны ў суаўтарстве з педагогам Юліяй Мікалаеўнай Матрунчык праект “Робат-памочнік у медыцынскіх ... Падрабязней »

Калі з механікаў вырастаюць спартсмены

“Які ж хлопчык не любіць хуткай язды,” — хочацца перафразаваць словы класіка, калі назіраеш, як юныя картынгісты праносяцца міма па трэку. Пах паленай рызіны, вецер у твар, адчуванне скорасці і еднасці з дарогай… Той, хто хоць раз ганяў на карце, не забудзе гэтага адчування ніколі. Напэўна, таму гэты напрамак тэхнічных відаў спорту не губляе сваёй актуальнасці дзесяцігоддзямі. Упарты і апантаны Штогод ... Падрабязней »

За адчуваннем драйва

Андрэй Новікаў — выдатны прыклад таго, як з уласнага захаплення нараджаецца прафесія. Ужо ў 15 гадоў у яго быў мапед, потым — матацыкл, пазней — яшчэ адзін. А цяпер у педагога — гурткі “Драйв-парк” і “Драйв-парк плюс”. У парк не на пікнік Калі Андрэй Яўгенавіч убачыў, што ў Маскве пачалі прадаваць дзіцячыя квадрацыклы і матацыклы, вырашыў набыць і сабе. Свае ... Падрабязней »

Героі на картках

У Аляксандра Глінскага — таксама свой гурток па кіберспорце. Але педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна вырашыў прысвяціць яго канкрэтнай гульні — Hearthstone. “Дзецям заўсёды цікава пагуляц­ь, таму ініцыятыва стварыць гурток ішла і ад іх, і ад мяне, — прыгадвае педагог. — Мы спыніліся на Hearthstone, бо нашы камп’ютары не для ўсяго падыдуць. У сваім сегменце гэта самая ... Падрабязней »

Там, дзе цябе разумеюць

Пакуль адны бачаць у камп’ютарных гульнях пагрозу, другія выкарыстоўваюць іх, каб развіваць у дзецях лагічнае мысленне, мультызадачнасць, хуткасць рэакцыі і інш. Такім шляхам ідзе Максім Скарадзёнак, які ўжо чацвёрты год кіруе гуртком па кіберспорце ў Ваўкавыскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Сусветны ўзровень “Калі я толькі прыйшоў у цэнтр, хацеў зрабіць гурток, які зацікавіў бы сучасных дзяцей. Кіберспорт ... Падрабязней »

Трэнажор для мозгу

Хуткасць, з якой шчоўкаюць гранямі кубікі Рубіка ў руках чалавека, — лепшы тэст на логіку, спрытнасць рук і матэматычны склад розуму. Пакуль афіцыйна спідкубінг не называюць відам спорту, але тое, што гэта відовішчнае мастацтва, бясспрэчна. Чым падкупляе кубізм і мільгаценне каляровых граняў? Разбіраемся разам з самімі куберамі. Мастацтва ў кубе Хаця напачатку спідкубінг амаль заўсёды спорт: калі ­ўзяць кубік Рубіка ... Падрабязней »

Фітнес па-скандынаўску

Жыхары аграгарадка Верцялішкі, што ў Гродзенскім раёне, — выдатны прыклад натхнёных спортам аматараў здаровага ладу жыцця. Яны праводзяць вольны час на спартыўным корце, у конна-спартыўным клубе, а летам — на пляцоўцы для пляжнага валейбола. А апошнім часам тут набыла папулярнасць скандынаўская хадзьба. Галоўным яе ініцыятарам стаў Міхаіл Харытанюк, кіраўнік клуба аматараў скандынаўскай хадзьбы Nordic-start “Прагрэс-Верцялішкі”. У многіх са скандынаўскай хадзьбой ... Падрабязней »