Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

Падводная авантура

У канцы лютага ў сярэдняй школе № 173 Мінска было арганізавана незвычайнае мерапрыемства з удзелам амаль 700 вучняў установы. Далучыць да школьнага мерапрыемства амаль усіх навучэнцаў магчыма, калі за справу бярэцца апантаны чалавек, такі як Ежэсілія Завідава  — старшыня папячыцельскага савета школы і па сумяшчальніцтве вялікі аматар падводнага свету. Да Сусветнага дня кітоў яна правяла незвычайныя ўрокі-прэзентацыі і арганізавала конкурс ... Падрабязней »

Гульні з агнём

Жаданне прыручыць агонь некалі было адным з самых галоўных для чалавека. Сёння ж людзі не толькі навучыліся ім кіраваць, але і ператварылі зносіны з гэтай небяспечнай стыхіяй у мастацтва, якое гіпнатызуе, заварожвае і зачароўвае сваёй прыгажосцю. Для акцёраў шоу-тэатра “Элементаль” са сталічнага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Вікторыя” агонь стаў выразнай мовай для мастацкага аповеду гісторый пра каханне і здраду, мужнасць ... Падрабязней »

Загадвайце жаданне: “Знічка” на небе

Памяць і гісторыя — дзве непарыўныя рэчы, якія захоўваюць ва ўзорным фальклорным калектыве “Знічка”. Камусьці можа падацца сумным выконваць песні, танцы і абрады 70-гадовай даўнасці, калі ёсць сучасныя хіты, рухі і рытуалы, але ў палатоўскім ансамблі на гэта глядзяць па-іншаму. Сувязь з мінулым напаўняе сэнсам кожны гук і кожны паварот. А калі ёсць сэнс, ёсць і асалода ад работы. Натхненне ... Падрабязней »

Магічнае, дарагое, важнае

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” Мінска прайшоў ІІІ адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак”. Невялікая і ад таго па-сямейнаму ўтульная зала залівалася сонцам, гучала ўпэўненымі галасамі і бесперапынна прымала новых гледачоў. “Конкурс апавядальнікаў народнай прозы — гэта тое мерапрыемства, якое знітавала вялікую колькасць лю­дзей дзеля захавання і далейшага працягу жыцця нашай роднай ... Падрабязней »

Крыніца творчасці крываносаўскіх паэтаў

З 2007 года ў Крываносаўскай сярэдняй школе імя Героя Савецкага Саюза Р.Н.Мачульскага Старадарожскага раёна працуе аб’яднанне па інтарэсах “Крыніца”. Яно, як чысты струмень, мацуе, дае сілы, адкрывае новыя таленты. Гэта не проста форма дадатковай адукацыі дзяцей, гэта гісторыя нашай школы, і мы не маем права яе забываць. Пачыналася ўсё з урокаў літаратуры. Пяцікласнікі калектыўна складалі казкі, у 6 класе слухалі ... Падрабязней »

Снежныя забавы ў Снежнай

Лепка фігур са снегу — даўняя як свет забава дарослых і дзяцей. Не забываецца яна і сёння. У Галынкаўскай сярэдняй школе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці дзеці вольны зімовы час праводзяць на свежым паветры — весела і з карысцю. Школьная субота, творчыя перапынкі, гадзіны выхаднога дня, мерапрыемствы па месцы жыхарства, сустрэчы з цікавымі людзьмі, якія ведаюць сакрэты лепкі, — гэта няпоўны пералік форм выхаваўчай ... Падрабязней »

Ляснымі сцежкамі, рачнымі берагамі

Два гады мы чакалі такой зімы — з маразамі, са снегам, з гурбамі. Для большасці дзяцей гэта магчымасць удосталь накатацца з гары, нагуляцца ў снежкі, паляпіць снегавікоў. А для навучэнцаў сярэдняй школы № 1 Ельска Гомельскай вобласці снег у першую чаргу нагода адправіцца ў лес вывучаць па слядах яго жыхароў. Тут дзейнічае клуб “Юныя аматары палявання і рыбалоўства”. Паляванне праз аб’ектыў “Вось ... Падрабязней »

Заняткі на любы густ

Як дзіцяці знайсці сабе справу па душы? Як выбраць паміж жывапісам і лепкай з гліны, паміж бацікам ці валеннем воўны? А можа, лепш аддаць перавагу стварэнню калекцый адзення ці прысвяціць сябе інтэр’ернаму дызайну? Ці нават асвоіць апрацоўку металу? Навучэнцы Самахвалавіцкай сярэдняй школы Мінскага раёна перад такім выбарам не стаяць. Яны ведаюць, што лепш завітаць на заняткі да Кацярыны Вітальеўны Шнэк ... Падрабязней »

Вучацца і дзеці, і педагог

Так бывае: прыходзіш на пасаду настаўніка працоўнага навучання, а становішся яшчэ і педагогам па робататэхніцы. Андрэй Віктаравіч Дуброўскі з гімназіі № 4 Баранавіч паспяхова прымяніў гэтую схему на сабе і расказаў, як засвойваў новы прадмет, чаго ўжо дасягнулі яго вучні і дзе яшчэ плануюць выбухнуць. Новы прадмет З 2018 года асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” праводзіць для настаўнікаў, якія выкладаюць у ... Падрабязней »

Уладарка дзвюх стыхій

Алёна Янкоўская выкладае ў сярэдняй школе № 9 Мазыра харэаграфію і чырлідынг. З першым напрамкам яна знаёма з дзяцінства — сама займалася сучаснымі танцамі, а другім зацікавілася толькі 5 гадоў назад. Розны часавы вопыт не перашкаджае педагогу і яе выхаванкам ззяць на абедзвюх сцэнах. Дзявочы склад У калектыве сучаснага танца NRJ-kids займаецца каля 120 чалавек. Гэта вучаніцы 1—10 класаў сярэдняй школы № 9 і іншых ... Падрабязней »