Архів тега: Баранавічы

Запраграмаваны палёт

У Кубку па адукацыйнай робататэхніцы сезона 2020/2021 адразу дзве каманды Палаца дзіцячай творчасці Баранавіч узялі прызавыя месцы ў намінацыі “Праграмуемыя дроны” — “ДДТелло” і Air blood. Абедзве трэніруе Максім Чыжык. Ён як ніхто знаходзіцца ў тэме, бо паралельна працуе на 558-м авіяцыйным рамонтным заводзе інжынерам па выпрабаванні беспілотных авіяцыйных комплексаў. Ручныя і праграмуемыя Максім Іванавіч працуе педагогам з верасня 2019 ... Падрабязней »

У прадоўжанку — па настрой і адпачынак

Работа выхавальніка групы прадоўжанага дня часам непрыметная для навакольных. Ён працуе ў цені іншых педагогаў, але для многіх навучэнцаў сустрэча менавіта з ім — самая доўгачаканая. Як зрабіць так, каб кожны дзень стаў для малодшых школьнікаў адкрыццём, ведае Інеса Курбека, выхавальніца групы прадоўжанага дня з 30-гадовым стажам, якая працуе ў гімназіі № 1 Баранавіч. Яна дзеліцца ўласнымі напрацоўкамі, выдаючы іх ... Падрабязней »

Вучацца і дзеці, і педагог

Так бывае: прыходзіш на пасаду настаўніка працоўнага навучання, а становішся яшчэ і педагогам па робататэхніцы. Андрэй Віктаравіч Дуброўскі з гімназіі № 4 Баранавіч паспяхова прымяніў гэтую схему на сабе і расказаў, як засвойваў новы прадмет, чаго ўжо дасягнулі яго вучні і дзе яшчэ плануюць выбухнуць. Новы прадмет З 2018 года асацыяцыя “Адукацыя для будучыні” праводзіць для настаўнікаў, якія выкладаюць у ... Падрабязней »

Пасля ўрокаў — у “STEM–гараж”

STEM-падыход заснаваны на сувязі інфармацыі з навыкам, які замацоўваецца праз эксперымент. Менавіта па такім прынцыпе працуе “STEM-гараж” на базе гімназіі № 4 Баранавіч. Праект уяўляе сабой цыкл заняткаў для вучняў 5—6 класаў. На іх педагогі расказваюць пра пэўную з’яву, паняцці і тут жа прапануюць дзецям эксперымент, які дэманструе тэорыю ў дзеянні. Што адбываецца на занятках У праграму праекта “STEM-гараж” уключаны ... Падрабязней »

Падысці да справы з розумам

У Баранавічах існуе гарадская ліга інтэлектуальных каманд, якая аб’ядноўвае каманды розных школ. Каардынуе яе работу клуб “Альянс” Палаца дзіцячай творчасці Баранавіч. За 21 год існавання яго кіраўніку Таццяне Кароль удалося пабудаваць не адну моцную каманду і выхаваць яшчэ больш моцных інтэлектуалаў. Саюз эрудытаў У клубе “Альянс” заняткі прахо­дзяць 2 разы на тыдзень для школьнікаў 5—11 класаў. Ёсць тры каманды: 5—7 класы, ... Падрабязней »

Лета ў прыгаршчах

Для многіх галоўная летняя асацыяцыя звязана з клубніцамі: менавіта летам можна набраць поўныя прыгаршчы гэтых ягад, удыхнуць іх водар і паласавацца. А вось навучэнцы і педагогі гімназіі № 5 Баранавіч навучыліся так вырошчваць клубніцы, каб набіраць у свае далоні кавалачак лета амаль круглы год. Клубнічны эксперымент у гімназіі доўжыцца роўна год — з мінулага лютага. За гэты час гімназісты сабралі ... Падрабязней »

У віхуры танца з “мацейкамі”

Танцы для чалавека — неад’емная частка жыцця. Нават тыя, хто не любіць танцаваць, рана ці позна знаходзяць тую песню, пад якую нага пачынае адстукваць такт. Танец дапамагае раскрыцца, зразумець сябе, упусціць у жыццё новы вопыт і эмоцыі. Нашы продкі таксама любілі аддацца гэтаму занятку. Праўда, тады танцы былі іншыя. Людзі збіраліся, хтосьці казаў: “Ну, а зараз Лявоніху!”, і пачыналася штосьці асаблівае. Ды ... Падрабязней »

Сучасная бібліятэка: гаманіць не забаронена!

Для сучасных чытачоў існуюць анлайн-бібліятэкі, электронныя кнігі, бясконцы кантэнт у блогах і СМІ. Таму ў дзяцей і падлеткаў усё менш прычын ісці ў звычайную бібліятэку па папяровую кнігу. Ды пакуль адны прарочаць свет без бібліятэк, іншыя пераасэнсоўваюць іх ролю ў жыцці новага пакалення, шукаюць спосабы заставацца актуальнымі і карыснымі. Што атрымліваецца, расказваюць супрацоўнікі Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Баранавіч. У ЦБС уваходзіць ... Падрабязней »

Дарагі горад

На чым дабіраліся ў сталіцу на фінал Рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня навучэнцы і педагогі сярэдняй школы № 19 Баранавіч, гісторыя ўзнікнення і развіцця якіх непарыўна звязана з чыгункай? Канечне, на цягніку. Пад размераны грукат колаў развітваліся аўтары праекта “Город — дорог” з роднымі Баранавічамі. Пад такі ж размераны грукат колаў сустракалі Баранавічы настаўнікаў і ... Падрабязней »

Спасцігаючы важацкую навуку

Прыказка “Не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек — месца” ў дачыненні да летніка актуальная асабліва. Якімі б прыгожымі ні былі навакольныя краявіды, якімі б утульнымі ні былі спальныя карпусы і гульнявыя пакоі, дзіцячыя пляцоўкі, усё ж галоўным вызначальнікам якасці і паўнаты адпачынку хлопчыкаў і дзяўчынак быў і застаецца педагог. Гэта добра разумеюць у Палацы дзіцячай творчасці Баранавічаў (Брэсцкая вобласць). Тут ... Падрабязней »