Архів тега: гурток

Там, дзе цябе разумеюць

Пакуль адны бачаць у камп’ютарных гульнях пагрозу, другія выкарыстоўваюць іх, каб развіваць у дзецях лагічнае мысленне, мультызадачнасць, хуткасць рэакцыі і інш. Такім шляхам ідзе Максім Скарадзёнак, які ўжо чацвёрты год кіруе гуртком па кіберспорце ў Ваўкавыскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Сусветны ўзровень “Калі я толькі прыйшоў у цэнтр, хацеў зрабіць гурток, які зацікавіў бы сучасных дзяцей. Кіберспорт ... Падрабязней »

Сонца на сукенцы

“Вазьмі простую саломку…” — менавіта так называлася невялічкая кніжка, якую купіла Таццяна Крывянкова, тады — навучэнка Гомельскага вучылішча бытавога абслугоўвання. Купіла і паставіла на паліцу на цэлых 10 гадоў. А ўзяла яна гэтую кніжку, а з ёй і саломку, толькі калі збіралася адкрыць гурток у Жлобінскім гарадскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Эўрыка”. І вось ужо 20 гадоў жанчына ні ... Падрабязней »

Мядовае захапленне

Аляксандр Скараходаў і Данііл Вохменцаў, дзесяцікласнікі сярэдняй школы № 10 імя У.М.Азіна Полацка, з нецярпеннем чакаюць званка на перапынак, каб абмеркаваць сваё, пчалярскае. Што такое стыгмы? Колькі іх і дзе знаходзяцца? З якіх органаў складаецца хабаток, а з якіх — пчалінае джала? Колькі ў пчалы органаў адчуванняў? Такія дыскусіі тут не рэдкасць. Да гэтых размоў далучаюцца навучэнцы розных класаў школы ... Падрабязней »

На тралейбусе — у тропікі

“Тут знікае адчуванне часу”, “Зайшоўшы пасля школы сюды, я не хачу збірацца дадому”, — менавіта так тлумачаць свае працяглыя, да вечара, візіты выхаванцы гурткоў экалагічнага аддзела Цэнтра дадатковай адукацыі “Эўрыка” Фрунзенскага раёна сталіцы. Штодзень сюды да сваіх крылатых, чубатых, стракатых, калматых, зубастых сяброў спяшаюцца сотні мінчан. Дай лапу, сябар! У экалагічным аддзеле займаюцца 54 групы — гэта 800 навучэнцаў. Аб’яднанне ... Падрабязней »

Гомельскі кірмаш творчасці і талентаў

Мінулы тыдзень для адукацыйнай сферы быў асаблівым — у краіне праходзіў Рэспубліканскі тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Сёлета гэтае мерапрыемства было юбілейным, дзясятым па ліку. Усе без выключэння ўстановы дадатковай адукацыі актыўна ўключыліся ў работу. Напярэдадні ў цэнтрах праводзілася сур’ёзная работа па вывучэнні інтарэсаў і патрэб навучэнцаў і іх бацькоў з улікам рэгіянальных асаблівасцей і сацыякультурнага асяроддзя. Калі ... Падрабязней »