Дыплом ІІІ ступені заваявала Засульская сярэдняя школа Стаўбцоўскага раёна за распрацоўку праекта “Мы беларусы”. Як расказала настаўніца англійскай мовы Ларыса Уладзіміраўна Чабай: — У сувязі з аб’яўленнем 2021 года Годам народнага адзінства ў нашай школе прайшло апытанне сярод навучэнцаў, бацькоў і педагогаў, праз якія мерапрыемствы мы можам засяродзіць увагу на тым, што мы адзін народ. Вынікі анкетавання паказалі, што большасць ... Падрабязней »
Дзеці роднай краіны
Яшчэ адзін дыплом ІІ ступені адышоў мінскай сярэдняй школе № 21 імя М.Ф.Гастэлы за распрацоўку праекта “Ролевая мадэль арганізацыі шостага школьнага дня “Дзеці роднай Беларусі”. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Галіна Мікалаеўна Гузоўская расказвае так: — Зараз у грамадстве назіраецца станоўчы трэнд: любіць тое месца, дзе нарадзіўся, ганарыцца сваім, родным. Наша распрацоўка павінна была паказаць, якая ўнікальная ў нас краіна, якія ... Падрабязней »
Дыялог пакаленняў
Першы дыплом у намінацыі “У Год народнага адзінства ідзём дарогамі дабра” адправіўся ў гімназію № 8 Віцебска. Праект-пераможцу “Дыялог пакаленняў — тэрыторыя адзінства” прадставіла разам са сваімі калегамі настаўніца гісторыі Ала Міхайлаўна Мільман. — У шосты дзень дзеці могуць убачыць нас з іншага боку, — дзеліцца Ала Міхайлаўна. — На ўроку ў нас не заўсёды атрымліваецца працаваць у рэжыме партнёрства, ролі больш ... Падрабязней »
Падзяліся сваёй радасцю
Жаданне дзіцячага калектыву Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Камянца дапамагаць людзям не засталося незаўважаным. Іх валанцёрскі праект “ПроДвижение +” атрымаў “бронзу” ў намінацыі “Шосты дзень заўсёды ў трэндзе”. Аўтар праекта Аляксандра Сяргееўна Дацкевіч прызнаецца, што займацца валанцёрскай работай пачала ў 2008 годзе, яшчэ калі працавала ў гімназіі. А калі перайшла працаваць культарганізатарам у цэнтр дадатковай адукацыі, за ёй прыйшлі ... Падрабязней »
Да ўстойлівасці — разам
Пад такім дэвізам творчая каманда сярэдняй школы № 12 Гродна прыйшла да свайго конкурснага “серабра”, прадставіўшы праект “УРА Гродна: субота з карысцю для сябе, для краіны, для планеты”. Свой шлях да Мэт устойлівага развіцця педагогі і тут пракладваюць ужо некалькі гадоў. І ў многім дзякуючы інтэлектуальнаму маладзёжнаму аб’яднанню “Школа руплівых гаспадароў”, у склад якога ўваходзяць вучні 5—11 класаў , іх ... Падрабязней »
Зялёныя маршруты
Развіццё экалагічнага турызму на ахоўных прыродных тэрыторыях роднага краю прынесла педагогам Палачанскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна перамогу ў намінацыі “Шосты дзень заўсёды ў трэндзе”. “Ідэя праекта з’явілася два гады назад, калі мы разам з двума сённяшнімі 9-класнікамі распрацавалі зялёныя маршруты па прыродаахоўных мясцінах свайго раёна. Але тады мы зрабілі толькі картаграфічную прывязку — расказалі і паказалі па фота галоўныя прыродныя ... Падрабязней »
Фарфор у фаворы
Стварэнне аўтарскай фарфоравай лялькі заўсёды лічылася вяршыняй майстэрства нават для прафесіянала-лялечніка. Сярод дзяцей жа гэта ўвогуле рэдкасць — уменне трэба назапашваць у шматгадовай практыцы. Ды мала каму па кішэні гэтая справа: кошт на фарфор у магазінах добра збаўляе пыл пакупніка. Але ж у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна Гомеля гэтыя ўмовы не перашкоды. Гарэзлівыя малышы, сімпатычныя звяркі, гномы, эльфы, драконы, ... Падрабязней »
Хіты Брадвея
У жывой музыкі і тэатра сёння ўсё больш сімпатый у свеце, стомленым ад фанаграм. Менавіта жывая музыка, творчая атмасфера і шчырыя адносіны — галоўнае для ўзорнай вакальнай студыі “Кантабіле” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска. А дапамагаюць юным артыстам напоўніцу пагрузіцца ў свет мастацтва мюзіклы. Гучны рэпертуар Таленавіты педагог падбірае не дзяцей для рэпертуара, а рэпертуар для дзяцей. Першыя гадоў пяць ... Падрабязней »
У чаканнi ападкаў
Яшчэ гадоў дзесяць назад, каб зразумець, цi трэба, выходзячы на вулiцу, браць з сабой парасон, мы выглядвалi ў акно: як апрануты людзі, цi не захмурылася неба. І, вядома ж, чакалi прагнозу надвор’я на ТБ. Сёння нам дастаткова зiрнуць на экран смартфона, i ён падкажа, цi будзе дождж. I ўсё роўна можна памылiцца… Чаму так адбываецца, спытаемся ў Дар’i Уладзімiраўны Лук’янавай, кiраўнiка аб’яднання ... Падрабязней »
Цуды дзіцячай батанікі
Да чаго даводзіць дзяцей іх цікаўнасць? Чым заканчваюцца іх навуковыя эксперыменты? І што будзе, калі педагог не адгаворыць дзяцей ад іх смелых, на першы погляд нерэальных, ідэй? У гімназіі № 3 Баранавіч ужо ведаюць адказ — збор ураджаю эксклюзіўнай расліны памітофеля. Гэты гібрыд тамата і бульбы тут вырошчваюць старшакласнікі. І не проста вырошчваюць, але і робяць замах на найлепшую ўраджайнасць, міксуючы розныя гатункі вяршкоў і карэньчыкаў. ... Падрабязней »