Настаўнік — безумоўна, адна з тых прафесій, на выбар якой ніяк не ўплывае гендарная прыналежнасць. Тым не менш мужчына ў школе — з’ява, трэба сказаць, нячастая. Сустракаюцца звычайна настаўнікі працоўнага навучання, фізічнай культуры і здароўя, дакладных навук. А што калі любімай справай мужчыны абралі работу з маленькімі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, для якіх толькі пачынаецца школьнае жыццё?! Сталічная сярэдняя школа № ... Падрабязней »
Архів тега: настаўнік
Выхаванне сцэнай
Я з самага дзяцінства займалася ў школьным тэатры, у тэатры пры Палацы культуры і час ад часу ўяўляла сябе сапраўднай актрысай. Але з-за свайго захаплення не магла здрадзіць сваёй мары стаць настаўніцай. А вось выхаванцы сталічнай школы № 136 мрояць выключна пра сцэну. Менавіта іх поспехі на тэатральных падмостках і 20-гадовы вопыт педагогаў у выхаванні тэатрам сталі падставай для стварэння ... Падрабязней »
Белы снег і моцны лёд, каб адправіцца ў паход
Выявы маляўнічай Браслаўшчыны можна знайсці на розных сайтах. Азёры, рачулкі, аграсядзібы, помнікі архітэктуры, сфатаграфаваныя ў самых незвычайных ракурсах, нібыта гавораць: “Калі ласка, у наш азёрны край”. Вось толькі запрашэнне гэтае разлічана ў асноўным на летні перыяд. Канечне, па сусветнай павуціне “гуляюць” і фотаздымкі зімовай Браслаўшчыны, аднак яны не ў такой колькасці, як летнія, ды і глядзяцца не так ярка і ... Падрабязней »
Па гарачым снезе
Зіма паспела парадаваць нас першым снегам. Некага гэта прымусіла апрануць яшчэ больш цёплае адзенне, а некага распрануцца зусім. Менавіта са з’яўленнем пушыстага снежнага покрыва адкрываецца сезон зімовага загартоўвання ў сталічным ліцэі № 2, пасля пачатку якога жыхары суседніх дамоў са здзіўленнем назіраюць за снежнымі “маржамі”. Мы не маглі прапусціць такой знакавай падзеі. Ну а для таго, каб перадаць нашым чытачам ... Падрабязней »
Дзе вы, гены геніяльнасці?
За апошнія гады юныя даследчыкі яшчэ больш памаладзелі: навуковыя работы цяпер паспяхова праводзяць не толькі малодшыя школьнікі, але нават і дашкольнікі. Безумоўна, памочнікамі і дарадцамі для дзяцей становяцца іх настаўнікі. А ці можа стаць іх навуковым кіраўніком тата ці мама? Ці можна праводзіць навуковае даследаванне не ў класе, а на ўласнай кухні? Ці можна наладзіць навуковую дыскусію за сямейнай вячэрай? ... Падрабязней »
Ромбік — слова, крыжык — сказ
Калі б не асветніцкая дзейнасць братоў Кірылы і Мяфодзія, то матэрыялы ў “Настаўніцкую газету”, SMS-кі і лісты сябрам і каханым мы пісалі б, хутчэй за ўсё, на лацініцы. А калі б не было і лацініцы? Як бы мы перадавалі свае думкі, пачуцці, дзяліліся карыснай інфармацыяй? Усё проста: з дапамогай ткацкага станка, ніткі, іголкі — адным словам, тканых і вышываных арнаментаў. ... Падрабязней »
Пэндзлем па комплексах
Ці можаце вы, паважаныя педагогі, успомніць, калі апошні раз адкручвалі баначкі з гуашшу і бралі ў руку пэндзаль? Спытаецеся, навошта гэта вам — матэматыкам, фізікам, філолагам? Так, часам бывае складана знайсці час, каб перадыхнуць, не кажучы ўжо пра творчасць. Такога ж меркавання прытрымлівалася і я, пакуль выпадкова не даведалася пра так званае правапаўшарнае маляванне, якое стала неверагодна папулярным ва ўсім ... Падрабязней »
Зоркі ў сэрцы, атамы на далоні
Музейная педагогіка плюс гісторыя і геаграфія раўняецца гісторыка-этнаграфічны школьны музей. Музейная педагогіка плюс гісторыя і дапрызыўная падрыхтоўка раўняецца школьны музей баявой славы. Музейная педагогіка плюс мова і літаратура раўняецца літаратурна-краязнаўчы школьны музей. Музейная педагогіка плюс біялогія раўняецца эколага-біялагічны школьны музей… Калі ж да музейнай педагогікі дадаць фізіку, хімію, алгебру, геаметрыю, астраномію, інфарматыку, то ў выніку атрымаецца даволі рэдкі па сваёй ... Падрабязней »
Калі імгненне — жыццё!
За акном кавярні, дзе я познім вечарам чакала на інтэрв’ю двух, мяркуючы па часе сустрэчы, вельмі занятых людзей, барабаніў дождж. А я, трэба прызнацца, смакавала гэтае чаканне. Справа ў тым, што маімі гасцямі і суразмоўцамі павінны былі стаць члены лігі вольных лучнікаў Дар’я Барташэвіч і Віктар Калач. Дар’я — кіраўнік клуба стралкоў з лука Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ... Падрабязней »
Што нам дождж праліўны, калі побач двухколавыя сябры
Ездзіць на веласіпедзе можна, канечне, і зімой, аднак найлепшым часам для велападарожжаў з’яўляецца лета. Хіба можна ляжаць на канапе, калі двухколавы сябар кліча цябе да зялёных лясоў і палёў, да берагоў блакітных азёр і рэк, пад высокае неба? Для ўдзельнікаў гуртка веласіпеднага турызму, што дзейнічае пры Слонімскім раённым цэнтры дзіцяча-юнацкага турызму, лета і веласіпед — такія ж непадзельныя паняцці, як ... Падрабязней »