Архів тега: настаўнік

Самі мы пасадзім сад

Жыць у вёсцы, на сваёй зямлі, і купляць садавіну і агародніну лічыць няправільным Віктар Мікалаевіч Шышоў, настаўнік біялогіі і хіміі і сельскагаспадарчай працы Велікадолецкага дзіцячага сада — сярэдняй школы імя П.У.Броўкі Ушацкага раёна. Калі ён пакінуў пасаду галоўнага агранома і перайшоў працаваць у школу, такога меркавання сталі прытрымлівацца і яго вучні. Гэтая школьная гаспадарка, і асабліва школьны сад, даўно сталі ... Падрабязней »

Merry-go-round — тэатральная карусель

Калі глядзіш спектакль, то глядзіш яго тут і зараз. І рэдка задумваешся над тым, які шлях прайшлі акцёры, рэжысёр, касцюмер да моманту Х. Напэўна, так адбываецца і ў дарослым, і ў дзіцячым тэатры. Юлія Крот, кіраўнік тэатра на англійскай мове Merry-go-round сярэдняй школы № 4 Віцебска, расказала пра тое, што застаецца за кулісамі. Першая спроба: фестываль Юлія Васільеўна працуе ў школе настаўніцай англійскай ... Падрабязней »

З мужчынскім акцэнтам

Настаўніц сёння намнога больш, чым настаўнікаў, таму сама прафесія ўжо стала лічыцца жаночай. А ў выхаванні жанчыны ўвогуле амаль манапалісткі, хаця ва ўсе часы менавіта мужчыны былі педагогамі. І такое аднабаковае выхаванне аказвае свой уплыў на развіццё будучых пакаленняў. Таму вяртанне мужчын у педагогіку, стварэнне гарманічнага асяроддзя для развіцця дзяцей сёння як ніколі актуальныя. Пакінем прычыны для гісторыкаў і паразважаем, ... Падрабязней »

На ўрок да матулі

“Калі б мая мама была настаўніцай, то “дзявяткі” і “дзясяткі” мне б дакладна былі гарантаваны”, — скажа адзін вучань. “Як добра, што мая мама не настаўніца: няма пастаяннага кантролю”, — адкажа іншы. Мама-настаўніца: у гэтай з’яве больш плюсоў ці ўсё ж мінусаў? Як асаблівы статус мамы ўплывае на выхаванне яе дзяцей, іх узаемаадносіны з аднакласнікамі? Адказы знойдзем разам з мамамі-настаўніцамі ... Падрабязней »

Іўеўскі памідор

Іўе — адзін з дзівосных гарадоў Беларусі. Калі сучасная Беларусь славіцца чысцінёй, то Іўеўскі край здаўна славіўся сваімі агародніннымі традыцыямі. Зарадзілі іх татары, якія спрадвеку жывуць тут, а затым да гэтай справы далучыліся і астатнія мясцовыя жыхары. Зараз у прыватным сектары Іўя цяжка знайсці падворак, дзе б не было цяпліцы. Вырошчванне агародніны, сярод якой галоўную ролю адыгрывае памідор, для многіх ... Падрабязней »

У пошуку правінцыяльных шэдэўраў

“Не сядзіце дома — адкрывайце для сябе Беларусь!” — пад такім дэвізам вось ужо больш за 20 гадоў жывуць удзельнікі клуба ЮНЕСКА “Пошук” Паўстынскай сярэдняй школы Слуцкага раёна, якім з дня ўтварэння кіруе настаўнік рускай мовы і літаратуры Ігар Міхайлавіч Жыцін. Але гэтым летам не сядзіцца дома не толькі ім — сёлета да іх дзіцячай даследчай экспедыцыі “Правінцыяльныя шэдэўры” далучыўся ... Падрабязней »

У кургане дрыгавіцкім

У старадарожскіх бацькоў, сыны і дочкі якіх цікавяцца гісторыяй, ніколі не выклікае цяжкасці традыцыйнае пытанне “Чым заняць дзяцей падчас самых доўгіх канікул?”. Восьмы год запар у Старадарожскім раёне ладзіцца археалагічны летнік, куды імкнуцца трапіць не толькі мясцовыя школьнікі, але і дзеці з іншых мясцін Беларусі. А паўдзельнічаць, ці хаця б паглядзець на тое, як тут ідуць даследаванні, не супраць і ... Падрабязней »

За мужчынскімі плячыма

Да Дня абаронцаў Айчыны, або неафіцыйнага Дня мужчын, яшчэ пяць дзён. У той час, калі нашы любімыя дзяўчаты і жанчыны клапоцяцца пра выбар падарункаў для сваіх абаронцаў, для нас гэтыя пяць дзён з’яўляюцца выдатнай нагодай прааналізаваць свае ўчынкі, сваё жыццё, падумаць над тым, наколькі мы адпавядаем высокаму званню мужчыны, што наогул значаць словы “мужчынам звацца”. Здаецца, прааналізаваць, нешта змяніць вельмі ... Падрабязней »

Бетонная казка для лепельцаў

Педагогі часта гавораць пра захапленні навучэнцаў, імкнуцца адкрыць у кожным з іх талент, падтрымліваць іх поспехі, але пры гэтым часта забываюць пра сябе. Між іншым настаўніку таксама важна ўмець абстрагавацца ад працы, ад будняў, і знаходзіць час для свайго захаплення. Хоць Ігар Трыбо, настаўнік працоўнага навучання гімназіі Лепеля, свае выхадныя таксама праводзіць з інструментамі, з-пад іх выходзяць не апрацоўчыя дошкі ... Падрабязней »

Жавароначкі, прыляціце…

Мэта: сістэматызацыя і пашырэнне ведаў аб нацыянальных традыцыях беларусаў на аснове пазнавальных магчымасцей матэрыялу і самастойнай творчай работы вучняў, якая будзе садзейнічаць умацаванню жадання далучыцца да захавання традыцый. Задачы: пашырыць веды аб каляндарна-абрадавым свяце “Гуканне вясны”; растлумачыць значэнне свята на аснове абрадавых дзей; стварыць умовы для развіцця творчых здольнасцей дзяцей; спрыяць выхаванню павагі да нацыянальных традыцый, садзейнічаць умацаванню жадання далучыцца ... Падрабязней »