Архів тега: Эўрыка

Соль поспеху ад “Рымскага-Корсакава”

Пытанні на інтэлектуальных гульнях падобныя да добрых анекдотаў, у якіх ты часам адразу і не разумееш, што да чаго, але, ухапіўшы самую соль, адчуваеш выбух радасці і адрэналіну. З гэтым пагодзяцца ўдзельнікі інтэлектуальнага клуба “Эрудыт” пры Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эўрыка” Мінска, за плячыма якіх многа выдатна згуляных турніраў. І дададуць, што для поспеху ў гэтых спаборніцтвах трэба быць ... Падрабязней »

З музыкай па жыцці

Музыка… Яна супакойвае і абуджае, весяліць і засмучае. Без яе няма радыё, тэлебачання, кіно, музыкай напоўнены канцэртныя залы. Мы чуем яе ў дзіцячых садах і школах, на стадыёнах, у цырку, у месцах для адпачынку, у парках, дома, у цягніках, у самалётах… Яе любілі, любяць і будуць любіць заўсёды, бо музыка — гэта частка нашага жыцця. Сённяшні наш герой — той, хто гэтую частку ... Падрабязней »

Пейзажы з водарам бярозавага гаю

Мой дзядуля некалі казаў, што галоўнае для чалавека — не страціць сувязь з прыродай і, нават жывучы сярод праспектаў, знаходзіць магчымасць слухаць шэпт лісця, набірацца энергіі дрэў ад іх ствалоў. Сённяшняя наша гераіня гэтую сувязь не страчвае ўжо 16 гадоў, пераносячы хараство і водар бярозавага гаю ў свае пейзажы. Вясковыя краявіды з утульнымі хатамі і садамі, заснежаныя снегіры і белакрылыя ... Падрабязней »

Сонца на сукенцы

“Вазьмі простую саломку…” — менавіта так называлася невялічкая кніжка, якую купіла Таццяна Крывянкова, тады — навучэнка Гомельскага вучылішча бытавога абслугоўвання. Купіла і паставіла на паліцу на цэлых 10 гадоў. А ўзяла яна гэтую кніжку, а з ёй і саломку, толькі калі збіралася адкрыць гурток у Жлобінскім гарадскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Эўрыка”. І вось ужо 20 гадоў жанчына ні ... Падрабязней »

На тралейбусе — у тропікі

“Тут знікае адчуванне часу”, “Зайшоўшы пасля школы сюды, я не хачу збірацца дадому”, — менавіта так тлумачаць свае працяглыя, да вечара, візіты выхаванцы гурткоў экалагічнага аддзела Цэнтра дадатковай адукацыі “Эўрыка” Фрунзенскага раёна сталіцы. Штодзень сюды да сваіх крылатых, чубатых, стракатых, калматых, зубастых сяброў спяшаюцца сотні мінчан. Дай лапу, сябар! У экалагічным аддзеле займаюцца 54 групы — гэта 800 навучэнцаў. Аб’яднанне ... Падрабязней »