Веласіпед для многіх ужо стаў неад’емнай часткай жыцця. А летам, калі пячэ сонца, магчымасць прамчацца з ветрыкам цяністымі дарогамі — асалода. Для ўсіх прышкольных летнікаў Гомельскай вобласці ў гэтым сезоне веласіпед стаў сімвалам лета, а яго наяўнасць — магчымасцю далучыцца да абласнога экалагічнага творчага праекта “Лета з ветрыкам”. Лету не стамляюцца спяваць дыфірамбы паэты, спевакі, мастакі… Але ніхто так не ... Падрабязней »
Збіраем гузікі, ствараем брэнд
НДЦ “Зубраня” — брэнд, якасці якога давяраюць і дзеці, і дарослыя. Менавіта таму пуцёўкі на летнія змены раскупляюць за 2—3 дні, а сотні людзей стаяць у рэзервовай чарзе — раптам нехта адмовіцца. У матэрыяле мы раскажам, як цэнтр жыве гэтым летам: чаму першыя дні дзеці сустракаюцца толькі ў сваіх атрадах, навошта Сёй-той-с захапіў чароўныя гузікі і што такое палатка з камфортам. Унутры атрада ... Падрабязней »
На слімаковай ферме
Кожнае лета ў Баравікоўскай сярэдняй школе Светлагорскага раёна мнагалюдна, бо пакінуць без увагі свае зялёныя і кветкавыя аазісы дзеці не могуць. Ды і не хочуць. Школа даўно ўжо стала пляцоўкай, дзе зранку да вечара віруе жыццё: тут табе і адпачынак, і натхненне, і тэрыторыя для эксперыментаў. А гэтым летам ва ўстанове ўвогуле аншлаг — школьнікі разам са сваімі педагогамі адкрылі ... Падрабязней »
Прынада для азартных
Галоўная рухаючая сіла спартыўнай рыбнай лоўлі — азарт. Здаецца, калі аднойчы прыкіпеў да гэтага спорту душой, ужо не здрадзіш яму. Такой думкі прытрымліваюцца выхаванцы адзінай у сталіцы і адной з нямногіх у краіне секцыі спартыўнай рыбалкі пад кіраўніцтвам педагога Юрыя Яўгенавіча Юрчанкі, якая дзейнічае на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Кантакт” Мінска. Рыбалоўнае хобі педагога, якое перайшло ў прафесію, ... Падрабязней »
“Зялёная лабараторыя” раскрывае сакрэты
Лета — гарачая пара для юных аматараў прыроды. Зразумела, гаворка не толькі пра надвор’е, хаця і яно пераважна радуе то бадзёрым дожджыкам, то лагоднай сонечнай раскошай. З 1 чэрвеня на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі працуе профільны аздараўленчы лагер дзённага знаходжання “Эўрыка”. У атрадзе “Юны эколаг” дзеці і падлеткі паглыбляюць свае веды па заалогіі, прыкладной батаніцы і асновах ... Падрабязней »
“Універсітэт прыгод і дружбы”
Змена з такой назвай разгарнулася сёлета ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Лясны гарадок”, што ў Вілейскім раёне. У маленькай вёсцы Даманава на 18 дзён адчыніў свае дзверы сапраўдны ўніверсітэт з яго шумнымі і жыццярадаснымі студэнтамі, групамі, факультэтамі і нават стыпендыямі. “Дыпломы” атрымалі яго ўдзельнікі толькі ўчора. “Гэтым разам у нас было ўсё, як у дарослых: замест атрадаў — групы, усе нашы ... Падрабязней »
Апошні герой
На базе Мастоўскага РАНС арганізавана змена абаронна-спартыўнага лагера “Юны ратавальнік”. 20 юнакоў ва ўзросце 16 гадоў выдатна праводзяць час. Захапляльныя выпрабаванні, начлег у казарменных палатках і раніца пад спевы птушак — каштоўны вопыт выхавання сілы духу і братэрства. Цікавасць да спартыўнага турызму і работа ў камандзе спрыяюць не толькі ўмацаванню здароўя, але і выхаванню пачуцця адказнасці, узаемадапамогі, дысцыпліны, настойлівасці ў дасягненні выніку, умення ... Падрабязней »
Русальны тыдзень
Якраз гэтымі днямі, калі стаіць такая спякота, ратунак можна знайсці каля вады. У прышкольным летніку Шпакаўшчынскага дзіцячага сада — базавай школы Полацкага раёна гэтых дзён чакалі асабліва, каб пад пырскі вады школьнага вадаёма, пад песні і карагоды ўзнавіць адно з самых незвычайных свят сваіх продкаў — “Русальны тыдзень. Абліваха”. “У нашай школе пяты год праходзіць змена “Нясумнае лета”, і кожны ... Падрабязней »
Забавы з дастаўкай у двор
Уявіце сабе ціхую летную раніцу, звычайны дворык у Дзевятоўцы, адным са спальных мікрараёнаў Гродна, і дзяцей, якія замерлі ў чаканні каля пад’ездаў сваіх дамоў… Яны ўжо ведаюць, што праз некалькі хвілін двор “абрасце” інтэрактыўнымі гульнявымі і спартыўнымі пляцоўкамі на любы густ, мальбертамі, роставымі лялькамі, стэндамі і сталамі для майстар-класаў… Прастора напоўніцца рухамі, дынамічнай музыкай і звонкімі дзіцячымі галасамі. Гэты марафон ... Падрабязней »
У прадоўжанку — па настрой і адпачынак
Работа выхавальніка групы прадоўжанага дня часам непрыметная для навакольных. Ён працуе ў цені іншых педагогаў, але для многіх навучэнцаў сустрэча менавіта з ім — самая доўгачаканая. Як зрабіць так, каб кожны дзень стаў для малодшых школьнікаў адкрыццём, ведае Інеса Курбека, выхавальніца групы прадоўжанага дня з 30-гадовым стажам, якая працуе ў гімназіі № 1 Баранавіч. Яна дзеліцца ўласнымі напрацоўкамі, выдаючы іх ... Падрабязней »