Чарговы раз “Млын моды” раскруціў свае лопасці, каб абдаць, быццам веерам, свежым водарам творчасці, свабоды і маладосці. 78 дызайнераў, 66 калекцый, каля 500 касцюмаў, больш за 200 мадэлей, замежныя куцюр’е і сотні гледачоў — фінал XXVIII Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды” быў феерычным. Традыцыйна гэты фэст ствараецца намаганнямі супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі Беларусі і Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей ... Падрабязней »
Дзеля будучыні
Учора ў сталіцы завяршылася XVIII Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі. На працягу трох дзён (з 17 па 19 красавіка) на пляцоўцы выставачнага цэнтра “БелЭкспа” педагогі з усіх рэгіёнаў краіны дзяліліся з калегамі і шматлікімі наведвальнікамі вопытам выхаваўчай работы, фарміравання ў навучэнцаў любові да роднага краю. Тэма любові да бацькоўскай зямлі невыпадкова стала лейтматывам выставы, паколькі ... Падрабязней »
Рэгіянальны кампанент
Год малой радзімы — гэта ў першую чаргу год педагогаў-краязнаўцаў, таму і праекты, якія яны прэзентавалі на XVIII Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прыцягвалі асаблівую ўвагу наведвальнікаў. Разам з настаўнікамі гімназіі Кармы і Ельскай раённай гімназіі пагартаем старонкі ўнікальнага зборніка “Займальныя ўрокі малой радзімы” і электроннай кнігі “Радзімазнаўства. Ельшчына”. Падчас урачыстага адкрыцця выставы міністр адукацыі Ігар Васільевіч ... Падрабязней »
Вясна ідзе! Кветкам дарогу!
Бадай, на ўсёй выставе самым яркім і водарным, які найчасцей азараецца фотаўспышкамі, быў стэнд Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Акурат перад адкрыццём выставы завяршыўся Рэспубліканскі конкурс па ландшафтным дызайне і фларыстыцы “Кветкі маёй Радзімы” ў кірунку “Фларыстыка”. Лепшыя творчыя работы ўпрыгожылі выставачны комплекс. У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел лепшыя юныя фларысты краіны ва ўзросце 10—16 гадоў — навучэнцы ўстаноў дадатковай ... Падрабязней »
Нам 44-ы не забыць
75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое сёлета будзе шырока адзначацца ва ўсіх куточках краіны, стала адной з цэнтральных тэм выставы. У рамках святкавання памятнай даты на пляцоўцы Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства прайшла прэзентацыя зборніка народных музеяў, выдадзенага сумесна з Беларускай Энцыклапедыяй імя Петруся Броўкі, а таксама прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства абароны, Міністэрства адукацыі, выдавецтва, ветэранаў, педагогаў і ... Падрабязней »
Лялька — справа сур’ёзная
Адной з цэнтральных падзей выставы стаў фінал Рэспубліканскага конкурсу “Традыцыйная беларуская лялька”, які праходзіў у межах рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”. Пад купалам выставачнага комплексу творы юных майстроў нараджаліся на вачах журы і гасцей. У фінале за творчую справу ўзяліся 22 навучэнцы ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў з усёй Беларусі, што займаюцца ў аб’яднаннях па інтарэсах ... Падрабязней »
Будучыя настаўнікі вучацца хакатоніць
Хакатон “Smart BSPU: лічбавая эканомія” прайшоў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Будучыя настаўнікі стваралі плакаты і прататыпы мабільных гульняў, якія наблізяць універсітэт да дасягнення мэт устойлівага развіцця. Як расказала адна з арганізатараў конкурсу намеснік начальніка Каардынацыйнага цэнтра “Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця” Наталля Станіславаўна Салагуб, ахвотнікаў паўдзельнічаць у хакатоне была цэлая чарга. Напэўна, таму што фармат конкурсу ... Падрабязней »
Як вярнуць у двары дзяцей?
Яшчэ гадоў трыццаць назад з усіх вокнаў усіх двароў бацькі сварыліся на дзяцей, бо тыя адмаўляліся ісці дадому вячэраць, рабіць урокі ці прыбіраць свой пакой. Самі дзеці днямі сядзелі — а дакладней, не сядзелі, а бегалі, скакалі, сварыліся і мірыліся — у двары. Сёння сітуацыя ў большасці сем’яў цалкам супрацьлеглая. Бацькі па-ранейшаму не задаволены, але ўжо тым, што дзеці не выходзяць ... Падрабязней »
Вопыт даследавання STEM–падыходу
Усё часцей у дыскусіях пра рэформы адукацыі згадваецца абрэвіятура STEM (Science, Technologies, Engineering, Mathematics). У кастрычніку — лістападзе 2018 года Асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” ініцыіравала даследаванне “STEM-падыход у адукацыі: ідэі, метады, практыка, перспектывы”. Канцэпцыя STEM-адукацыі імкліва распаўсюджваецца як арыенцір у сучаснай адукацыі. Для Беларусі яна тым больш актуальная: краіна звязвае сваё сацыяльна-эканамічнае развіццё з высокімі тэхналогіямі і ІТ-сектарам. Ідэя правесці ... Падрабязней »
Зоркі сцэны і закулісся
Кожны раз, калі на канцэртах ці вакальных конкурсах выступаюць на сцэне юныя вакалісты, мне хочацца падгледзець, хто ж трымае за іх кулачкі за кулісамі, хто там скача ад радасці, калі аб’яўляюць выканаўцаў пераможцамі, хто сваёй штодзённай педагагічнай працай заслугоўвае іх дзіцячы трыумф. Бо якраз эстрадны вакал — тая сфера, дзе навідавоку зорка, а не той, хто яе запальвае. Сённяшняя наша ... Падрабязней »