Прырода вачыма падарожніка

Жодзіна — адзін з самых маладых і перспектыўных гарадоў Беларусі. Але, нягледзячы на невялікі гістарычны шлях, гораду ёсць чым і кім ганарыцца. Пачэснае месца сярод вядомых людзей горада займае Генадзь Пузанкевіч. Ён знаёмы школьнікам як таксідэрміст, падарожнік і прыродазнавец, а таксама як чалавек, які заўсёды цягнецца да нечага новага, таямнічага і незвычайнага. У гэтым годзе 1 студзеня Генадзю Канстанцінавічу споўнілася ... Падрабязней »

Кранае струны дзіцячай душы

Яркая творчая асоба, выдатны музыкант, педагог, які штодзень адчыняе навучэнцам дзверы ў бязмежны свет музыкі. Так кіраўніцтва і калектыў Цэнтра творчасці “Эверэст” Магілёва характарызуюць кіраўніка ўзорнай студыі класічнай гітары “Рэнесанс” Гары Рыгоравіча Есялеўскага. — Музыка вабіла мяне з дзяцін­ства. Яна хутка стала неад’емнай часткай майго жыцця. Але не менш цікавіла мяне і гісторыя. Калі стаяў перад прафесійным выбарам, спыніўся ўсё ... Падрабязней »

З музыкай па жыцці

Музыка… Яна супакойвае і абуджае, весяліць і засмучае. Без яе няма радыё, тэлебачання, кіно, музыкай напоўнены канцэртныя залы. Мы чуем яе ў дзіцячых садах і школах, на стадыёнах, у цырку, у месцах для адпачынку, у парках, дома, у цягніках, у самалётах… Яе любілі, любяць і будуць любіць заўсёды, бо музыка — гэта частка нашага жыцця. Сённяшні наш герой — той, хто гэтую частку ... Падрабязней »

У аб’ектыве — птушыны банкет

Сёння і заўтра ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Птушкі ля кармушкі”. Гэтае імкненне грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” далучыць людзей да назіранняў за дзікай прыродай і да клопату пра птушак кожны год аб’ядноўвае ўсё больш людзей. Нягледзячы на тое, што сёлета зіма ўпарта адмяняе снег і маразы, актуальнасці акцыя не губляе. У гэтыя выхадныя тысячы школьнікаў дзяжураць каля сваіх птушыных ... Падрабязней »

Мультфільм ад дзяцей для дзяцей

Свой першы артыкул пра аб’яднанне па інтарэсах па дзіцячай мультыплікацыі я напісала гадоў шэсць назад, калі ў нашых установах дадатковай адукацыі яны толькі пачалі з’яўляцца. На сёлетнім конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка” ў намінацыі па анімацыі “Чароўныя карцінкі” ў фінал трапілі ажно 23 дзіцячыя мультфільмы з усёй краіны (пераможцы будуць аб’яўлены 25 студзеня). Такі мультыплікацыйны бум не можа не радаваць ... Падрабязней »

Расквеціць свет яркімі фарбамі

“На паперы, на асфальце, на сцяне і ў трамваі на акне… ” Мала хто не ўсміхнецца па-добраму, згадаўшы песню Уладзіміра Шаінскага і сябе — шчаслівага пасля завяршэння самага важнага на той момант малюнка, з вясёлкай на маленькіх далоньках ад фарбы, фламастараў ці крэйды. У многіх віцяблян гэтыя ўспаміны абавязкова адгукнуцца словамі Ларысы Мікалаеўны Здор: “Малайчына, у цябе ўсё атрымалася!” Больш за ... Падрабязней »

Руль, газ, тормаз? Не. Пульт, выключальнік, кнопка!

Аўтамадэлі, трасы, гонкі, мноства сапернікаў, абласныя спаборніцтвы, канкурэнцыя, увага, хуткасць. Спорт ёсць спорт. Заўсёды цікавы, захапляючы і эмацыянальны, нават калі ён невялікі, нават калі занадта маленькі (па памеры мадэлей). Вітайце: аўтамадэлізм. Прыйшоў з Захаду Першую трасу для аўтамадэлей пабудавалі ў 1948 годзе ў Англіі. Трасавы мадэлізм пачаў развівацца ў ЗША, Францыі, ФРГ, крыху пазней — у Венгрыі, Чэхаславакіі, Польшчы, Югаславіі і ... Падрабязней »

“Задача трэнера — не быць ідэальным, а імкнуцца да ідэалу”

Перамога Аргенціны над ФРГ у фінале чэмпіянату свету па футболе, атрыманне Цінай Цёрнер зоркі на Галівудскай алеі славы, запуск арбітальнай станцыі “Мір” — усё гэта адбылося ў 1986 годзе. А яшчэ гэта год заснавання мінскага клуба спартыўнага бальнага танца “Іскрынка”, які пазней стаў “Мэтай”. Такая падзея па колькасці ашчасліўленых людзей мае права стаяць у адным шэрагу з папярэднімі. Асобы клуба ... Падрабязней »

Сем крокаў у прафесію

Праблема прафесійнага самавызначэння заўсёды была надзвычай важнай як для кожнага канкрэтнага чалавека, так і для ўсяго грамадства ў цэлым. Толькі праца ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі прыносіць чалавеку задавальненне ад зробленага, і ў выніку грамадства атрымлівае  прафесіянала высокага класа. З улікам спецыфікі Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, шматпрофільнасці дзейнасці ўстановы, педагагічным калектывам была распрацавана мадэль прафесійнага станаўлення асобы ... Падрабязней »

Мелодыя цела

Калі ў ката Матроскіна пашпарт — гэта вусы, лапы і хвост, то ў бітбоксераў — гэта, так бы мовіць, рот, язык і вусны. Дзякуючы ўсяго тром кампанентам, яны ўмеюць ствараць музыку, якая пракачае не горш за хіп-хоп. Гэты матэрыял пра тых, для каго музычны інструмент не тое, што ты купіў у магазіне, а тое, што ты сам змог у сабе ... Падрабязней »