Архів тега: лагер

У Індыі, Грэцыі, Аўстрыі

Вакол свету за 80 дзён для 2021 года — гэта занадта доўга. А вось за 18 дзён — выдатна. Мнагапрофільны лагер з дзённым знаходжаннем “Вясёлка” пры Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці паказвае сваім выхаванцам розныя краіны і прапаноўвае на дзень пагрузіцца ў іх культуру. Што з гэтага атрымліваецца, чытайце ніжэй. Алімпіяда, Шэрлак, бодзі-арт 1 чэрвеня пачалося завочнае і незвычайнае ... Падрабязней »

“Зялёная лабараторыя” раскрывае сакрэты

Лета — гарачая пара для юных аматараў прыроды. Зразумела, гаворка не толькі пра надвор’е, хаця і яно пераважна радуе то бадзёрым дожджыкам, то лагоднай сонечнай раскошай. З 1 чэрвеня на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі працуе профільны аздараўленчы лагер дзённага знаходжання “Эўрыка”. У атрадзе “Юны эколаг” дзеці і падлеткі паглыбляюць свае веды па заалогіі, прыкладной батаніцы і асновах ... Падрабязней »

“Універсітэт прыгод і дружбы”

Змена з такой назвай разгарнулася сёлета ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Лясны гарадок”, што ў Вілейскім раёне. У маленькай вёсцы Даманава на 18 дзён адчыніў свае дзверы сапраўдны ўніверсітэт з яго шумнымі і жыццярадаснымі студэнтамі, групамі, факультэтамі і нават стыпендыямі. “Дыпломы” атрымалі яго ўдзельнікі толькі ўчора. “Гэтым разам у нас было ўсё, як у дарослых: замест атрадаў — групы, усе нашы ... Падрабязней »

Апошні герой

На базе Мастоўскага РАНС арганізавана змена абаронна-спартыўнага лагера “Юны ратавальнік”. 20 юнакоў ва ўзросце 16 гадоў выдатна праводзяць час. Захапляльныя выпрабаванні, начлег у казарменных палатках і раніца пад спевы птушак — каштоўны вопыт выхавання сілы духу і братэрства. Цікавасць да спартыўнага турызму і работа ў камандзе спрыяюць не толькі ўмацаванню здароўя, але і выхаванню пачуцця адказнасці, узаемадапамогі, дысцыпліны, настойлівасці ў дасягненні выніку, умення ... Падрабязней »

Усе адценні лета ў кропельцы “Крынічкі”

З 1 чэрвеня ў Віцебскай вобласці пачалі работу дзіцячыя аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем, а з 15 чэрвеня — загарадныя стацыянарныя з кругласутачным знаходжаннем дзяцей. Першую змену прыняў 15 чэрвеня дзіцячы аздараўленчы лагер “Крынічка” ў філіяле “Івесь” Цэнтра дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна. Зараз тут адпачываюць 49 хлопчыкаў і дзяўчынак, у асноўным з райцэнтра і гарадскога пасёлка Падсвілле. Камфортныя і бяспечныя ўмовы ... Падрабязней »

Пад знакам скаўцкай лілеі

Лясная дарога, пятляючы, бяжыць і бяжыць у гушчар, пакінуўшы далёка ззаду і чыгунку з яе электрычкай, і вёску Заскавічы. Звычайнаму гараджаніну знайсці сюды дарогу не дапаможа ні навігатар, ні карта, ні сонца, ні зоркі. І толькі дзіцячыя звонкія галасы наперадзе, зліваючыся з птушынымі, знімаюць сумненні: мы амаль на месцы. Сёлета скаўцкая дружына імя Барыса Саланевіча разбіла свой лагер на Віліі, у ... Падрабязней »

Юныя лесаводы

Летнія канікулы ў самым разгары, школьнікі адпачываюць ад падручнікаў і душных класаў. Хтосьці адправіўся на мора, хтосьці — да бабулі ў вёску, хтосьці застаўся дома. А як правесці лета весела і з карысцю не толькі для сябе, але і для сваёй малой радзімы, дакладна ведаюць у Хоцімску Магілёўскай вобласці. Не першы год у Хоцімскім раёне працуе летні лагер працы і ... Падрабязней »

Высокія сосны, высокія тэхналогіі

Летам мы актыўна падарожнічаем, адкрываем экзатычныя краіны, вялікія і малыя гарады, цікавыя мясціны роднай Беларусі. Нездарма рэспубліканская акцыя носіць назву “Лета — час адкрыццяў”. Аднак летам кожны з нас спазнае не толькі знешні, але і свой багаты ўнутраны свет, раскрывае прыхаваныя таленты. Не сталі выключэннем і 59 юных тэхнікаў, якія адпачывалі ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Купалінка” (Маладзечанскі раён) падчас першай ... Падрабязней »

Вясёлая навука

“Навука — сіла, навука — святло, яна нам дасць на ўсё адказ”. З такім дэвізам пачаў работу школьны аздараўленчы лагер “Весёлая навука” сярэдняй школы № 3 Ашмян. Навуковая накіраванасць лагера выбрана невыпадкова: 2017 год абвешчаны Годам навукі. “Вясёлая навука” — гэта своеасаблівая лабараторыя навуковых забаў для дзяцей ад 6 да 13 гадоў. Мэта лагера — зацікавіць дзяцей навукай, навучыць іх ... Падрабязней »

Марское падарожжа

Вось і скончыўся яшчэ адзін навучальны год. Прыйшоў доўгачаканы, лёгкі, светлы, насычаны пахам кветак і траў, самы яркі з усіх месяцаў у годзе. Месяц самых кароткіх начэй і першых летніх навальніц, месяц птушыных канцэртаў і смеху дзяцей. Ва ўсіх школах Навагрудскага раёна адкрыліся летнія дзіцячыя пляцоўкі, лагеры з дзённым знаходжаннем навучэнцаў. Сярэдняя школа № 3 Навагрудка не стала выключэннем і ... Падрабязней »