19 мая ў Беларусі будзе адзначацца Дзень піянерскай дружбы. Учора і сёння Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя пачала яго святкаванне, запрасіўшы на галоўныя мерапрыемствы ў Мінск больш за 130 піянераў, акцябрат і піянерважатых з усіх куточкаў Беларусі. Далучыліся да свята і замежныя госці — прадстаўнікі дзіцячых арганізацый з Расіі і Казахстана. Праграма піянерскага свята насычаная. Адна з самых чаканых падзей учарашняга ... Падрабязней »
Не будзь пасажырам — паспрабуй паруліць
Мабыць, у гэтым закліку і схавана сутнасць таленавітага педагога-арганізатара, галоўная задача якога — навучыць дзяцей не плыць па цячэнні, а самому выбіраць свой курс, не адседжвацца ў глядзельнай зале, а быць ініцыятарам свята. Як стаць запальнічкай дзіцячых талентаў? Як самому не заставацца на месцы? Як натхняць дзяцей напаўняць сваё жыццё рухам? Як дапамагчы ім самім зрабіць цікавым кожны свой дзень? ... Падрабязней »
Заўсёды ў руху
Самыя неабыякавыя, эмацыянальныя, творчыя, адкрытыя настаўнікі — гэта… Філолагі? У значнай ступені. Географы? Магчыма. Матэматыкі? Цалкам верагодна. Найбольш правільны і поўны адказ — настаўнікі фізічнай культуры і спорту. Упэўнімся? Сёння, 18 мая, у Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту, сваіх калег павіншуюць Алег Аляксеевіч Воінаў і Надзея Аляксееўна Елькіна з сярэдняй школы № 209 Мінска. Сустрэцца з Алегам Аляксеевічам і ... Падрабязней »
Дзякуй табе, прадзядуля!
З нагоды 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ва ўстановах адукацыі актыўна праводзяцца мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае”. Інфармацыйныя і класныя гадзіны, мітынгі-рэквіемы, урокі мужнасці, сустрэчы з ветэранамі, пошукавая дзейнасць, тэматычныя конкурсы, экскурсіі і зорныя паходы па месцах баявой славы — усё накіравана на захаванне сярод падрастаючага пакалення памяці пра подзвіг народа. Пераканаемся ў гэтым, наведаўшы сярэднюю школу № ... Падрабязней »
Наша сумленне
Адносіны да мінулага сваёй краіны — паказчык маральнага здароўя нацыі. Адна з гераічных старонак нашай гісторыі — Вялікая Айчынная вайна. Існуе вядомая ісціна: забываючы мінулае, мы рызыкуем сустрэцца з ім заўтра. А таму трэба перадаваць маладому пакаленню памяць пра тую вайну, выхаваць у ім пачуццё адказнасці за будучыню чалавецтва. Усе нашы суайчыннікі рыхтуюцца да знамянальнай даты — 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. ... Падрабязней »
Лица ушедшей войны
З кожным годам усё менш на нашай зямлі застаецца сведкаў Вялікай Айчыннай вайны, усё менш тых, хто памятае яе не па чутках, хто перажыў яе сам, можа расказаць пра вайну як пра асабістае, перажытае гора. У працэсе падрыхтоўкі да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы звярнуліся ў ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна з запытам пра колькасць ветэранаў — іх ... Падрабязней »
Жывы семінар у рэжыме анлайн
З кожным новым пакаленнем дзяцей расце і новае пакаленне бацькоў. Сучасныя мамы і таты прывыклі штодзень выкарыстоўваць інтэрнэт-тэхналогіі не толькі ў сваёй прафесійнай дзейнасці, але і ў штодзённых зносінах. Я задумалася пра тое, як з дапамогай камп’ютара і інтэрнэту зрабіць школу адкрытай для бацькоў. Што такое вэбінар На бацькоўскія сходы і індывідуальныя кансультацыі прыходзяць не ўсе бацькі. Так адбываецца не ... Падрабязней »
Робататэхніка ў Светлагорску
Сёння адукацыйная робататэхнічная платформа LEGO Mindstorms Education EV3 з’яўляецца несумненным лідарам адукацыйнай робататэхнікі. Наборы LEGO дапамагаюць вывучаць інфарматыку, фізіку, інжынерыю, матэматыку, а таксама робяць працэс вывучэння прадметаў больш цікавым і матывацыйным. Таксама LEGO — гэта моцны алімпіядны рух, конкурсы сусветнага ўзроўню і мноства рэгіянальных спаборніцтваў па робататэхніцы. Педагагічны калектыў камп’ютарнага цэнтра марыў аб занятках робататэхнікай. Ідэя ажыццявілася дзякуючы дырэктару па развіцці ... Падрабязней »
Праваднікі віртуальных вагонаў
Ці задумваліся вы аб тым, колькі каштуе вагон? Самы звычайны пасажырскі вагон, у якім праваднікі робяць гарбату ў шклянках з металічнымі падшклянкамі і раздаюць утульныя коўдры. У Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы чыгуначнага транспарту імя Я.П.Юшкевіча доўга думалі пра магчымасць набыць вагон. Праблема ў тым, што падчас заняткаў вучні бачаць яго толькі на малюнках у падручніках і друкаваных схемах. Таму могуць толькі ўяўляць, ... Падрабязней »
Нават Іkea пазайздросціць!
Да ўрокаў працоўнага навучання школьнікі часта ставяцца несур’ёзна: рыхтавацца да экзаменаў па гэтым прадмеце не трэба, дамашняга задання амаль няма, прадмет даецца лёгка. Але менавіта працоўнае навучанне дакладна спатрэбіцца кожнаму ў дарослым жыцці. І хочацца, каб выпускнікі ўмелі не толькі забіць цвік, але і зрабіць сваімі рукамі простыя, але карысныя вырабы. — Зараз у модзе handmade, — гаворыць настаўніца інфарматыкі сярэдняй школы ... Падрабязней »