Нягледзячы на тое, што тэрмін “пермакультура” для беларускіх эколагаў не новы, убачыць на свае вочы яе ўвасабленне пакуль вялікая рэдкасць. Арганізацыяй пермакультурнага асяроддзя беларусы зацікавіліся некалькі гадоў назад, але рэалізацыя на практыцы пачынаецца толькі зараз. Адным з пачынальнікаў на Беларусі стаў Раман Мельнічэнка. Першыя яго поспехі ўжо паспелі здзівіць не толькі навучэнцаў навакольных школ, але і замежных турыстаў. Людзі на ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля
Штодзённая фантастыка
Касмічныя караблі, асваенне Марса, кантакт з іншапланецянамі — усё гэта яшчэ не так даўно хвалявала цэлыя пакаленні моладзі. А на пытанне “Кім ты хочаш стаць?” амаль кожны хлопчык смела адказваў: “Касманаўтам!” Сёння тэма космасу набыла іншае гучанне: людзі пачалі асвойваць касмічны турызм. У Рэспубліканскім цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці зорнае неба таксама ў пашане, аднак тут яно становіцца аб’ектам не ... Падрабязней »
Раз цвічок, два цвічок, паміж імі ніткі
Спачатку гэта было захапленне англійскіх ткачоў, якія ў XVII стагоддзі любілі праводзіць дажджлівыя англійскія вечары каля каміна, займаючыся перапляценнем рознакаляровых нітак. Праз трыста гадоў з багатымі традыцыямі нітачнага дызайну пазнаёміліся і нашы землякі. Першапраходцам стаў Генадзь Аляксеевіч Браніцкі, доктар хімічных навук, прафесар. Потым было выданне яго кнігі “Жывыя карціны” і, нарэшце, сустрэча з навучэнцамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Смілавіч ... Падрабязней »
Нашы ў гарах!
Чаму нашых землякоў цягне ў горы? Чаму ім спакойна не сядзіцца, не спіцца, не жывецца на роднай нізіннай, раўніннай, узгорыстай беларускай зямлі? Што шукаюць яны на скалах Крыма, сярод аблокаў Карпат або вечных снягоў Каўказа? І наогул, што трэба ведаць сярэднестатыстычнаму беларусу, які не валодае альпінісцкімі ўменнямі і навыкамі, калі ў яго з’явілася жаданне пакарыць, скажам, Эльбрус? Па адказ на ... Падрабязней »
Калі імгненне — жыццё!
За акном кавярні, дзе я познім вечарам чакала на інтэрв’ю двух, мяркуючы па часе сустрэчы, вельмі занятых людзей, барабаніў дождж. А я, трэба прызнацца, смакавала гэтае чаканне. Справа ў тым, што маімі гасцямі і суразмоўцамі павінны былі стаць члены лігі вольных лучнікаў Дар’я Барташэвіч і Віктар Калач. Дар’я — кіраўнік клуба стралкоў з лука Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ... Падрабязней »
Магія фарбаў на мове вады
І малюе, забыўшыся рука, заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька… Менавіта так можна перафразаваць Багдановіча, калі гаварыць пра творчасць Святланы Аляксандраўны Шыпілавай, педагога дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” Ленінскага раёна Гродна. Для яе ўсходнія віды мастацтва заўсёды былі ахутаны таямніцай, якую яна з задавальненнем прыадкрывае і для сябе, і для сваіх навучэнцаў. Эбру — жывапіс на вадзе ... Падрабязней »
На вогненных крылах натхнення
Віцебскі клуб AGNI show, які дзейнічае пры Абласным палацы дзяцей і моладзі, — адзін з самых буйных у краіне, найстарэйшых і аўтарытэтных прадстаўнікоў “вогненнай” субкультуры. Яго сімвал — крылаты агонь у вогненным крузе. Заснавальнікам, ідэйным натхняльнікам і нязменным лідарам каманды на працягу больш чым сямі гадоў з’яўляецца Васіль Кузняцоў. Назва і лагатып падкрэсліваюць стваральны пачатак. Агонь у некаторых індыйскіх рэлігіях ... Падрабязней »
У дрыгавіцкім кургане ды арабскія пярсцёнкі
Летнія канікулы — той самы час, калі школьнікам хочацца не толькі бесклапотна адпачыць, але і атрымаць асалоду ад незабыўных прыгод. Таму нехта разам з бацькамі едзе на марскія курорты, нехта — да бабуль і дзядуляў у вёску, а нехта накіроўваецца ў летнікі, дзе выхаванцы знаходзяцца пад кантролем педагогаў і дзе для іх распрацаваны цікавыя разнастайныя праграмы. Ёсць яшчэ кола дзяцей, ... Падрабязней »
Вышэйшы пілатаж “Белага бусла”
Паветраныя баталіі ў небе над Мінскам прыцягнулі ўвагу жыхароў горада. Менавіта ў сталіцы Беларусі некалькі дзён назад адбыўся этап Кубка свету, этап Кубка Еўразіі, Кубак Беларусі “Белы бусел” па авіямадэльным спорце ў класе мадэлей F2D “Паветраны бой”. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Рэспубліканскі дом навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі і Беларуская федэрацыя авіямадэльнага спорту. 2 месца сярод юніёраў на гэтых прэстыжных ... Падрабязней »
Хачу быць як Грабоўскі!
Самае незвычайнае лета — тое, успаміны пра якое застаюцца на ўсё жыццё. Якраз перад пачаткам лета сёлетняга Беларусь ускалыхнула асаблівая падзея: у Мінску прайшоў чэмпіянат свету па хакеі. Наша сталіца на некалькі дзён стала цэнтрам сусветнага спорту і эпіцэнтрам яркіх эмоцый. Чэмпіянат скончыўся, а вось спартыўны запал беларусаў стаў асновай для папулярнасці многіх цікавых праектаў, такіх як, напрыклад, спартыўныя трэніровачныя ... Падрабязней »