Архів тега: Магілёў

Кветка, якая распускаецца ў танцы

Эдэльвейс — рэдкая кветка вытанчанай формы, прыгажосць якой можа спасцігнуць далёка не кожны. У харэаграфічнай студыі пры Цэнтры творчасці “Эверэст” Магілёва, якая носіць назву гэтай кветкі, гадуюць такіх жа вытанчаных і свабодных у сваёй творчасці дзяцей. На вяршыні “Эверэста” Сёлета Цэнтру творчасці “Эверэст” споўнілася 25 гадоў. А 7 гадоў назад пачалася гісторыя харэаграфічнай студыі “Эдэльвейс”, якой кіруе педагог дадатковай адукацыі ... Падрабязней »

Патэнцыял творцы і распрацоўшчыка

З самага нараджэння дзяцей акружаюць розныя тэхнічныя ўстройствы, а камп’ютары і планшэты школьнікі самастойна пачынаюць асвойваць ужо ў 2—3 класе. Аднак гаджэты і дэвайсы дзеці часта ўспрымаюць як забаву. Надзею Пракопаву, выхавальніцу групы прадоўжанага дня з сярэдняй школы № 25 Магілёва, гэта не задавальняе. Каб патлумачыць дзецям, што можна зрабіць з дапамогай тэхнічных устройстваў, яна стварыла праект па фарміраванні камп’ютарнай ... Падрабязней »

Умець выказвацца і слухаць іншых

Як навучыць дзяцей мець паважлівыя зносіны? Наталля Куракова, выхавальніца групы прадоўжанага дня сярэдняй школы № 18 Магілёва, прапаноўвае зрабіць гэта праз калектыўную творчую справу. Пагутарылі з ёй пра адметнасці сучасных дзяцей, этапы КТС і дзіцячую ініцыятыву. — Назіраючы за выхаванцамі ў 1 класе, я звярнула ўвагу, што некаторыя неахвотна маюць зносіны са сваімі аднагодкамі, ім лепш прынесці цацку з дому або ... Падрабязней »

Прарываючыся скрозь аблокі

Калі спытаць у мужчын старэйшага пакалення, кім яны ў дзяцінстве марылі стаць, як мінімум палова з іх адкажа: лётчыкам ці касманаўтам. Дзмітрыю Скуратаву, педагогу Абласнога цэнтра творчасці Магілёва, пашчасціла здзейсніць сваё жаданне лунаць у небе. Праз акно да мары У 6 гадоў маленькі Дзіма прыйшоў у гэты ж цэнтр у гурток па авіямадэляванні, якім кіраваў Цімафей Ягоравіч Цітоў. Ён і прывіў ... Падрабязней »

Прывітанне з Каліфорніі

Праграмісты і дызайнеры з усяго свету штогод назіраюць за адной з самых маштабных ІТ-канферэнцый, дзе, напэўна, самая паспяховая ІТ-кампанія расказвае, якімі смартфоны, планшэты і камп’ютары будуць заўтра. У межах Worldwide Developers Conference кампанія Apple прадстаўляе навінкі тэхнікі, праграмнага забеспячэння і інструментаў для распрацоўшчыкаў. Але нас найбольш цікавіць конкурс Swift Student Challenge, які праходзіць у межах канферэнцыі. Школьнікі і студэнты з усяго ... Падрабязней »

Злавіць абодвух зайцоў

Нарэшце надышоў час, калі людзі на падсвядомым узроўні адчуваюць нейкую расслабленасць. Для настаўнікаў і вучняў яна цалкам слушная, іншым прыйдзецца пачакаць афіцыйнага адпачынку, каб пачаць атрымліваць асалоду на поўную. Вольнага часу шмат, а што з ім рабіць? Як варыянт — пахадзіць на заняткі ў мясцовы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Лета з карысцю Цэнтр творчасці “Эверэст” Магілёва прапаноўвае ўсім жадаючым ... Падрабязней »

Школьнікі будуць праграмаваць дроны

Шмат гадоў назад дроны — беспілотныя лятальныя апараты — здаваліся нечым фантастычным, амаль як НЛА. Цяпер яны дапамагаюць выконваць работу кур’ераў, відэааператараў, ахоўнікаў… І патрэбна ўсё больш спецыялістаў, здольных праектаваць і праграмаваць беспілотнікі. Вучыць гэтаму школьнікаў плануюць у Магілёве. Андрэй Анатольевіч Музараў, педагог сярэдняй школы № 21 Магілёва, прайшоў у паўфінал конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend з ідэяй школы праграмавання “Дронні”. ... Падрабязней »

Віртуальная робататэхніка

Спачатку трэнер па таэквандо, а потым педагог па робататэхніцы. Так цікава крочыў па прафесіях Уладзімір Мажэйка, які вядзе свой гурток у Абласным цэнтры творчасці Магілёва. Што прыдумаў педагог, каб дзеці не страцілі навыкі па робататэхніцы падчас канікул, чытайце ніжэй. Сёлета ў аб’яднанне да Уладзіміра Васільевіча запісаліся каля 80 чалавек 9—15 гадоў. 60—70% з іх — тыя, хто хадзіў да яго ... Падрабязней »

Канікулы ў “Калейдаскопе”

Дзяцінства — самы спрыяльны перыяд для творчасці. Малюнак і жывапіс, айрыс фолдынг і цестапластыка, роспіс па шкле, дрэве, тканіне… Гэта толькі частка таго, у чым прапаноўвае паспрабаваць сябе юным мастакам Алеся Мікалаеўна АКІНЧЫЦ, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Калейдаскоп” Абласнога цэнтра творчасці Магілёва. Сёння творчыя эксперыменты па стварэнні пацешных сувеніраў і аўтарскіх інтэр’ерных аб’ектаў выхаванцы цэнтра працягваюць завочна. “Фармат дыстанцыйных заняткаў ... Падрабязней »

Наша сумленне

Адносіны да мінулага сваёй краіны — паказчык маральнага здароўя нацыі. Адна з гераічных старонак нашай гісторыі — Вялікая Айчынная вайна. Існуе вядомая ісціна: забываючы мінулае, мы рызыкуем сустрэцца з ім заўтра. А таму трэба перадаваць маладому пакаленню памяць пра тую вайну, выхаваць у ім пачуццё адказнасці за будучыню чалавецтва. Усе нашы суайчыннікі рыхтуюцца да знамянальнай даты — 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. ... Падрабязней »