Архів тега: бацькі

Жывы семінар у рэжыме анлайн

З кожным новым пакаленнем дзяцей расце і новае пакаленне бацькоў. Сучасныя мамы і таты прывыклі штодзень выкарыстоўваць інтэрнэт-тэхналогіі не толькі ў сваёй прафесійнай дзейнасці, але і ў штодзённых зносінах. Я задумалася пра тое, як з дапамогай камп’ютара і інтэрнэту зрабіць школу адкрытай для бацькоў. Што такое вэбінар На бацькоўскія сходы і індывідуальныя кансультацыі прыхо­дзяць не ўсе бацькі. Так адбываецца не ... Падрабязней »

Сямейны клуб

Сям’я — галоўны фактар у выхаванні сем’яніна. Але яе выхаваўчы ўплыў паслабляецца. Усё радзей можна ўбачыць самую простую форму супрацоўніцтва бацькоў і дзяцей — сумеснае выкананне дамашніх работ. Што можа зрабіць педагог, каб змяніць сітуацыю? У сярэдняй школе № 1 Скідзеля мы правялі апытанне сярод бацькоў. Вялікую актыўнасць праявілі мамы дзяцей (79% ад колькасці апытаных). Вынікі сведчаць пра тое, што ... Падрабязней »

Любоў да Радзімы — праз любоў да сям’і

Бобравіцкі дзіцячы сад — сярэдняя школа Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці працуе над рэалізацыяй інавацыйнага праекта па ўкараненні мадэлі развіцця псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў. Наша работа будуецца на адкрытасці школы для сям’і. Мы ўлічваем, што ўстанова адукацыі размешчана ў сельскай мясцовасці, а яе ўзаемадзеянне з бацькамі пачынаецца не ў 1 класе, а значна раней — калі дзіця ўпершыню прыводзяць у дзіцячы сад. ... Падрабязней »

Падарожжа з сям’ёй

Традыцыйна напярэдадні Дня сям’і ў Свіслацкім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры Гродзенскай вобласці праводзіцца сустрэча прыёмных сем’яў. У гэтым годзе свята праходзіла ў форме “вясновага падарожжа”. У гарадскім парку імя В.Тышкевіча сабраліся прыёмныя бацькі са сваімі падапечнымі. У іх адрас прагучалі цёплыя словы ад галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму Свіслацкага райвыканкама Г.В.Жаркевіч. Дзяцей і прыёмных бацькоў чакала сапраўднае вясновае падарожжа ... Падрабязней »

У кургане дрыгавіцкім

У старадарожскіх бацькоў, сыны і дочкі якіх цікавяцца гісторыяй, ніколі не выклікае цяжкасці традыцыйнае пытанне “Чым заняць дзяцей падчас самых доўгіх канікул?”. Восьмы год запар у Старадарожскім раёне ладзіцца археалагічны летнік, куды імкнуцца трапіць не толькі мясцовыя школьнікі, але і дзеці з іншых мясцін Беларусі. А паўдзельнічаць, ці хаця б паглядзець на тое, як тут ідуць даследаванні, не супраць і ... Падрабязней »

Разам у свята

Летні адпачынак бывае розным, асабліва калі ён сямейны. Дзеці з бацькамі едуць на мора, адпачываюць у аздараўленчых лагерах, санаторыях, адпраўляюцца разам у лес, парк ці на вадаём. Але многія дзеці застаюцца ў горадзе, таму што бацькі працуюць або проста не маюць магчымасці нікуды выехаць разам. Як зрабіць летні адпачынак сямейным, ведаюць у сталічнай школе № 34. Сёлета тут стартаваў пілотны ... Падрабязней »

Бацькі “напракат”

Дзіцячыя летнія канікулы могуць стаць неверагоднымі, калі побач мама і тата. А што, калі гэта не твае бацькі, а твайго лепшага сябра-аднакласніка? Тым лепш! Яшчэ больш нечаканасцей і прыгод, афарбаваных у незвычайныя формы. “Адзін дзень адпачынку — аднакласнікам майго дзіцяці” — менавіта так гучыць назва летняй акцыі, якая ўжо другі год праводзіцца ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці. ... Падрабязней »

Супрацоўніцтва і сумесная творчасць

Без дапамогі сям’і школа не можа забяспечыць высокіх вынікаў навучання і выхавання дзяцей. Дасягнуць паўнавартаснага развіцця асобы кожнага вучня магчыма толькі пры ўмове адзінства дзеянняў педагогаў і бацькоў, іх узаемаразумення і ўзаемадапамогі адно аднаму. Такога меркавання прытрымліваюцца ў яслях-садзе — сярэдняй школе № 44 Магілёва. — Сям’я — гэта самае важнае, што ёсць у дзіцяці. Без прыцягнення сям’і немагчыма вырашыць ... Падрабязней »

Пад ветразем сям’і

Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” ужо даўно зарэкамендаваў сябе ў Мінску як месца сямейнага адпачынку. Цэлы комплекс адукацыйных, выхаваўчых, культурна-забаўляльных праграм і праектаў рыхтуецца тут і для дзяцей, і для іх бацькоў. Да таго ж таты і мамы дапамагаюць іх арганізоўваць. А нядаўна яны прынялі ўдзел у новым сямейным праекце “Сакрэт гасціннасці”, аўтарам якога стала загадчыца харэаграфічнага аддзялення ... Падрабязней »

Налегчы на вёслы

У выніку неабдуманай меліярацыі мінулага стагоддзя баржы і цеплаходы ўжо не так часта сустракаюцца на беларускіх водных прасторах, як гадоў 30 назад. Аднак гэта не значыць, што айчыннае суднаходства села на мель, яно актыўна развіваецца, проста ў крыху іншым рэчышчы — рэчышчы маламерных суднаў. З амаль 21 тысячы беларускіх рэк і рачулак, напэўна, не засталося ніводнай, якую б не пакарылі ... Падрабязней »