Архів тега: Гродна

Да ўстойлівасці — разам

Пад такім дэвізам творчая каманда сярэдняй школы № 12 Гродна прыйшла да свайго конкурснага “серабра”, прадставіўшы праект “УРА Гродна: субота з карысцю для сябе, для краіны, для планеты”. Свой шлях да Мэт устойлівага развіцця педагогі і тут пракладваюць ужо некалькі гадоў. І ў многім дзякуючы інтэ­лектуальнаму маладзёжнаму аб’яднанню “Школа руплівых гаспадароў”, у склад якога ўваходзяць вучні 5—11 класаў , іх ... Падрабязней »

Калейдаскоп падзей

“Дзень сурка” — цудоўны мастацкі фільм, але як сапраўдная мадэль жыцця — страшная рэч. Кожны дзень займацца прыкладна адным і тым жа, размаўляць пра прыкладна адно і тое ж. Спіс можна працягваць па падобнай схеме. Выхаванцы ГПД Таццяны Урублеўскай з сярэдняй школы № 3 В.М.Усава Гродна такіх страхаў пазбаўлены: ім з дзяцінства паказваюць, што кожны дзень можна зрабіць непаўторным. Таццяна Іванаўна задумала свой ... Падрабязней »

Скарбонка памяці

Як пазнаёміцца з традыцыйным беларускім укладам жыцця? Лепш за ўсё — убачыць на свае вочы. Напэўна, вучням сярэдняй школы № 3 імя В.М.Усава Гродна прыемна, што для гэтага нават не трэба нікуды выязджаць. Падняўся ці спусціўся на другі паверх школы, адчыніў дзверы ў этнаграфічны музей “Скарбонка” і апынуўся ў стылізаванай беларускай хаце. Дзеці з цікавасцю і са здзіўленнем разглядаюць экспазіцыю. ... Падрабязней »

Развівай сябе, натхняй іншых

Ужо сёння мы жывём у лічбавым свеце. А якім будзе свет праз 10—20 гадоў, калі сённяшняе пакаленне юнакоў і дзяўчат стане асноўнай эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай сілай? — Дыягнастычная група ліцэя высветліла, чым, на думку навучэнцаў, вызначаецца паспяховасць жыцця чалавека ў лічбавым грамадстве. Як паказалі вынікі анкетавання, 64% рэспандэнтаў вымяраюць свой поспех у будучыні ўзроўнем валодання сучаснымі тэхналогіямі, 78% апытаных ... Падрабязней »

Школьны лагер у сацсетках

Пакаленне Z праводзіць больш часу, чым калі-небудзь раней, на мабільных і вэб-платформах, таму летнія лагеры, у тым ліку прышкольныя, могуць выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі ў якасці свайго саюзніка, каб заставацца на сувязі і падтрымліваць камунікацыю з дзецьмі на працягу ўсяго года. На аснове вопыту сярэдняй школы № 26 Гродна я падрыхтавала спіс з пяці лепшых спосабаў выкарыстання сацыяльных сетак для летніх ... Падрабязней »

Інавацыі ў фарбах

Усе дзеці любяць маляваць. Але маляванне алоўкам, пэндзлем патрабуе высокага ўзроўню валодання тэхнікай, сфарміраваных навыкаў і прыёмаў, асвойваць якія часам, асабліва пасля напружанага школьнага дня, малодшым дзецям даволі складана. Акрамя таго, часта няспеласць гэтых навыкаў хутка адварочвае юнага творцу ад мальберта, бо яго малюнак атрымліваецца няправільным, не такім, якім ён яго ўяўляў. Святлана Шыпілава, педагог дадатковай адукацыі, загадчык студыі выяўленчага ... Падрабязней »

Любімчыкі гродзенскай дзетвары

Гродзенскі заапарк найстарэйшы ў Беларусі. Штогод ён прымае тысячы гасцей, і не толькі жыхароў нашай краіны, але і з-за мяжы. Пераважная частка наведвальнікаў — гэта, вядома ж, дзеці, самыя адданыя і адначасова патрабавальныя сябры заапарка. Яны хочуць бачыць яго прыгожым, квітнеючым, абавязкова ў ім павінен жыць і радаваць наведвальнікаў галоўны жыхар — слон. Для іх ён разумны, сціплы і абавязкова ... Падрабязней »

Магія фарбаў на мове вады

І малюе, забыўшыся рука, заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька… Менавіта так можна перафразаваць Багдановіча, калі гаварыць пра творчасць Святланы Аляксандраўны Шыпілавай, педагога дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” Ленінскага раёна Гродна. Для яе ўсходнія віды мастацтва заўсёды былі ахутаны таямніцай, якую яна з задавальненнем прыадкрывае і для сябе, і для сваіх навучэнцаў. Эбру — жывапіс на вадзе ... Падрабязней »

Калі ў Ліможы свеціць сонца…

Самым інтэрнацыянальным беларускім горадам, безумоўна, з’яўляецца Гродна, што пацвярджае хаця б традыцыйны фестываль нацыянальных культур. Калі Гродна — самы інтэрнацыянальны горад, то ў ім, адпаведна, павінна быць і самая інтэрнацыянальная ўстанова адукацыі. І першынство тут належыць ліцэю № 1. Французы, расіяне, літоўцы, палякі, шведы, англічане, ірландцы — усе яны неаднойчы знаёміліся з жыццём ліцэя, абавязкова наведвалі і адну з яго ... Падрабязней »